Каір
Каір | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 150 | ||||
Краіна: | Эгіпет | ||||
Кіраўнік: | Абдул Азім Вазыр[d][1] | ||||
Плошча: | 210 км² | ||||
Вышыня: | 23 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +20 02 | ||||
Паштовы індэкс: | 11511–11668 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 30°2′40″ пн. ш. 31°14′9″ у. д. / 30.04444° пн. ш. 31.23583° у. д.Каардынаты: 30°2′40″ пн. ш. 31°14′9″ у. д. / 30.04444° пн. ш. 31.23583° у. д. | ||||
Каір | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.cairo.gov.eg/ |
Каі́р (па-арабску: القاهرة; al-Qāhirah) — сталіца Эгіпту і найбуйнейшы горад у арабскім сьвеце і Афрыцы, і 16-ы найбуйнейшы мэгаполіс у сьвеце[3][4]. Горад быў заснаваны ў 969 годзе н. э. і насёньняшні момант ягоная гісторыя мае звыш тысячы гадоў. Сваю мянушку «горад тысячы мінарэтаў» Каір атрымаў за перавагі ісламскай архітэктуры, горад ужо даўно зьяўляецца цэнтрам палітычнага і культурнага жыцьця рэгіёну. Каір быў заснаваны дынастыяй Фатымідаў ў X стагодзьдзі нашай эры, аднак на сьньняшні момант тэрыторыя сучаснага гораду ўключае ў свой склад месцы былой нацыянальнай сталіцы, чые рэшткі застаюцца бачнымі ў некаторых частках Старога Каіра. Каір таксама цесна зьвязаны са Старажытным Эгіптам з-за сваёй блізкасьці да старажытных гарадоў Мэмфіс, Гізы і Фустату, якія месьцяцца непадалёк ад Вялікага Сьфінкса і пірамідаў Гізы.
Эгіпцяне сёньня часьцяком называюць горад як Маср (араб. مصر), што ў арабскім вымаўленьні азначае імя самога Эгіпту, падкрэсліваючы, такім чынам, што горада мае велізарны эгіпецкі ўплыў на працягу ўсёй гісторыі існаваньня гораду[5][6]. Каір ёсьць найстарэйшы і найбуйнейшы цэнтар кіна- і музычнай індустрыі ў арабскім сьвеце, а таксама мае другую паводле ўзросту установу вышэйшай адукацыі ў сьвеце, унівэрсытэт аль-Азгар. Многія міжнародныя СМІ, прадпрыемствы і арганізацый маюць рэгіянальныя штаб-кватэры ў горадзе. Штаб-кватэра Лігі арабскіх дзяржаваў знаходзілася ў Каіры на працягу большай часткі існаваньня арганізацыі.
Пры насельніцтве ў 6,76 млн чалавек[7] горад месьціцца на тэрыторыі 453 км², што робіць Каір, безумоўна, самым буйным горадам у Эгіпце. Разам зь яшчэ дзесяцьцю мільёнамі жыхарамі, якія жывуць у непасрэднай блізкасьці ад горада, Каір знаходзіцца ў цэнтры найбуйнейшай аглямэрацыі ў Афрыцы і зьяўляецца адзінаццатай па велічыні гарадзкой тэрыторыяй у сьвеце[8]. Каір, як і многія іншыя мэгаполісы, пакутуе ад высокага ўзроўню забруджваньня і трафіку, але ягоны мэтрапалітэн, адзіны на афрыканскім кантынээнце пасьля альжырскага мэтрапалітэну, пачаў працу з 1 лістапада 2011 году. Ён таксама ўваходзіць у лік пятнаццаці самых загружаных у сьвеце[9], зь перавозкай больш за 700 млн пасажыраў штогод. Эканоміка Каіру займае першае месца на Блізкім Усходзе[10], і 43-е ў сусьветным маштабе паводле інфармацыі глябальнага рэестру гарадоў[11].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Старажытныя паселішчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачаткова Каір разьмяшчаўся не на беразе Нілу. На поўдзень ад гораду знаходзілася сталіца тагачаснага Эгіпту — Мэмфіс, які быў заснаваны ў ХХІХ стагодзьдзі да н. э. Мэмфіс быў сталіцай Эгіпту часоў Старажытнага царства і буйным горадам часоў панаваньня Пталемэяў, знаходзячыся недалёка на паўднёвы захад ад сучаснага Каіру[12]. Гэліёпаль, яшчэ адзін важны горад і галоўны рэлігійны цэнтар, месьціўся ў сучасных раёнах Матарыя і Айн-Шамс на паўночным усходзе сучаснага места[12]. Ён быў у значнай ступені разбураны пэрсыдзкімі ўварваньнямі ў 525 годзе да н. э. і 343 годзе да н. э. і часткова закінуты ў канцы I стагодзьдзя да н. э. Першае паселішча якое зьявілася на месцы будучага Каіру быў рымскі форт, які быў заснаваны ў 150 годзе н. э. У той час значнасьць Мэмфісу значна скарацілася[13].
Крэпасьць пад назвай Бабілён была пабудаваная рымскім імпэратарам Дыяклецыянам ля ўваходу ў канал, які злучае Ніл з Чырвоным морам. Канал у сваю чаргу быў створаны раней на загад імпэратара Траяна. Далей на поўнач ад крэпасьці, недалёка ад сучаснага раёну аль-Азбакія, быў порт і ўмацаваны фарпост, вядомы як Тэндуньяс[14] або Ум-Дунайн[15][16][17]. Не зважаючы на тое, што ў гэтым раёне не захавалася збудаваньняў, старэйшых за VII стагодзьдзе, акрамя рымскіх умацаваньняў, гістарычныя сьведчаньні даюць нам веданьне аб тым, што тут існаваў значны копцкі горад. Горад быў настолькі важны, што ягоны біскуп Кір браў удзел у Другім Эфэскім саборы ў 449 годзе.
Бізантыйска-сасанідзкая вайна паміж 602 і 628 гадамі выклікала вялікія цяжкасьці і, верагодна, прымусіла большую частку гарадзкога насельніцтва зьбегчы, пакінуўшы паселішча часткова бязьлюдным[16]. Сёньня гэтае месца застаецца ядром копцкай супольнасьці, якая аддзялілася ад рымскай і бізантыйскай цэркваў у канцы IV стагодзьдзя. Самыя старыя з захаваных цэркваў Каіру, як то царква Сьвятой Барбары і царква Сьвятых Сэргіюша і Бахуса, месьцяцца ўнутры сьценаў крэпасьці, то бок у раёне вядомым як Стары Каір або Копцкі Каір.
Фустат і мусульманскія селішчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 642 годзе арабскія войскі, ачоленыя Амрам Ібн аль-Асам, заваявалі форт і ўмацавалі яго. Пасьля капітуляцыі Александрыі, паселішча вакол крэпасьці пачало хутка расьці, атрымаўшы назву Фустат[18][19]. Горад служыў гарнізонным горадам і новай адміністрацыйнай сталіцай Эгіпту. Выбар заснаваць новае паселішча ў гэтым месцы замест выкарыстаньня існай сталіцы Александрыі на ўзьбярэжжы Міжземнага мора, магчыма, было павязанае з стратэгічнымі прыярытэтамі новых заваёўнікаў. Адным зь першых праектаў новай мусульманскай адміністрацыі было ачышчэньне і паўторнае адкрыцьцё старажытнага канала Траяна, каб беспасярэдне дастаўляць збожжа з Эгіпту ў Мэдыну, якая на той час была сталіцай халіфату[20][21][22]. Тут зьявіўся першы ў Афрыцы мячэт[23][24], вядомы як мячэт Амра ібн аль-Аса.
У 750 годзе, пасьля таго як кіраўнікі Амэядзкага халіфату былі зрынутыя Абасыдамі, новыя ўлады стварылі новае паселішча на паўночным ўсходзе ад Фустату, якое стала новай сталіцай правінцыі. Гэтае селішча, сплянаванае як вайсковы лягер, было вядомае пад назвай аль-Аскар. Тут зьявіліся рэзыдэнцыя губэрнатара і новы мячэт, які пабудавалі ў 786 годзе[25]. Канал да Чырвонага мора быў зачынены абасыдзкім халіфам аль-Мансурам[26], але частка каналу, вядомая як Халідж, працягвала функцыянаваць, стаўшы важнай часткай сыстэмы водазабясьпечаньня Каіру ажно да XIX стагодзьдзя[27][28]. У 861 годзе на загад абасыдзкага халіфа аль-Мутавакіла на востраве Рода ля Фустату быў пабудаваны Ніламэр. Гэтае збудаваньне захоўваецца і дасюль, што робіць яго найстарэйшым захаваным будынкам ісламскай эпохі ў Каіры[29][30].
