Дамаск
Дамаск | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1500 да н. э. | ||||
Краіна: | Сырыя | ||||
Акруга: | Дамаск | ||||
Плошча: | 573 км² | ||||
Вышыня: | 680 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 1 700 000 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2966,84 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 011 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 33°31′0″ пн. ш. 36°18′0″ у. д. / 33.51667° пн. ш. 36.3° у. д.Каардынаты: 33°31′0″ пн. ш. 36°18′0″ у. д. / 33.51667° пн. ш. 36.3° у. д. | ||||
Дамаск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.damascus.gov.sy/ |
Дама́ск (па-арабску: دمشق) — сталіца й другі па велічыні горад Сырыі пасьля Алепа, шырока вядомы ў Сырыі як «Аль-Шам» (араб. الشام). Акрамя таго, ён зьяўляецца адным з найстарэйшых бесьперапынна населеных гарадоў у сьвеце. Дамаск ёсьць буйным культурным і рэлігійным цэнтрам на Блізкім Усходзе. Паводле ацэнак колькасьць насельніцтва ў горадзе на 2009 год складала 1 711 000 чалавек[1]. Дамаск ёсьць самым буйным прамысловым і навуковым цэнтрам Сырыі, значным гандлёвым цэнтарам і адным з чатырох асноўных сьвятых гарадоў ісламу. Горад выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку Сырыі.
Разьмешчаны на паўднёвым-захадзе Сырыі, Дамаск цэнтар буйной гарадзкой мэтраполіі ў 2,6 млн чалавек (на 2004 год)[2]. Геаграфічна месьціцца ля ўсходніх перадгор’ях Антылібанскага хрыбта за 80 кілямэтраў унутр ад усходняга берагу Міжземнага мора на плято за 680 мэтраў над узроўнем мора. Дамаск мае паўзасушлівы клімат з-за эфэкту даждавога ценю. Праз горад працякае рака Барада.
Першыя пасяленцы зьявіліся тут ў II тысячагодзьдзі да н. э., горад быў абраны ў якасьці сталіцы халіфата Амэядаў, і зьяўляўся ёй з 661 да 750 году. Пасьля перамогі дынастыі Абасыдаў, сталіца была перанесена ў Багдад. Дамаск апынуўся ў палітычным заняпадзе й ня меў значнай палітычнай вагі падчас усёй эпохі Абасыдаў. Сваё істотнае значэньне ён вярнуў толькі ў пэрыяды Аюбідаў і мамлюкаў. У час асманскага валадарства, горад зноўку страціў сваё значэньне, захоўваючы пры гэтым пэўны культурны прэстыж. Сёньня гэта месца цэнтральнага сырыйскага ўрада й усіхніх міністэрстваў. Дамаск быў абраны ў 2008 годзе арабскай культурнай сталіцай[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дата заснаваньня гораду губляецца ў стагодзьдзях да пачатку нашай эры. Сярэднявечны арабскі гісторык Ібн Асакір, які жыў у XII стагодзьдзі, сьцьвярджаў, што першай сьцяной, узьведзенай пасьля сусьветнага патопу, была дамаская сьцяна, і адносіў ўзьнікненьне гораду да IV тысячагодзьдзя да н. э. Дамаск ёсьць адзін з самых старых гарадоў міжземнамор’я, вядомы ўжо з XV стагодзьдзя да нашай эры, з эгіпэцкіх надпісаў. Некаторыя гісторыкі лічаць горад самым старым нязьменна заселеным у сьвеце.
