Аэрапорт імя Ніколы Тэслы
Выгляд
(Перанакіравана з «Бялград (аэрапорт)»)
| Аэрапорт Бялграду імя Ніколы Тэслы Аеродром Никола Тесла Београд | |
| IATA: BEG – ICAO: LYBE | |
| Асноўнае | |
|---|---|
| Тып аэрапорту | міжнародны |
| Уласьнік | Урад Сэрбіі |
| Апэратар | Aerodrom Nikola Tesla a.d. |
| Месцазнаходжаньне | Бялград |
| Вузел для | |
| Вышыня н. у. м. | 102 м |
| Вэб-сайт | beg.aero |
Аэрапорт Бялграду імя Ніколы Тэслы (па-сэрбску: Аеродром Никола Тесла Београд) (IATA: BEG, ICAO: LYBE) — аэрапорт Бялграду, Сэрбія. Названы ў гонар вучонага Ніколы Тэслы.
Галоўныя паветраныя вароты краіны. Знаходзіцца ў 7 км заходней Бялграду. Абслугоўвае рэйсы з Эўропы, Расеі, унутраныя рэйсы зь Нішу. Пасажыры якія заходзяць на пасадку з усходу бачаць цэнтар Бялграду, у прыватнасьці Нові Београд і Чукарыцу. У будучыні плянуецца маштабная рэканструкцыя.