У 868 годзе ў Эгіпет быў накіраваны вайскавод цюркскага паходжаньня на імя Бакбак дзеля здушэньня паўстаньня ў краіне. Яго суправаджаў пасынак Агмад ібн Тулюн, які пазьней стаў губэрнатарам Эгіпту, але з часам, назапасіўшы уплыў і багацьце, кіраваў як дэ-факта незалежны ўладар ня толькі Эгіпту, але і Сырыі да 878 году[31][32][33]. Тулюн у 870 годзе заклаў новую адміністрацыйную сталіцу аль-Катаі на паўночным ўсходзе ад Фустату і аль-Аскару[33][34]. Новы горад улучаў палац, вядомы як Дар аль-Імара, пляц аль-Майдан, шпіталь і аквэдук. Паміж 876 і 879 гадамі ібн Тулюн пабудаваў тут вялікі мячэт, цяпер вядомы як мячэт ібн Тулюна, у цэнтры новага гораду[32][34]. Нашчадкі Тулюна кіравалі яшчэ пэўны час, але былі зрынутыя абасыдамі ў 905 годзе. Аль-Катаі быў зруйнаваны, але толькі мячэт захаваўся дасюль[35][36].
Заснаваньне Каіру
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 969 годзе шыіцкая імпэрыя ісмаілітаў Фатымідаў заваявала Эгіпет. Фатымідзкі генэрал Джаўгар аль-Сакілі заклаў новае ўмацаванае места на паўночны ўсход ад Фустату і былога селішча аль-Катаі. Яму спатрэбілася чатыры гады, каб пабудаваць горад[37], які мусіў быў служыць новай сталіцай халіфату[38]. У гэты ж час на загад халіфа было замоўленае будаўніцтва мячэту аль-Азгар, які ператварыўся ў трэці паводле велічыні ўнівэрсытэт у сьвеце. У канчатковым выніку Каір стаў цэнтрам навукі і філязофіі, а бібліятэка Каіру зьмяшчае сотні тысячаў кніг[39].
Халіфы жылі ў раскошным палацавым комплексе, які займаў сэрца гораду. Большую частку гэтай эпохі Каір заставаўся адносна закрытым каралеўскім горадам. Паміж 1087 і 1092 гадамі Бадр аль-Гамалі таксама перабудаваў гарадзкія муры, умацаваўшы іх каменьнем, а таксама ўсталяваў брамы Баб аль-Футуг, Баб аль-Наср і Баб-Зувэйля, якія стаяць і па сёньня[40]. У час Фатымідаў Фустат дасягнуў свайго росквіту ў памерах і багацьці. Тут быў цэнтар рамёстваў і міжнароднага гандлю, а таксама ён ўважаўся галоўным портам на Ніле[41]. Гістарычныя крыніцы сьведчаць аб існаваньні ў месьце, асабліва ў цэнтральнай частцы, шматпавярховых камунальных жылых дамоў, у якіх звычайна жылі жыхары сярэдняга і ніжэйшага саслоўяў. Некаторыя зь іх былі вышынёю да сямі паверхаў і былі здольныя ўтрымліваць ад 200 да 350 чалавек[42]. Магчыма, яны былі падобныя на рымскія інсулы і, верагодна, былі прататыпамі арэндных жылых комплексаў, якія сталі звычайнай зьявай у пазьнейшыя часы ўлады мамлюкаў і Асманскай імпэрыі[42].
Аднак у 1168 годзе фатымідзкі візыр Шавар падпаліў неўмацаваны Фустат, каб прадухіліць ягоны патэнцыйны захоп крыжацкім войскам Амары I. Не зважаючы на тое, што пажар ня зьнішчыў горад, пасьля гэтага рушыў час заняпаду Фустату. Цягам наступных стагодзьдзяў Каір, былы горад-палац, стаў новым эканамічным цэнтрам і прыцягнуў міграцыю з Фустату[43][44][45].
Крыжакі ня здолелі захапіць горад, але працяглая барацьба прывяла да аслабленьня Фатымідаў[46]. У 1169 годзе Саладын быў прызначаны новым візырам Эгіпту фатымідамі, а ўжо праз два гады ён захапіў уладу і зрынуў апошняга фатымідзкага халіфа аль-Адыда[47]. Як першы султан Эгіпту, Саладын заснаваў дынастыю Аюбідаў. У 1176 годзе Саладын пачаў будаўніцтва Каірскай цытадэлі, якая служыла рэзыдэнцыяй эгіпецкага ўраду да сярэдзіны XIX стагодзьдзя. Будаўніцтва цытадэлі канчаткова паклала канец статусу Каіру як закрытага гораду-палаца і адкрыла яго для простых эгіпцянаў і замежных гандляроў, што стымулявала ягонае камэрцыйнае разьвіцьцё[48]. Разам з цытадэльлю Саладын таксама пачаў будаўніцтва новага мура даўжынёю 20 кілямэтраў, каб абараніць Каір і Фустат з усходняга боку і злучыць іх з новай цытадэльлю. Гэтыя будаўнічыя праекты трывалі па сьмерці Саладына і былі скончаныя толькі пры ягоных пераемніках[49].
Мамлюцкі Эгіпет
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1250 годзе за часам Сёмага крыжовага паходу дынастыя Аюбідаў перажыла крызіс зь сьмерцю ас-Саліга Аюба, пасьля чаго ўлада перайшла да мамлюкаў, часткова з дапамогай жонкі ас-Саліга, Шаджар ад-Дур, якая кіравала краінай цягам кароткага часу[50][51]. Мамлюкі былі жаўнерамі, якіх куплялі ў якасьці рабоў у маленцтве і выхоўвалі дзеля службы ў войску султана. Паміж 1250 і 1517 гадамі трон Мамлюцкага султанату пераходзіў ад аднаго мамлюка да іншага паводле сыстэмы пераемнасьці, якая звычайна была няспадчыннай, але часам перадача ўлады была хаатычнай[52][53]. Імпэрыя мамлюкаў, тым ня менш, набыла моц і ўважалася галоўнай дзяржавай у рэгіёне, даўшы рады ў змаганьні з манголамі і ліквідаваўшы апошнія дзяржавы крыжакоў у Леванце[54][55][56].
Не зважаючы на вайсковы характар улады, мамлюкі таксама былі плённымі будаўнікамі і пакінулі багатую архітэктурную спадчыну ва ўсім Каіры[57]. Будаўнічыя праекты, ініцыяваныя імі, высунулі горад па-за свае ранейшыя межы, адначасна забудоўваючы і мескі цэнтар[58]. Тым часам Каір квітнеў як цэнтар ісламскай навукі, а скрыжаваньне шляхоў гандлю спэцыямі паміж цывілізацыямі Афрыкі і Эўразіі[59] эканамічна ўзбагачала горад. За часам панаваньня мамлюцкага султана ан-Насыра Мугамада Каір дасягнуў свайго апагею з пункту гледжаньня колькасьці насельніцтва і багацьця[60][61]. Да 1340 году насельніцтва гораду налічвала блізу паўмільёна жыхароў, што рабіла яго найвялікшым местам на захад ад Кітаю[59].
У гэты час набылі папулярнасьць шматпавярховыя будынкі, дзе месьціліся арэндныя кватэры. Часам такія дамы далучалі да караван-сараяў, дзе на двух ніжніх паверхах разьмяшчаліся камэрцыйныя памяшканьні і магазыны, а некалькі паверхаў па-над імі здаваліся ў арэнду. Жылыя будынкі ў сваю чаргу ўтваралі цесныя кварталы, якія называліся гаратамі, якія ў многіх выпадках мелі браму, каб зачыніць двор на ноч ці падчас хваляваньняў[62].
Калі падарожнік Ібн Батута ўпершыню наведаў Каір у 1326 годзе, ён апісаў яго як галоўнае места Эгіпту[63]. Калі ў 1348 годзе ён вяртаўся праз Каір, горад напаткала чорная сьмерць, якая спустошыла большасьць буйных гарадоў. Падарожнік адзначаў, што на той час штодня ў горадзе фіксаваліся тысячы сьмерцяў[64]. Не зважаючы на тое, што Каір пазьбег такога ж узроўня заняпаду, як тое было па пошасьці ў Эўропе, але страты былі таксама значнымі[65]. Да XV стагодзьдзя насельніцтва места скарацілася да 150 тысяч альбо 300 тысячаў чалавек[66]. Скарачэньне колькасьці насельніцтва суправаджалася пэрыядам палітычнай нестабільнасьці паміж 1348 і 1412 гадамі. Тым ня менш, у гэты час быў пабудаваны найбуйнейшы рэлігійны помнік эпохі мамлюкаў вядомы як мэдрэсэ-мячэт султана Хасана[67].