На пераломе другога і пэршага тысячагодзьдзяў да нашай эры Дамаск быў сталіцай арамэйскай дзяржавы. У 732 годзе да н. э. горад быў заваяваны асырыйцамі, потым некаторы час належаў да Бабілёну, а потым апынуўся ў пэрсыдзкай дзяржаве. Як і ўся Пэрсыдзкая імпэрыя ўвайшоў у склад імпэрыі Аляксандра Македонскага, а потым належаў на дзяржавы Пталемэяў. У 85 годзе да н. э. Дамаск захапілі набатэйцы, а ў 64 годзе да н. э. рымскі палкаводзец Гнэй Пампэй далучыў горад да Рымскай імпэрыі як правінцыю пад назвай Сырыя. Тут разьмяшчалася штаб-кватэра рымскіх легіёнаў, якія ваявалі з пэрсамі. Выхадцам гораду ў гэтую эпоху быў грэцкі гісторык і філёзаф-пэрыпатэтык Мікалай Дамаскін (па-грэцку: Νικολαος Δαμασκινος). Пасьля падзела імпэрыі ў 395 годзе Дамаск апынуўся ў Бізантыі. Першыя хрысьціяне зьявіліся ў Дамаску ўжо ў I стагодзьдзі пасьля візыту апостала Паўла. У 635 годзе горад быў заваяваны арабамі. Да 750 году быў сталіцай Амэядзкага халіфату, а пасьля пераносу сталіцы застаўся адным з важнейшых гарадоў арабскага сьвету. У 1076 годзе Дамаск стаў часткай дзяржавы туркаў-сэльджукаў.
Крыжакі тры разы ў 1125, 1129, 1148 гадох безвынікова спрабавалі захапіць Дамаск. У 1154 годзе ён быў узяты войскамі Нур ад-Дына Зэнгіда, а ў 1260 годзе ўладу ў Дамаску захапілі эгіпецкія мамлюкі. Пэрыяд іхняга панаваньня адзначыўся росквітам мастацтва й рамёстваў. У Эўропу ў тыя часы экспартавалася дамаская сталь і дамаскае шкло. У 1300 годзе Дамаск быў разрабаваны манголамі. Яны наладзілі такі гвалт, што, паводле сьведчаньняў арабскага гісторыка аль-Макрызі, «па вуліцах ракой цякла кроў». У 1400 годзе Тамэрлан цалкам разбурыў горад, а лепшых збройнікаў і рамесьнікаў адвёў у рабства ў Самарканд. Калі ў 1516 годзе войскі турэцкага султана прымушалі людзей сяліцца ў горадзе, ён усё яшчэ ляжаў напалову ў руінах.
У XVI стагодзьдзі, горад быў заваяваны туркамі-асманамі. У Асманскай імпэрыі Дамаск стаў адным з правінцыйных цэнтраў, вядомых толькі як транзытны пункт для пілігрымаў, якія адпраўляюцца на хадж у Мэку. У 1833 годзе Мэхмэд-Алі, авалодаўшы Сырыяй, падпарадкаваў сабе часова й Дамаск, але эўрапейскія хаўрусьнікі султана вярнулі яго разам з Сырыяй да Турэччыны ў 1840 годзе. З 9 па 16 ліпеня 1860 году Дамаск быў сьведкам жудаснага гвалтаваньня хрысьціянаў друзамі. Горад заставаўся пад турэчкай уладай да Першай сусьветнай вайны, пад час якой быў заняты арабскімі саюзьнікамі Вялікабрытаніі. Пасьля вайны Дамаск стаў сталіцай Сырыі, застаючыся часткова пад францускай адміністрацыяй[4].
Увесну 2011 году пачаліся мірныя пратэсты супраць дзейнай улады, якія вырасьлі да грамадзянскай вайны. 6 студзеня 2012 году, аснашчаны выбуховымі рэчывамі аўтамабіль выбухнуў у Дамаску, з-за чаго загінулі больш за 26 чалавек, большасьць зь іх грамадзянскія асобы. Згодна з паведамленьнямі дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі тэракт зрабілі тэрарысты[5]. У студзені 2012 году сутыкненьні паміж рэгулярным войскам і паўстанцамі дасягнулі прадмесьцяў Дамаска.
17 сакавіка 2012 году падвоены выбух аўтамабіляў у цэнтры гораду, арыентаваны на штаб-кватэру сілаў бясьпекі, забіў па меншай меры 27 чалавек, большасьць зь іх грамадзянскія асобы. Фракцыя ісламскага джыхаду Джабат эль-Нусра ўзяла на сябе адказнасьць за тэракты[6]. Да чэрвеня 2012 году адбыліся вулічныя баі паміж войскам і паўстанцамі. З-за баявых дзеяньняў у шматлікіх рэгіёнах краіны Дамаск у цяперашні час зьведвае наплыў бежанцаў, якія сьпяць наўпрост у гарадзкіх парках, з-за адсутнасьці месца пражываньня.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дамаск знаходзіцца на адлегласьці каля 80 км ад Міжземнага мора, абаронены Антылібанскімі гарамі. Ён разьмешчаны на плято на вышыні 680 мэтраў над узроўнем мора. Горад займае плошчу ў 105 км², зь якіх 77 тыс. км² прыходзяцца на горад, у той час як астанюю плошчу займае гара Джабэль Казіун[7].