Некаторыя мамлюцкія султаны былі досыць пасьпяховыя, як то Барбсай і Кайтбай[68][69]. Кайтбай быў адным з самых шчодрым мэцэнатаў мастацтва і архітэктуры эпохі мамлюкаў. Ён пабудаваў або адрэстаўраваў мноства будынкаў і помнікаў у Каіры, а таксама дапамагаючы праектам па-за межамі Эгіпту[70][57]. Крызіс улады мамлюкаў і эканамічнай ролі Каіру паглыбіўся пасьля Кайтбая. Статус гораду быў паслаблены пасьля таго, як Вашку да Гама адкрыў марскі шлях вакол мыса Добрай Надзеі паміж 1497 і 1499 гадамі, што дазволіла гандлярам спэцыямі пазьбягаць Каір на шляху да Эўропы[59].
Асманскае панаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1517 годзе Каір быў заваяваны Асманскай імпэрыяй. Кіруючы з Канстантынопалю, султан Сэлім I зрабіў Эгіпет правінцыяй, а Каір — адміністрацыйным цэнтрам[71]. З гэтае прычыне гісторыя гораду ў асманскія часы часта апісваецца як неістотная, асабліва ў параўнаньні зь іншымі часамі[59][72][73]. Але ў XVI—XVII стагодзьдзях Каір па-ранейшаму заставаўся важным эканамічным і культурным цэнтрам.
Каірскія гандляры накіроўвалі свае тавары ў бясплодны Гіджаз, асабліва падчас штогадовага гаджу ў Мэку[73]. Менавіта ў гэты ж час унівэрсытэт аль-Азгар дасягнуў сваёй велічы, абышоўшы іншыя ісламскія школы[74][75]. Першая друкарня на Блізкім Усходзе, дзе друкаваліся кнігі на іўрыце, была створаная ў Каіры блізу 1557 году. Пры Асманскай імпэрыі Каір пашырыўся на поўдзень і захад[76]. Горад быў другім паводле велічыні ў імпэрыі пасьля Канстантынопаля, і, хоць міграцыя не была асноўнай крыніцай росту Каіру, 20 % ягонага насельніцтва ў канцы XVIII стагодзьдзя складалі рэлігійныя меншасьці і іншаземцы з усяго Міжземнамор’я[77].
У 1798 годзе Эгіпет быў заваяваны войскамі Напалеона. Але француская акупацыя скончылася праз тры гады, бо брытанскія і асманскія войскі, у тым ліку значны альбанскі кантынгент, выбілі французаў адсюль у 1801 годзе. Сам Каір быў абложаны брытанскімі і асманскімі войскамі, што завяршылася капітуляцыяй Францыі 22 чэрвеня 1801 году[78]. Брытанцы пакінулі Эгіпет, пасьля чаго пачалася грамадзянская вайна. У выніку намесьнікам Эгіпту быў прызначаны альбанец Мугамад Алі[79]. Тагачасны ўладар Мугамад Алі, замест таго каб рэстаўраваць горад пачаў будаваць новыя кварталы на захад ад старога гораду. Былі пабудаваныя багатыя вілы і міністэрскія сядзібы.
Новы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да сваёй сьмерці ў 1848 годзе Мугамад Алі правёў шэраг сацыяльных і эканамічных рэформаў, якія надалі яму тытул заснавальніка сучаснага Эгіпту[80]. Аднак, хоць Мугамад Алі ініцыяваў будаўніцтва грамадзкіх будынкаў у горадзе[81] гэтыя рэформы зрабілі мінімальны ўплыў на ляндшафт Каіру[82][83]. Большыя зьмены адбыліся ў Каіры пры Ісмаіле-пашы, які працягнуў працэс мадэрнізацыі, пачаты ягоным дзедам[84]. Натхняючыся Парыжам, Ісмаіл задумаў горад пляцаў і шырокіх праспэктаў, але з прычыны фінансавых абмежаваньняў перабудова закранула толькі цэнтар места[85]. Для забудовы гораду былі нанятыя францускія архітэктары. Ісмаіл таксама імкнуўся мадэрнізаваць горад, які зьліваўся з суседнімі паселішчамі, стварыўшы міністэрства грамадзкіх работ, праклаўшы ў месьце газ і асьвятленьне ды адкрыўшы тэатар і опэру[86][87]. У 1851 годзе Каір быў злучаны чыгункай з Александрыяй. Значны ўплыў на разьвіцьцё гораду зрабіла будаўніцтва Суэцкага каналу, пасьля яго пабудовы ўсё больш эўрапейцаў пачало сяліцца ў горадзе. У 1860-х гадах наступіў эканамічны бум зьвязаны з гандлем бавоўнай.
Велізарная запазычанасьць у выніку праектаў Ісмаіла стала падставай дзеля ўзмацненьня эўрапейскага ўплыву, што скончылася брытанскім уварваньнем у 1882 годзе[59]. Эканамічны цэнтар гораду хутка перамясьціўся на захад да Нілу, далей ад гістарычнай часткі ісламскага Каіру і да сучасных раёнаў, пабудаваных у эўрапейскім стылі[87][88]. Да канца XIX стагодзьдзя эўрапейцы фармавалі 5 % насельніцтва Каіру, і да гэтага часу яны займалі большасьць найвышэйшых дзяржаўных пасадаў[87]. З ХІХ стагодзьдзя Каір стаў цэнтрам турызму, дзякуючы блізкасьці вядомых мясьцінаў і вялікай колькасьці музэяў. У новым горадзе пачалі езьдзіць трамваі.
У 1906 годзе кампанія Геліёпаліс Аазіс на чале з бэльгійскім прамыслоўцам Эдуарам Эмпэнам і ягоным эгіпецкім калегам Пагасам Нубарам пабудавала прадмесьце пад назвай Геліёпаліс за 10 кілямэтрах ад цэнтру Каіру[89][90]. У 1905—1907 гадах паўночная частка вострава Гезіра была перабудаваная кампаніяй Бэлер у Замалек, які пазьней стаў элітным раёнам гораду[91]. У 1906 годзе пачалося будаўніцтва Гардэн-Сіці, кварталу гарадзкіх вілаў з садамі і крывымі вуліцамі[91].
Пасьля брытанскай акупацыі, а потым і калянізацыі забудова места працягвалася. Пасьля пабудовы новага каналу Каір пачаў разрастацца і ў бок пустэльні. Хуткімі тэмпамі расло насельніцтва. Каір прыцягваў як мясцовых сельскіх жыхароў, так і эўрапейцаў. Пад час вайны з Ізраілем ў ХХ стагодзьдзі насельніцтва гораду значна ўзрасло за кошт уцекачоў з Сынаю. Дэмаграфічны выбух таксама стаў чыньнікам росту нелегальнага жытла, якое пачало будавацца безь якога-небудзь афіцыйнага плянаваньня або кантролю[92]. Да 2009 году больш за 63% насельніцтва Вялікага Каіру жылі ў нелегальных раёнах, нават калі яны займалі толькі 17% агульнай плошчы аглямэрацыі[93]. Адначасова Каір зарэкамендаваў сябе як палітычны і эканамічны цэнтар Паўночнай Афрыкі і арабскага сьвету, маючы ў сваіх межах альбо ў прадмесьцях філіі транснацыянальных прадпрыемстваў і арганізацыяў, у тым ліку сядзібу Арабскай лігі. У 1979 годзе гістарычныя раёны Каіру былі ўлучаныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО[94].
Пляц Тагрыр стаў цэнтрам Эгіпецкай рэвалюцыі 2011 году, калі людзі паўсталі супраць тагачаснага прэзыдэнта Хосьні Мубарака[95]. У першы дзень пратэстаў на пляцы сабраліся 50 тысячаў чалавек[96]. У наступныя дні Тагрыр па-ранейшаму заставаўся галоўным месцам пратэстаў у Каіры[97]. Паўстаньне пераважна было кампаніяй негвалтоўнага грамадзянскага супраціву, якая ўлучала шэраг дэманстрацыяў, маршаў, актаў грамадзянскага непадпарадкаваньня і стачак. Не зважаючы на тое, што рэвалюцыя мела перадусім мірны характар, рэвалюцыя не абышлася бяз жорсткіх сутыкненьняў паміж сіламі бясьпекі і дэманстрантамі, у выніку якіх загінулі як мінімум 846 чалавек і 6 тысяч чалавек атрымалі раненьні. 11 лютага, пасьля некалькіх тыдняў рашучага народнага пратэсту і ціску, Хосьні Мубарак падаў у адстаўку.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каір знаходзіцца на поўначы Эгіпту, часткі вядомай як Ніжні Эгіпет, за 165 кілямэтраў на поўдзень ад Міжземнага мора і за 120 кілямэтраў на захад ад Суэцкага затокі і Суэцкага канала[98]. Уздоўж гораду цягнецца рака Ніл, аднак на поўдні гораду рака пакідае свае пустынныя даліны і разьветліваецца ў нізінным рэгіёне дэльты Нілу. Нягледзячы на тое, што сталіца распасціраецца ад Ніла ўва ўсіх кірунках, горад знаходзіцца толькі на ўсходнім беразе ракі і мае две выспы, а таксама агульную плошчу ў 453 км²[99]. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя, калі рака была прыручана плацінамі, дамбамі і іншымі элемэнтамі кіраваньня ракой, Ніл ў раёне Каіра быў вельмі ўстрымальны да зьменаў кірунку і ўзроўню вады. За гэтыя гады, Ніл паступова ссоўваецца на захад.
З-за руху Ніла, новая частка горада, як то раёны Гардэн-Сіці, цэнтар гораду Каіру, і Замалек, разьмешчаны бліжэй за ўсё да берага ракі. Гэта ёсьць абласьцямі, у якіх месьціцца большасьць пасольстваў Каіру, акружаныя на поўначы, усходзе і поўдні старой часткай горада. Стары Каір, разьмешчаны на поўдзень ад цэнтра, мае рэшткі старжытнага гораду Фустат і ёсьць сэрцам копцкай хрысьціянскай суполкі Эгіпту і называецца копцкім Каірам. Раён Булак, які знаходзіцца ў паўночнай частцы горада, быў пабудаваны ў XVI стагодзьдзі як порт у цяперашні час зьяўляецца буйным прамысловым цэнтрам. Каірская крэпасьць разьмешчана на ўсход ад цэнтра горада вакол ісламскага Каіра. Ейная гісторыя ўзыходзіць да эпохі Фатымідаў і часоў заснаваньня гораду. Нягледзячы на тое, што ў заходніх Каіры дамінуюць шырокія бульвары, адкрытыя прасторы і сучасная эўрапейская архітэктура, усходняя палова гораду, павялічвалася выпадкова і бессыстэмна на працягу стагодзьдзяў, у ёй пераважаюць дробныя завулкі, перапоўненыя шматкватэрныя дамы і ісламская архітэктура. Новая частка гораду разьмяшчаецца на ўсход, займаючы даўнія сельскагаспадарчыя тэрыторыі. Гэтыя кварталы былі пабудаваныя ў асноўным у ХІХ стагодзьдзі, тут шмат шырокіх вуліц, зелені і адкрытых плошчаў. У старой частцы гораду вельмі густая забудова, невялікія крывыя вуліцы, якія часта канчаюцца тупікамі. Большая частка офісаў і дзяржаўных устаноў знаходзяцца ў заходняй частцы гораду, а ва ўсходняй частцы знаходзяцца амаль усе мячэты Каіру.
Горад разрастаецца і ў пустэльню. Масты злучаюць абодва берага Нілу, злучаючы выспы Гезіра і Рода зь берагамі. На захад ад Каіру знаходзяцца вядомыя старажытнаэгіпэцкія помнікі — Сьфінкс і Вялікія Піраміды, а ў 18 км ад Каіру знаходзяцца руіны старажытных гарадоў Мэмфісу і Сакры. Паўночная і крайняя ўсходняя частка Каіра, якія ўключаюць у сябе гарады-спадарожнікі, зьяўляюцца аднымі з самых апошніх дапаўненьняў да горада, бо яны былі распрацаваны ў канцы XX і пачатку XXI стагодзьдзяў для разьмяшчэньня насельніцтва гораду, якое кожны год стала павялічваецца. Заходні бераг Ніла звычайна ўключаецца ў гарадзкі раён Каіру, аднак ягоныя паселішчы ёсьць часткай гораду Гіза і Гізаўскай правінцыі. Гіза таксама зьведала значнае пашырэньне ў апошнія гады, і сёньня горад ёсьць горадам-спадарожнікам Каіру, маючы насельніцтва ў 2,7 млн. чалавек[99].
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каір разьмешчаны на шыраце прыкладна 30 градусаў ад экватару і знаходзіцца на паўднёвай мяжы субтрапічнага поясу. Зіма ў горадзе цёплая, лета — сьпякотнае, тэмпэратура нярэдка перавышае 40 градусаў. Днём узімку тэмпэратура звычайна перавышае 20 градусаў, уначы халаднее да 10 градусаў, часта — да 5, зрэдку замаразкі. Паколькі горад знаходзіцца ля пустыні Сахары, ападкі выпадаюць вельмі рэдка, бо клімат ёсьць засушлівым, але калі ж выпадаюць, то вельмі інтэнсіўна, часьцяком выклікаючы навадненьні.
Кліматычныя зьвесткі для Каіру | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
Сярэдні максымум t, °C | 18,9 | 20,4 | 23,5 | 28,3 | 32,0 | 33,9 | 34,7 | 34,2 | 32,6 | 29,2 | 24,8 | 20,3 | 27,8 |
Сярэдняя t, °C | 14,0 | 15,0 | 17,6 | 21,5 | 24,9 | 27,0 | 28,4 | 28,2 | 26,6 | 23,3 | 19,5 | 15,4 | 21,8 |
Сярэдні мінімум t, °C | 9,0 | 9,7 | 11,6 | 14,6 | 17,7 | 20,1 | 22,0 | 22,1 | 20,5 | 17,4 | 14,1 | 10,4 | 15,8 |
Норма ападкаў, мм | 5,0 | 3,8 | 3,8 | 1,1 | 0,5 | 0,1 | 0,0 | 0,0 | 0,0 | 0,7 | 3,8 | 5,9 | 24,7 |
Крыніца: World Meteorological Organization, BBC Weather |
Забруджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паветранае забруджваньне ў Каіры выклікае сур’ёзную занепакоенасьць. Узровень лятучых арэнаў у месьце вышэйшы за многія іншыя падобныя гарады[100]. Замерваньні якасьці паветра ў Каіры таксама фіксуюць перавышэньне паказьнікаў волава, вуглякіслага газу, дыяксыду серкі і ўзважаных часьцінак. Гэта ёсьць вынікам дзесяцігодзьдзяў нерэгуляваных аўтамабільных выхлапаў, гарадзкіх прамысловых выкідаў ды спальваньня саломы і сьмецьця. На вуліцах Каіру налічваецца больш за 4,% мільёнаў аўтаў, 60% зь якіх старэйшыя за 10 гадоў і таму ня маюць сучасных функцыяў зьніжэньня выкідаў. Каір мае вельмі нізкі каэфіцыент расьсейваньня забруджвальных рэчываў праз брак дажджоў ды сваё спэцыфічнае плянаваньне з высокімі будынкамі і вузкімі вулічкамі, што стварае эфэкт чары[101].
Часам увосень над Каірам зьяўляецца гэтак званы «чорны воблак» смогу, як яго называюць эгіпцяне, праз інвэрсію тэмпэратураў. Смог выклікае сур’ёзныя рэсьпіраторныя захворваньні і раздражненьне вачэй у мяшчанаў. Турыстам, якія ня звыклыя да такога высокага ўзроўню забруджваньня, варта маць асаблівую асьцярогу і дбаць аб ахове свайго здароўя[102]. У Каіры таксама ёсьць шмат нерэгістраваных заводаў, якія займаюцца тапленьнем волава і медзі, якія таксама моцна забруджваюць горад. У выніку па-над горадам стала можна назіраць туманы, а ўзровень узважаных часьцінак у паветры перавышае нармальныя значэньні ў тры разы. Лічыцца, што ў Каіры штогод ад хваробаў, павязаных з забруджваньнем паветра, памірае ад 10 тысяч да 25 тысяч чалавек. Волава робіць шкоднае ўзьдзеяньне на цэнтральную нэрвовую сыстэму чалавека і выклікае нэўратаксычнасьць, асабліва ў дзяцей[103]. У 1995 годзе былі зацьверджаныя першыя законы аб ахове навакольнага асяродзьдзя, што прывяло да некаторага паляпшэньня сытуацыі. У горадзе месьцяцца 36 станцыяў маніторынгу паветра і робяцца праверкі выкідаў ад транспартных сродкаў. Каір таксама набыў больш за 20 тысячаў аўтобусаў, каб зьнізіць высокі ўзровень затораў[104].