Стары горад Дамаска, абнесены сьценамі гораду, знаходзіцца на паўднёвым беразе ракі Барада. На паўднёвым усходзе, поўначы й паўночным усходзе горад акружаны прыгараднымі раёнамі, гісторыя якіх сыходзіць каранямі ў сярэднія стагодзьдзі. Мідан на паўднёвым-захадзе, Саруджа й Імара на поўначы й паўночным захадзе першапачаткова паўсталі на дарогах, якія вядуць з гораду, недалёка ад грабніцаў рэлігійных дзеячаў. У XIX стагодзьдзі аддаленыя вёскі зьявіліся на схілах Джабэль Казіўн, і мелі выгляд на горад. Гэтыя новыя раёны былі першапачаткова пабудаваны для курдзкіх жаўнераў і мусульманскіх уцекачоў з эўрапейскай часткі Асманскай імпэрыі, якая трапіла пад уладу хрысьціянскіх дзяржаваў. Такім чынам, яны былі вядомыя як аль-Акрад (курды) і аль-Мугаджырын (мігранты). Яны ляжалі ў 2-3 кілямэтрах да поўначы ад старога гораду.
З канца XIX стагодзьдзя сучасныя адміністрацыйныя й гандлёвыя цэнтры пачалі ўзьнікаць на захад ад старога гораду, вакол ракі Барады ў раёне, вядомым як аль-Мардж (луг). Суды, пошта й чыгуначная станцыя стаяла на ўзвышшы трохі на поўдзень. Эўрапеізаваныя жыльлёвыя кварталы неўзабаве былі пабудаваны на дарозе, вядучай з аль-Марджу да аль-Салігія. Камэрцыйны й адміністрацыйны цэнтар новага гораду паступова ссоўваецца на поўнач да гэтай вобласьці.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дамаск мае гарачы засушлівы клімат паводле кліматычнай клясыфікацыі Кёпэна з-за эфэкту даждавога ценю Антылібанскіх гораў[8] і пераважна акіянскіх паветранных плыняў. Лета сухое й гарачае зь меншай вільготнасьцю. Зіма мяккая й адносна дажджлівая, часам сьнежная. Гадавая колькасьць ападкаў складае каля 220 мм, якія праходзяць у асноўным зь верасьня па травень.
Кліматычныя зьвесткі для Дамаску | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
Абсалютны максымум t, °C | 21 | 30 | 28 | 35 | 38 | 39 | 42 | 45 | 39 | 34 | 30 | 21 | 45 |
Сярэдні максымум t, °C | 12 | 14 | 18 | 29 | 29 | 33 | 36 | 37 | 33 | 27 | 19 | 13 | 24,6 |
Сярэдні мінімум t, °C | 2 | 4 | 6 | 9 | 13 | 16 | 18 | 18 | 16 | 12 | 8 | 4 | 10,5 |
Абсалютны мінімум t, °C | −6 | −5 | −2 | −1 | 7 | 9 | 13 | 13 | 10 | 6 | −2 | −5 | −6 |
Норма ападкаў, мм | 43 | 43 | 8 | 13 | 3 | 0 | 0 | 0 | 18 | 10 | 41 | 41 | 220 |
Крыніца: BBC Weather |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная роля, якую Дамаск гуляў як важны цэнтар гандлю, зьмянілася ў апошнія гады з-за палітычнага разьвіцьця ў рэгіёне, а таксама разьвіцьця сучаснага гандлю[9]. Большасьць тавараў, вырабленых у Дамаску, а таксама ў Сырыі, распаўсюджваюцца на краіны Арабійскага паўвострава[9]. У Дамаску таксама праводзіцца штогадовыя міжнародныя экспазыцыі гандлю з 1955 году[10].
Дамаск мае патэнцыял для вельмі пасьпяховай турыстычнай індустрыі. Багацьце культурных каштоўнасьцяў у Дамаску было сьціпла занята з канца 1980-х гадоў. З пачатку 2000-х гадоў, шматлікія бутыкі, гатэлі й шумныя кавярні адчыніліся ў старым горадзе, якія прыцягваюць вялікую колькасьць эўрапейскіх турыстаў і жыхароў гораду[11].