Горад таксама сутыкаецца з высокім узроўнем забруджваньня зямлі. У Каіры вырабляе 10 тысячаў тон сьмецьця штодня, зь якіх 4 тысячы тонаў не зьбіраюцца і не перапрацоўваюцца. Гэта стварае вялікую пагрозу для здароўя, і эгіпецкі ўрад шукае мэтады барацьбы з гэтай праблемай. Дзеля збору і перапрацоўкі адкідаў была створаная Каірская агенцыя па ўборцы і добраўпарадкаваньні, якая супрацоўнічае з супольнасьцю Забалін, якая займаецца зборам і перапрацоўкай сьмецьця ў Каіры з пачатку XX стагодзьдзя. Забруджваньне вады таксама ўважаецца сур’ёзнай праблемай у горадзе, паколькі каналізацыйная сыстэма часта не дае рады і перапаўняецца. Часам сьцёкавыя воды прарываюцца на вуліцы, ствараючы пагрозу для здароўя. Небяспечна высокі ўзровень іртуці ў сыстэме водазабясьпечаньня гораду выклікае заклапочанасьць глябальных органаў аховы здароўя праз магчымыя рызыкі здароўя жыхароў места.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каір ува ўсіх адносінах зьяўляецца цэнтрам Эгіпту, у тым ліку і ў сфэры эканоміцы, з часоў свайго заснаваньня ў 969 годзе нашай эры. Большасьць гандлю краіны генэруецца ў горадзе альбо праходзіць празь яго. Эканоміка гораду традыцыйна базуецца на працы дзяржаўных установаў і паслугах, але ў XX стагодзьдзі сучасны вытворчы сэктар значна пашырыўся, у тым ліку дзякуючы разьвіцьцю тэкстыльнай прамысловасьці і перапрацоўкі прадуктаў харчаваньня ды асабліва вытворчасьці цукровага трысьнягу. На 2005 год Эгіпет меў найбуйнейшы ВУП, не зьвязаны з нафтай, сярод усіх арабскіх краінааў[105].
У Каіры налічваецца 11% насельніцтва Эгіпту ды сканцэнтравана 22% усёй эканомікі краіны. Большасьць гандлёвых апэрацыяў краіны ажыцьцяўляецца ў Каіры ці праходзіць празь яго. Большасьць выдавецтваў і сродкаў масавай інфармацыі і амаль усе кінастудыі месьцяцца ў Каіры, як і палова шпіталяў краіны і унівэрсытэтаў. Гэта спарадзіла бурнае будаўніцтва ў горадзе будынкаў, якія зьяўляюцца ў пяць разоў вышэйшымі за тыя, якія будуавалі 15 гадоў таму. Гэты рост да нядаўняга часу рос у процівагу да гарадзкіх сэрвісных службаў. Гэты рост да нядаўняга часу апярэджваў разьвіцьцё гарадзкіх паслуг, у выніку тут бракуе дарогаў, электрычнасьці, тэлефоннай сувязі і каналізацыйных паслугаў. Аналітыкі, спрабуючы зразумець маштаб гэтых зьменаў, ужывалі тэрмін гіпэрурбанізацыя[105].
На ўскрайку гораду ёсьць незвычайны квартал вядомы як «Горад сьметнікаў». Ён населены эгіпецкімі хрысьціянамі — коптамі, якія займаюцца зборам сьмецьця са ўсяго гораду і сартаваньнем яго для другаснага выкарыстаньня. Адкіды знаходзяцца паўсюль пасярод дамоў, на дахах і ў дварах, распаўсюджваючы па кварталах непрыемны пах. Гэты сямейны бізнэс, які прыносіць ягоным удзельнікам неблагія, паводле мясцовых меркаў, прыбыткі. У самым верхнім пункце кварталу пабудаваны сучасны храма-рэлігійны комплекс, багата аздоблены і цудоўна абсталяваны. Катэдра, якая разьмешчаная ў пячоры і тоўшчы скалы, зьмяшчае да 20 тысячаў прыхаджанаў.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Транспарт у Каіры ўключае ў сябе разгалінаваную сетку аўтамабільнай, чыгуначнай сыстэмы, мэтрапалітэну і марскіх перавозак. Дарожны транспарт улучае прыватныя аўтамабілі, таксоўкі, прыватныя грамадзкія аўтобусы і мікрааўтобусы. Міжнародны аэрапорт Каіру ёсьць найбуйнейшым аэрапортам краіны і адным з самых загружаных аэрапортаў у Афрыцы[106].
Грамадзкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каір, у прыватнасьці станцыя Рамсэс, ёсьць цэнтрам амаль усёй транспартнай сеткі Эгіпту[107].
Управа транспарту Каіру кіруе грамадзкім транспартам гораду. Мэтрапалітэн, які афіцыйна называецца як «мэтро» (араб. مترو), ёсьць хуткі і эфэктыўны спосаб руху ў горадзе, аднак у сама розрух пік у ім можа стаць вельмі шматлюдна. Сетка мэтрапалітэну ахоплівае Гэлуан і іншыя прадмесьці. Два вагоны, то бок чацьвёрты і пяты, зарэзэрваваны толькі для жанчынаў, аднак яны могуць ездзіць у любы вагоне, якім яны хочуць.
У сама розрух мэтро можа быць вельмі перапоўненым. Два вагоны цягніка (чацьверты і пяты) адведзеныя выключна для жанчынаў, але жанчыны могуць ездзіць у любым вагоне на іхны густ. Трамвай і тралейбус Каіру раней выкарыстоўваліся як віды транспарту, але былі закрытыя ў 1970-х гадах усюды, акрамя Гэліёпалю і Гэлуана. У 2014 годзе яны таксама былі ліквідаваныя пасьля Эгіпецкай рэвалюцыі[108]. У 2017 годзе былі абвешчаныя пляны будаўніцтва дзьвюх манарэйкавых сыстэмаў, пры гэтым адная зь іх павінна злучыць горад імя 6-га кастрычніка з Гізай, маючы адлегласьць 35 км, а другая — Наср-Сіці з Новым Каірам, цягнучыся на 52 км[109][110].
Дарогі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтамабільны транспарт у асноўным прадстаўлены асабістам транспартам, таксі, а таксама прыватнымі аўтобусамі, мікрааўтобусамі.
Шырокая сетка дарог злучае Каір зь іншымі эгіпецкімі гарадамі і вёскамі. Існуе новая колцавая аўтадарога, якая атачае ўскраіны горада, са зьездамі, якія дасягаюць зьнешніх раёнаў Каіру. Ёсьць некалькі эстакадаў і мастоў, як то мост шостага кастрычніка, які, калі трафік ня цяжкі, дазваляе хутка пераадолець адлегласьць з адной часткі гораду ў іншую. Каірскі аўтамабільны гарадзкі рух, як вядома, ёсьць вельмі перагружаным і перапоўненым[111]. Кіроўцы, як правіла, агрэсіўныя ў адносінах да іншых удзельнікаў руху, але на скрыжаваньнях яны больш ветлівыя, па чарзе прапускаючы адзін аднаго. У больш густанаселеных рэгіёнах рух ажыцьцяўляецца з дапамогай кіраваньня паліцыі.
Амаль адная траціна загінулых на дарогах у Эгіпце прыпадае на пешаходаў. Галоўным чыньнікам уважаецца скіраванаць праектаў будаўніцтва дарогаў на палягчэньне руху транспартных сродкаў за кошт усіх астатніх удзельнікаў дарожнага руху. У горадзе замала сьветлафораў і пешаходных пераходаў, якія існуюць толькі на асноўных гарадзкіх магістралях[112]. У траўні 2008 году на 18-мільённы Вялікі Каір прыпадала толькі 9 сьветлафораў, пры гэтым кіроўцы абсалютна спакойна едуць на чырвонае сьвятло.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая цывілізацыя зьявілася ў рэгіёне чатыры тысячы гадоў таму ў часы Старажытнага Эгіпту. З гэтага пэрыяду ў раёне існавалі старажытнаэгіпецкая і грэцкая, бабілёнская і рымская культуры, якія пакінулі свае адбіткі тут. Мусульмане з Арабійскага паўвострава, на чале з Амр ібн аль-Асам, шырока распаўсюдзілі іслам у Эгіпце. Хэдыва Мугамада Алі, са сваімі альбанскімі сямейнымі каранямі, паставіў Эгіпет на шляху да сучаснасьці. Культурная сумесь у гэтым горадзе выглядае толькі натуральна, улічваючы ўсе аспэкты ягонай спадчыны. Эгіпет можна параўнаць з музэем пад адкрытым небам з помнікамі розных гістарычных эпох, якія сустракаюцца ў горадзе паўсюль.
Самыя вядомыя з музэяў у Каіры:
- Каірскі эгіпецкі музэй
- Копцкі музэй
- Музэй ісламскага мастацтва
- Музэй сучаснага мастацтва
- Ваенны музэй
- Этнаграфічны музэй
- Музэй аль-Гезіра
- Паштовы музэй
- Чыгуначны музэй
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пляц Тагрыр
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пляц Тагрыр быў закладзены ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя разам з узьнікненьнем сучаснага цэнтру Каіру. Спачатку ён меў назоў пляц Ісмаілія ў гонар кіраўніка XIX стагодзьдзя Хэдывы Ісмаіла, які замовіў праект новага раёну ў стылі «Парыж на Ніле». Па Эгіпецкай рэвалюцыі 1919 году пляц стаў шырока вядомы як Тагрыр, што перакладаецца як пляц Вызваленьня, але афіцыйна новая назва была зацьверджаная толькі па рэвалюцыі 1952 году, якая ліквідавала манархію. Пляц атачаюць некалькі вядомых будынкаў, у тым ліку цэнтральны корпус Амэрыканскага ўнівэрсытэту ў Каіры, адміністрацыйны будынак Магама, штаб-кватэра Лігі арабскіх дзяржаваў, гатэль Ніл-Рыц-Карлтан і Эгіпецкі музэй. Месьцячыся ў самым сэрцы Каіру, пляц быў месцам, дзе ладзіліся некалькі значных пратэстаў цягам гадоў. Аднак найбольш значным момантам у гісторыі пляцу сталася ягоная роля ў 2011 годзе падчас Эгіпецкай рэвалюцыі супраць былога прэзыдэнта Хосьні Мубарака[113]. У 2020 годзе ўрад завяршыў усталяваньне новага манумэнта ў цэнтры пляцу, які ўлучае старажытны абэліск з часоў Рамсэса II, знойдзены ў 2019 годзе ў Танісе, і чатыры статуі сьфінксаў з баранінымі галовамі, перанесеныя з Карнаку[114][115][116].
Стары Каір
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты раён Каіру атрымаў сваю назву таму, што ўлучае рэшткі старажытнай рымскай крэпасьці Бабілён, а таксама часткова перасякаецца з Фустатам, які ўважаецца першым арабскім селішчам у Эгіпце і лічыцца папярэднікам пазьнейшага Каіру. У гэтым раёне знаходзіцца месьціцца копцкі Каір, дзе сканцэнтраваная вялікая колькасьць старажытных хрысьціянскіх цэркваў, як то царква Сьвятой Марыі, грэцкая праваслаўная царква Сьвятога Георгія ды іншыя хрысьціянскія або копцкія будынкі, большасьць зь якіх месьцяцца ў анкляве на месцы старажытнай рымскай крэпасьці. Тут таксама можна знайсьці Копцкі музэй, які паказвае гісторыю копцкага мастацтва ад грэка-рымскіх часоў да ісламскага часу. У гэтым раёне стаіць таксама сынагога Бэн-Эзра, дзе ў XIX стагодзьдзі была знойдзеная важная калекцыя дакумэнтаў Геніза[117].
На поўнач ад гэтага копцкага анкляву месьціцца мячэт Амра ібн аль-Аса, то бок першы мячэт у Эгіпце і найважнейшы рэлігійны цэнтар былога Фустату. Мячэт паўстаў у 642 годзе адразу па арабскай заваёвы краіны, але з тых часоў неаднаразова перабудоўваўся[118]. Частка былога гораду Фустат была раскапаная на ўсход ад мячэту і копцкага анкляву[119], але археалягічныя дасьледваньні знаходзіцца пад пагрозай праз актыўную жыльлёвую забудову і сучаснае разьвіцьцё[120]. На паўночным захадзе ад крэпасьці Бабілён і мячэту месьціцца манастыр Сьвятога Мэркурыя, які ўважаецца важкім гістарычным копцкім рэлігійным комплексам, які складаецца ўласна з царквы Сьвятога Мэркурыя, царквы Сьвятога Шэнуты і царквы Дзевы Марыі. Некалькі іншых гістарычных цэркваў таксама месьцяцца на поўдзень ад крэпасьці.
Ісламскі Каір
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каір ёсьць адным з найбуйнейшых цэнтраў гістарычных помнікаў ісламскай архітэктуры ў сьвеце. Раёны вакол старога абнесенага мурам гораду і вакол крэпасьці характарызуюцца наяўнасьцю сотняў мячэтаў, магільняў, мэдрэсэ, маёнткаў, караван-сараяў і ўмацаваньняў, якія адносяцца да ісламскай эпохі. Гэтыя месцы часта называюць ісламскім Каірам, асабліва ў англамоўнай турыстычнай літаратуры. Тут таксама стаяць некалькі важных рэлігійных сьвятыняў, як то мячэт аль-Гусэйн, маўзалей імама аш-Шафіі, магіла Саіды Рукаі, мячэт Саіды Нафісы і іншыя.
Першым мячэтам ў Эгіпце стаў мячэт Амра ібн аль-Аса ў былым Фустаце, першым араба-мусульманскім пасяленьні ў гэтай мясцовасьці. Аднак мячэт Ібн Тулюна ўважаецца найстарэйшым мячэтам, які захаваў сваю арыгінальную архітэктуру, і ёсьць унікальным прыкладам архітэктуры эпохі Абасыдаў клясычнага часу ісламскай цывілізацыі. Мячэт быў пабудаваны ў 876—879 гадах у стылі, натхнёным Абасыдскай сталіцай Самарай у Іраку[121]. Гэта адзін з найбуйнейшых мячэтаў Каіру. Ён часта згадваецца як адзін з найпрыгажэйшых[122]. Іншым абасыдзкім аб’ектам ёсьць Ніламэр на востраве Рода, які ўважаецца найстарэйшай арыгінальнай пабудовай у Каіры, узьведзенай у 862 годзе. Ён быў распрацаваны дзеля вымярэньня роўню Ніла, што мела вялікае значэньне для сельскай гаспадаркі[123].
Паселішча, якое афіцыйна атрымала назву Каір, было заснаванае на паўночным усходзе ад Фустату ў 959 годзе. Фатыміды пабудавалі яго як асобны палацавы горад, дзе месьціліся іхныя палацы і ўрадавыя ўстановы. Горад быў аточаны мурамі, якія ў канцы XI стагодзьдзя былі перабудаваны ў каменныя муры візірам Бадрам аль-Джамалі[124]. Часткі гэтых муроў захаваліся дасюль, у тым ліку ля брамы Баб-Зувэйля на поўдні і ля брамаў Баб аль-Футуг і Баб аль-Наср на поўначы. Сярод захаваных помнікаў фатымідзкай эпохі — вялікі мячэт аль-Гакіма, мячэт Акмар, мячэт Джуюшы, мячэт Люлюа і мячэт аль-Саліга Талаі[125]. Адная з найважнейшых і найбольш уплывовых установаў, заснаваных у фатымідзкі час, — гэта мячэт аль-Азгар, заснаваны ў 970 годзе. Ён канкуруе з аль-Караўенам у Фэсе за званьне найстарэйшага ўнівэрсытэту ў сьвеце[126]. Сёньня ўнівэрсытэт аль-Азгар уважаецца галоўным цэнтрам ісламскай адукацыі ў сьвеце і адным з найбуйнейшых унівэрсытэтаў Эгіпту, які мае кампусы ва ўсёй краіне[126]. Сам мячэт захоўвае значныя элемэнты фатымідзкай архітэктуры, але буданак быў пашыраны і зьменены ў наступныя стагодзьдзі, асабліва мамлюцкімі султанамі Кайтбаем і аль-Гаўры, а таксама Абд аль-Рагманам Катхудам у XVIII стагодзьдзі[127].