Рынак нерухомасьці знаходзіцца на ўздыме ў Дамаску. Кампанія Cushman & Wakefield, якая прадастаўляе паслугі кансультацыі на рынку нерухомасьці, ацаніла дамаскія офісныя памяшканьні, як восьмыя самыя дарагія ў сьвеце ў 2009 годзе[11]. Рынак офіснай нерухомасьці ў Дамаску яшчэ ня зусім разьвіты, а попыт на іх перавышае прапанову. Тым ня менш чакаецца, што новыя офісныя плошчы будуць адчынены[12]. Дамаск зьяўляецца месцам для шырокага спэктру прамысловай дзейнасьці, як то тут разьвіта тэкстыльная, харчовая прамысловасьць, цэмэнтная й розныя галіны хімічнай прамысловасьці. Большасьць заводаў знаходзіцца ў падпарадкаваньні дзяржавы, аднак абмежаваная доля прыватызацыі была дазволена, пачынаючы з пачатку 2000-х гадоў зь лібэралізацыяй гандлю, якая мела месца. Традыцыйныя рамёствы й рамесная гравіроўка медзі ўсё яшчэ практыкуюцца ў старым горадзе[9].
Дамаская фондавая біржа афіцыйна была адчынена ў сакавіку 2009 году й працавала толькі на сырыіскім рынку[13]. Яна ў цяперашні час знаходзіцца ў раёне Барзэ, у межах фінансавых рынкаў Сырыі й камісіі па каштоўных паперах. Ейным канчатковым месцам разьмяшчэньня плянуецца зрабіць прэстыжны бізнэсовы раён Яфур[14].
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Колькасьць насельніцтва Дамаску ў 2009 годзе складала 1,711 млн чалавек. Але сталічны рэгіён Дамаску мае насельніцтва ў 2,4 мільёны чалавек. Сталічны вобласьць Дамаску ўключае горады Дума, Гараста, Дарае, Аль-Таль й Джарамана. Большасьць насельніцтва ў Дамаску зьяўвілася ў Дамаску ў выніку сельска-гарадзкой міграцыі.
Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большасьць жыхароў Дамаска, каля 85%, ёсьць мусульмане-суніты. Лічыцца, што ў горадзе месьцяцца больш за 2000 мячэтаў, самы вядомы зь якіх ёсьць мячэт Амэядаў[15]. Хрысьціяне складаюць 10% насельніцтва. Ёсьць некалькі хрысьціянскіх раёнаў гораду, як то Баб Тума, Касаа й Гасані, са шматлікімі цэрквамі, у першую чаргу старажытнай капліцай сьвятога Паўла. У прыгарадзе Саўфаніі мясцовыя жыхары распававядалі пра сэрыю зьяваў Панны Марыі, як паведамляецца, назіраемую ў пэрыяд паміж 1982 і 2004 гадамі[16].
Існуе невялікая габрэйская абшчына ў габрэйскім квартале Гарэт аль-Яхуд. Яна зьяўляецца рэшткамі старажытнай і значна большай, габрэйскай прысутнасьці ў Сырыі, пачынаючы па крайняй меры з рымскіх часоў, калі не раней, у часы панаваньня цара Давіда[17].
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дамаск зьяўляецца галоўным цэнтрам адукацыі ў Сырыі. Горад ёсьць домам для Дамаскага ўнівэрсытэта, які зьяўляецца найстарэйшым і найбуйнейшым унівэрсытэтам у Сырыі. Пасьля прыняцьця заканадаўства, якое дазваляе існаваць прыватным навучальных установам, некалькі новых унівэрсытэтаў былі створаны ў горадзе й ваколіцах, у тым ліку:
- Сырыйскі віртуальны ўнівэрсытэт
- Міжнародны ўнівэрсытэт навукі й тэхналёгіі
- Вышэйшы інстытут бізнэсовага адміністраваньня
- Вышэйшы інстытут прыкладной навукі й тэхнікі
- Унівэрсытэт Каламун
- Арабскі міжнародны ўнівэрсытэт
- Нацыянальны інстытут кіраваньня
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўны міжнародны аэрапорт Дамаску знаходзіцца прыкладна ў 20 км ад гораду. Ён мае транспартнае злучэньне з многімі краінамі Азіі, Эўропы, Афрыкі, а ў апошні час і паўднёваамэрыканскімі гарадамі. Вуліцы ў Дамаску, часьцяком вузкія, асабліва ў старых раёнах гораду, а ляжачыя паліцыянты шырока выкарыстоўваюцца для абмежаваньня хуткасьці руху транспартных сродкаў.