Самая вядомая архітэктурная спадчына сярэднявечнага Каіру паходзіць з мамлюцкага часу, які доўжыўся з 1250 па 1517 гады. Мамлюцкія султаны і эліта актыўна падтрымлівалі рэлігійнае і навуковае жыцьцё, будуючы мячэты, мэдрэсэ, ханакі (прытулкі для суфіяў), сабілі (водаразьмеркавальнікі) і маўзалеі сабе і сваім сем’ям[57]. Сярод самых вядомых прыкладаў мамлюцкіх помнікаў у Каіры ўважаецца вялізны мячэт-мэдрэсэ султана Гасана, мячэт Аміра аль-Марыдані, мячэт султана аль-Муаяда (падвойныя мінарэты якой былі пабудаваныя па-над брамай Баб-Зувэйля), комплекс султана аль-Гаўры, пахавальны комплекс султана Кайтбая на Паўночных могілках ды іншыя будынкі і збудаваньні. Некаторыя мячэты паўсталі з больш раньніх будынкаў, пабудаваных рымлянамі, бізантыйцамі або коптамі.
Мамлюкі, а пазьней асманы, таксама будавалі вікалы або караван-сараі дзеля адпачынку гандляроў і захаваньня тавараў, што было зьвязана з важнай роляй гандлю ў эканоміцы Каіру[128]. Да сёньня захавалася вікала аль-Гаўры, дзе цяпер рэгулярна выступае танцавальны калектыў эгіпецкай культурнай спадчыны «Аль-Танура».
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нагіб Махфуз, пісьменьнік, Нобэлеўскі ляўрэат па літаратуры
- Гамаль Абдул Насэр, прэзыдэнт Эгіпту
- Махамэд аль-Барадэі, старшыня МАГАТЭ
- Бутрас Бутрас-Галі, Генэральны сакратар ААН у 1992—1996
- Якуб Кадры Караасманаглу, турэцкі пісьменьнік
- Даліда, сьпявачка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://www.reuters.com/article/us-egypt-governors/egypt-names-six-provincial-governors-mostly-ex-generals-idUSKCN11D285
- ^ http://www.citypopulation.de/Egypt-Cities.html
- ^ Santa Maria Tours (2009-09-04). «Cairo - "Al-Qahira"- is Egypt’s capital and the largest city in the Middle East and Africa». PRLog.
- ^ «World's Densest Cities». Forbes.
- ^ Behrens-Abouseif, Doris (1992). «Islamic Architecture in Cairo» (2nd ed.). Brill. — С. 8. — ISBN 978-90-04-09626-4.
- ^ # Golia, Maria (2004). «Cairo: city of sand». Reaktion Books. — С. 152. — ISBN 978-1-86189-187-7.
- ^ Population and Housing Census 2006, Governorate level, Population distribution by sex. Central Agency for Public Mobilisation and Statistics. Adjusted census result, as Helwan governorate was created on 17 April 2008 from a.o. parts of the Cairo governorate.
- ^ «Demographia World Urban Areas & Population Projections», Demographia
- ^ Mustafayev, Nicat (29 June 2009). «World metro systems by annual passenger rides». en.apa.az.
- ^ «The 150 Richest Cities in the World by GDP in 2005». CityMayors.com
- ^ «The 2010 Global Cities Index». Foreign Policy.
- ^ а б Snape, Steven (2014). «The Complete Cities of Ancient Egypt». Thames & Hudson. — С. 170—177. — ISBN 9780500051795.
- ^ «Memphis (Egypt)». Encarta.
- ^ Amelineau, Emile (1980). «La Géographie de l’Egypte À l’Époque Copte». Paris. — С. 491.
- ^ Stanley, Bruce (2007). «Cairo». In Dumper, Michael R.T.; Stanley, Bruce (eds.). Cities of the Middle East and North Africa: A Historical Encyclopedia. ABC-CLIO. — С. 107—114. — ISBN 978-1-57607-919-5.
- ^ а б Abu-Lughod 1971. С. 6.
- ^ Meinardus, Otto F. A. (2002). «Two Thousand Years of Coptic Christianity». American University in Cairo Press. — ISBN 978-1-61797-263-8.
- ^ Raymond 1993. С. 16—18.
- ^ Kennedy 2007. С. 161.
- ^ Raymond 1993. С. 19.
- ^ Kennedy 2007. С. 160.
- ^ AlSayyad, Nezar (2011). «Cairo: Histories of a City». The Belknap Press of Harvard University Press. — С. 42. — ISBN 9780674047860.
- ^ Campanini, Massimo (2003). «Cairo». In Esposito, John L. (ed.). The Oxford Dictionary of Islam. Oxford University Press. ISBN 9780195125580.
- ^ O’Kane, Bernard (2016). «The Mosques of Egypt». American University of Cairo Press. — С. 2. — ISBN 9789774167324.
- ^ Raymond 1993. С. 30—31.
- ^ Raymond 2000. С. 16.
- ^ Abu-Lughod 1971. С. 134.
- ^ Bloom, Jonathan M.; Blair, Sheila S., eds. (2009). «Cairo». The Grove Encyclopedia of Islamic Art and Architecture. Oxford University Press. — ISBN 9780195309911.
- ^ Williams, Caroline (2018). «Islamic Monuments in Cairo: The Practical Guide» (7th ed.). Cairo: The American University in Cairo Press. — С. 42.
- ^ Behrens-Abouseif 1992. С. 50.
- ^ Swelim 2015. С. 28—32.
- ^ а б Raymond 1993. С. 33.
- ^ а б Bloom, Jonathan M.; Blair, Sheila S., eds. (2009). «Tulunid». The Grove Encyclopedia of Islamic Art and Architecture. Oxford University Press. — ISBN 9780195309911.
- ^ а б Swelim 2015. С. 37.
- ^ Swelim 2015. С. 32—37.
- ^ Raymond 1993. С. 34.
- ^ Glassé, Cyril; Smith, Huston (2003). «The New Encyclopedia of Islam» (2nd revised ed.). Singapore: Tien Wah Press. — С. 96. — ISBN 978-0-7591-0190-6.
- ^ AlSayyad, Nezar (2013). «Cairo: Histories of a City». Harvard University Press. — ISBN 978-0-674-07245-9.
- ^ Meri, Josef W.; Bacharach, Jere L. (2006). «Medieval Islamic Civilization: An Encyclopedia». New York: Taylor & Francis. — С. 451. — ISBN 978-0-415-96692-4.
- ^ Raymond 1993. С. 62—63.
- ^ Raymond 1993. С. 66—69.
- ^ а б Raymond 1993. С. 65.
- ^ Daly & Petry 1998. С. 213.
- ^ Raymond 1993. С. 83—85.
- ^ Raymond 1993. С. 103.
- ^ Daly & Petry 1998. С. 213—215.
- ^ Daly & Petry 1998. С. 215.
- ^ Denoix, Sylvie; Depaule, Jean-Charles; Tuchscherer, Michel, eds. (1999). «Le Khan al-Khalili et ses environs: Un centre commercial et artisanal au Caire du XIIIe au XXe siècle». Cairo: Institut français d’archéologie orientale.
- ^ Raymond 1993. С. 89—97.
- ^ Raymond 1993. С. 110.
- ^ Ruggles, D.F. (2020). «Tree of pearls: The extraordinary architectural patronage of the 13th-century Egyptian slave-queen Shajar al-Durr». Oxford University Press.
- ^ Raymond 1993. С. 115—117.
- ^ Clot 1996. С. 47—48.
- ^ Clot 1996. С. 34—37.
- ^ Clot 1996. С. 83—107.
- ^ Clot 1996. С. 112—118.
- ^ а б в Behrens-Abouseif, Doris (2007). «Cairo of the Mamluks: A History of Architecture and its Culture». Cairo: The American University in Cairo Press.
- ^ Raymond 2000. С. 120—128.
- ^ а б в г д Shillington 2005. С. 199.
- ^ Raymond 1993. С. 122—124.
- ^ Raymond 1993. С. 140—142.
- ^ Raymond 2000. С. 157.
- ^ Battuta, Ibn (1829) [1355]. «The Travels of Ibn Battuta». Translated by Lee, Samuel. Cosimo Classics (2009). — ISBN 9781616402624.
- ^ Bartel, Nick. «Return Home: 1346—1349». The Travels of Ibn Battuta. UC Berkeley, Office of Resources for International and Area Studies.
- ^ Shoshan 2002. С. 4.
- ^ Shoshan 2002. С. 1.
- ^ Raymond 1993. С. 143—147.
- ^ Clot 1996. С. 183.
- ^ Clot 1996. С. 222—230.
- ^ Clot 1996. С. 223.
- ^ Shillington 2005. С. 447.
- ^ Rose, Christopher; Boxberger, Linda (1995). «Ottoman Cairo». Cairo: Living Past, Living Future. The University of Texas Centre for Middle Eastern Studies.
- ^ а б Winter 1992. С. 225.
- ^ Winter 1992. С. 115.
- ^ Daly & Petry 1998. С. 94—95.
- ^ Winter 1992. С. 226.
- ^ Winter 1992. С. 226—227.
- ^ Sicker 2001. С. 103.
- ^ Sicker 2001. С. 104—105.
- ^ McGregor, Andrew James (2006). «A Military History of Modern Egypt: From the Ottoman Conquest to the Ramadan War». Westport, Conn.: Greenwood Publishing Group. — С. 53. — ISBN 978-0-275-98601-8.
- ^ Shillington 2005. С. 437.
- ^ Raymond 2000. С. 291.
- ^ Raymond 2000. С. 302.
- ^ Cybriwsky, Roman Adrian (2013). «Capital Cities around the World: An Encyclopedia of Geography, History, and Culture». ABC-CLIO, USA. — С. 76.
- ^ Raymond 2000. С. 313—314.
- ^ Raymond 2000. С. 311—313.
- ^ а б в Abu-Lughod, Janet (1965). «Tale of Two Cities: The Origins of Modern Cairo». Comparative Studies in Society and History. 7 (4): 429—457. — doi:10.1017/S0010417500003819.
- ^ Hourani, Albert Habib; Khoury, Philip Shukry; Wilson, Mary Christina (2004). «The Modern Middle East: A Reader» (2nd ed.). London: I.B. Tauris. — С. 317. — ISBN 978-1-86064-963-9.
- ^ Raymond 2000. С. 329.
- ^ Elyachar, Julia (2005). «Markets of Dispossession: NGOs, Economic Development, and the State in Cairo». Duke University Press. — С. 56. — ISBN 978-0-8223-8713-8.
- ^ а б Raymond 2000. С. 328.
- ^ Sims 2012. С. 95.
- ^ Sims 2012. С. 96.
- ^ «Historic Cairo». UNESCO World Heritage Centre.
- ^ «Egypt protests: Anti-Mubarak demonstrators arrested». BBC News.
- ^ «Egyptians report poor communication services on Day of Anger». Almasry Alyoum.
- ^ «Egypt protests: curfew defied in Cairo and other cities». BBC News.
- ^ «Cairo to Suez». WolframAlpha. Wolfram Research.
- ^ а б Brinkhoff, Thomas. «Egypt: Governorates & Cities». City Population.
- ^ Khoder, M.I. (2007). «Ambient levels of volatile organic compounds in the atmosphere of Greater Cairo». Atmospheric Environment. 41 (3): 554—566. — doi:10.1016/j.atmosenv.2006.08.051.
- ^ Whittaker-Wood, Fran (25.07.2018). «The Most Polluted Cities in the World». The Eco Experts.
- ^ Khoder, M (2007). «Black cloud reappears over Cairo». Middle East Online. 41 (3): 554. — doi:10.1016/j.atmosenv.2006.08.051.
- ^ Lidsky, T. I.; Schneider, JS (2003). «Lead neurotoxicity in children: basic mechanisms and clinical correlates». Brain. 126 (1): 5—19. — doi:10.1093/brain/awg014. PMID 12477693.
- ^ «A black cloud over Cairo». NASA
- ^ а б UN-Habitat (2011). «Cairo — a City in Transition». UN-Habitat. — ISBN 978-9-211-32353-5.
- ^ «The Report: Egypt 2013». Oxford Business Group. 2013. — С. 133. — ISBN 978-1-907065-91-0.
- ^ «Travel Cairo». MobileReference. 2007. — С. 44. — ISBN 978-1-60501-055-7.[
- ^ «On Cairo’s dying trams». Cair Observer.
- ^ Tawfeek, Fahrah (21.12.2017). «Egypt to build country’s first ever monorail in Cairo». Egypt Independent.
- ^ «Cairo monorail trains to be built in UK». BBC News.
- ^ «Al-Ahram Weekly. Features. Reaching an impasse». Weekly.ahram.org.eg
- ^ «Cairo’s New Roads: An Assault on Pedestrians and Mass Transit». Alternative Policy Solutions.
- ^ Vatikiotis, Panayiotis J. (1997). «The Middle East: From the End of Empire to the End of the Cold War». Routledge. — С. 194. — ISBN 9780415158497.
- ^ «Egyptologists attack transfer of sphinxes to Tahrir Square». The Guardian.
- ^ «Tahrir Square soon to boast ancient obelisk and stone rams». EgyptToday.
- ^ Magazine, Smithsonian; Machemer, Theresa. «Egypt Defies Archaeologists’ Protests by Relocating Four Ancient Sphinxes». Smithsonian Magazine.
- ^ Williams 2008. С. 43.
- ^ Williams 2008. С. 39.
- ^ Toler, Pamela D. (2016). «In Fragments from Fustat, Glimpses of a Cosmopolitan Old Cairo». AramcoWorld.
- ^ «Islamic Egypt’s first capital under threat». Yahoo News.
- ^ Williams 2008. С. 50—54.
- ^ Williams 2008. С. 50.
- ^ Yeomans, Richard (2006). «The Art and Architecture of Islamic Cairo». Garnet Publishing. — С. 29.
- ^ Raymond 1993. С. 62.
- ^ Behrens-Abouseif 1992. С. 58—77.
- ^ а б Williams 2008. С. 169.
- ^ Behrens-Abouseif 1992. С. 62.
- ^ Raymond 1993. С. 90—97.
- ^ «New York City Global Partners». The City of New York. 2010.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Abu-Lughod, Janet L. Cairo: 1001 Years of the City Victorious. — Princeton University Press, 1971. — ISBN 978-0-691-65660-1
- Behrens-Abouseif, Doris Islamic Architecture in Cairo: An Introduction. — 2nd ed.. — Brill, 1992. — ISBN 978-90-04-09626-4
- Clot, André L’Égypte des Mamelouks: L’empire des esclaves, 1250—1517. — Perrin, 1996. — ISBN 2-262-01030-7
- Daly, M. W.; Petry, Carl F. The Cambridge History of Egypt: Islamic Egypt, 640–1517. — Cambridge, UK: Cambridge University Press, 1998. — ISBN 978-0-521-47137-4
- Kennedy, Hugh The Great Arab Conquests: How the Spread of Islam Changed the World We Live In. — London: Weidenfeld & Nicolson, 2007. — ISBN 978-0-297-84657-4
- Raymond, André Le Caire. — Fayard, 1993. — ISBN 978-2-213-02983-2
- Raymond, André Cairo / Translated by Wood, Willard. — Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 2000. — ISBN 978-0-674-00316-3
- Shillington, Kevin Encyclopedia of African History. — New York: Taylor & Francis, 2005. — ISBN 978-1-57958-453-5
- Shoshan, Boaz Popular Culture in Medieval Cairo / David Morgan (ed.). — Cambridge, UK: Cambridge University Press, 2002. — ISBN 978-0-521-89429-6
- Sicker, Martin The Islamic World in Decline: From the Treaty of Karlowitz to the Disintegration of the Ottoman Empire. — illustrated ed.. — Westport, Conn.: Greenwood Publishing Group, 2001. — ISBN 978-0-275-96891-5
- Sims, David Understanding Cairo: The Logic of a City Out of Control. — Cairo: American University in Cairo Press, 2012. — ISBN 978-9-774-16553-5
- Swelim, Tarek Ibn Tulun: His Lost City and Great Mosque. — Cairo: American University in Cairo Press, 2015. — ISBN 978-9-774-16691-4
- Williams, Caroline Islamic Monuments in Cairo: The Practical Guide. — 6th, Revised ed.. — The American University in Cairo Press, 2008. — ISBN 978-977-416-205-3
- Winter, Michael Egyptian Society Under Ottoman Rule, 1517—1798. — London: Routledge, 1992. — ISBN 978-0-415-02403-7
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт гарадзкой адміністрацыі
- Дэмаграфія Каіру
- Копцкія цэрквы ў Каіры
- Мячэт гораду
- 100 фатаздымкаў Каіру
|