Грамадзкі транспарт у Дамаску ў асноўным прадстаўлены мікрааўтобуснымі перавозкамі. Ёсьць каля ста лініяў, якія працуюць унутры гораду й некаторыя зь іх распасьціраюцца ад цэнтру гораду ў бліжэйшыя прыгарады. Аднак з-за адсутнасьці схемы працы такіх лініяў, а таксама з-за абмежаванага ліку аўтобусных прыпынкаў, аўтобусы звычайна спыняюцца там, дзе пасажыр жадае выйсьці. Колькасьць аўтобусаў, якія курсіруюць па адной лініі адносна высокая, што зводзіць да мінімуму час чаканьня. Лініі не пранумараваныя, а ў асноўным ўказваюць толькі на дзьве канчатковыя кропкі й важныя пункты ўздоўж маршруту.
У 2008 годзе ўрад абвесьціў пра плян будаўніцтва мэтрапалітэну ў Дамаску з адкрыцьцём адзінай лініі, здача якой плянуецца на 2015 год[18]. Гэтая лінія стане важным восьсю ў заходне-ўсходнім кірунку для будучай сеткі грамадзкага транспарту. Чатыры лініі мэтрапалітэну, як чакаецца, будуць уведзены ў эксплюатацыю да 2050 году.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дубай, ААЭ
- Ерэван, Армэнія
- Сан-Паўлу, Бразылія
- Кордава, Гішпанія
- Таледа, Гішпанія
- Мэдан, Інданэзія
- правінцыя Фарс, Іран
- Нінься-хуэйскі аўтаномны раён, Кітай
- Трыпалі, Лібан
- Анкара, Турэччына
- Стамбул, Турэччына
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Central Bureau Of Statistics in Syria: Chapter 2: Population & Demographic Indicators Table 3: Estimates of Population actually living in Syria in 31 December 2009 by Mohafazat and six (in thousands)
- ^ Central Bureau of Statistics Syria. «Syria census 2004»
- ^ «دمشق عاصمة الثقافة العربية 2008». Damascus.org.sy.
- ^ История возникновения столицы Сирии. GeoSfera.info
- ^ Blasts Hit Damascus as Syria Gears Up Monitors. Google.com.
- ^ Flashpoint international: Jabhat al-Nusra Claims Credit for Twin Bombings in Damascus. Flashpoint-intel.com.
- ^ Damascus Metropolitan Area Urban Planning and Development: DMA-UPD Discussion Paper Series No.2 October, 2009 p.2
- ^ Tyson, Patrick J. (2010). «Sunshine guide to the Damascus area, Syria». www.climates.com.
- ^ а б в «Damascus». Encyclopædia Britannica.
- ^ «Damascus International Fair». Peife.gov.sy
- ^ а б Cummins, Chip. «Damascus Revels in Its New Allure to Investors». The Wall Street Journal.
- ^ «Report: Office Space Across the World 2009». Cushman & Wakefield.
- ^ «Inauguration of Damascus Stock Exchange». Syrian Enterprise and Business Center.
- ^ «AFP: Syria launches first stock exchange». Google.com.
- ^ Flood, Finbarr Barry (2001). «The Great Mosque of Damascus: studies on the makings of an Umayyad visual culture». 33. BRILL. p. 12. ISBN 90-04-11638-9, 9789004116382.
- ^ Sbalchiero in: Laurentin/ Sbalchiero (2007), p. 1093—1097.
- ^ Katz, Ketsi’ah (1981), «Masoret ha-lashon ha-'Ibrit shel Yehude Aram-Tsoba (Ḥalab) bi-qri’at ha-Miqra ve-ha-Mishnah» («The Hebrew Language Tradition of the Jews of Aleppo in the Reading of the Bible and Mishnah»)
- ^ "الخط الأخضر « أهلاً بكم في موقع الخط الأخضر». Damascus-metro.com.