Г’юстан
| Г’юстан анг. Houston | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | ЗША | ||
|---|---|---|---|
| Штат | Тэхас | ||
| Першыя згадкі | 5 чэрвеня 1837 | ||
| Дата заснаваньня | жнівень 1836 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Мэр | Біл Ўайт | ||
| Заканадаўчы орган | Houston City Council[d] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 1558 км² | ||
| Вышыня НУМ | 13 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 29°45′46″ пн. ш. 95°22′59″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 2 099 451 чал. (2010) | ||
| Этнахаронімы | Houstonian, Houstonienne[1] і Houstonien[1] | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 281, 832 і 713 | ||
| Паштовы індэкс | 77001, 77002, 77003, 77004, 77005, 77006, 77007, 77008, 77009, 77010, 77011, 77012, 77013, 77014, 77015, 77016, 77017, 77018, 77019, 77020, 77021, 77022, 77023, 77024, 77025, 77026, 77027, 77028, 77029, 77030, 77031, 77032, 77033, 77034, 77035, 77036, 77037, 77038, 77039, 77040, 77041, 77042, 77043, 77044, 77045, 77046, 77047, 77048, 77049, 77050, 77051, 77052, 77053, 77054, 77055, 77056, 77057, 77058, 77059, 77060, 77061, 77062, 77063, 77064, 77065, 77066, 77067, 77068, 77069, 77070, 77071, 77072, 77073, 77074, 77075, 77076, 77077, 77078, 77079, 77080, 77081, 77082, 77083, 77084, 77085, 77086, 77087, 77088, 77089, 77090, 77091, 77092, 77093, 77094, 77095, 77096, 77098, 77099, 77201, 77202, 77203, 77204, 77205, 77206, 77207, 77208, 77210, 77212, 77213, 77215, 77216, 77217, 77218, 77219, 77220, 77221, 77222, 77223, 77224, 77225, 77226, 77227, 77228, 77229, 77230, 77231, 77233, 77234, 77235, 77236, 77237, 77238, 77240, 77241, 77242, 77243, 77244, 77245, 77248, 77249, 77251, 77252, 77253, 77254, 77255, 77256, 77257, 77258, 77259, 77261, 77262, 77263, 77265, 77266, 77267, 77268, 77269, 77270, 77271, 77272, 77273, 77274, 77275, 77277, 77279, 77280, 77282, 77284, 77287, 77288, 77289, 77290, 77291, 77292, 77293, 77297 і 77299 | ||
| Сайт | houstontx.gov | ||
| Г’юстан на мапе ЗША ± Г’юстан | |||
Г’ю́стан (па-ангельску: Houston, мянушка: Касьмічны горад) — горад у ЗША, разьмешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы штату Тэхас, за 30 км ад узьбярэжжа Мэксыканскай затокі. Г’юстан зьяўляецца першым паводле колькасьці насельніцтва горадам Тэхасу і чацьвертым у ЗША. Гэта найбуйнейшы горад Тэхасу і ўсяго Поўдня ЗША. Паводле перапісу 2020 году, у ім пражывала 2,3 млн чалавек, што зрабіла яго чацьвертым паводле насельніцтва горадам краіны. Аглямэрацыя Г’юстану налічвае блізу 7,8 млн жыхароў, што ставіць яе на другую пазыцыю ў штаце і пятую ў краіне.
У XX стагодзьдзі горад перажыў імклівы рост дзякуючы спалучэньню эканамічных фактараў, як то разьвіцьцю порту і разбудове чыгуначнай інфраструктуры, заняпаду Галвэстану як галоўнага порту пасьля разбуральнага ўрагану 1900 году, будаўніцтву Г’юстанскага суднаходнага каналу і нафтаваму буму ў Тэхасе[2]. У сярэдзіне XX стагодзьдзя эканоміка места значна дывэрсыфікавалася, бо сярод іншага тут зьявіўся Тэхаскі мэдычны цэнтар, Касьмічны цэнтар імя Ліндана Джонсана і Цэнтар кіраваньня палётамі імя Крыстафэра Крафта-малодшага.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад быў заснаваны 30 жніўня 1836 году братамі Аўгустусам Чапмэнам Аленам і Джонам Кірбі Аленам. Стаў горадам 5 чэрвеня 1837 году і быў названы ў гонар генэрала Сэма Г’юстана (Sam Houston), першага прэзыдэнта Рэспублікі Тэхас.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Г’юстан месьціцца за 266 км на ўсход ад Остыну[3], за 142 км на захад ад мяжы з Луізыянай[4], і за 400 км на поўдзень ад Даласа[5]. Агульная плошча гораду складае 1651 км², зь якіх 1552,9 км² прыпадае на сухазем’е, а 58 км² займае водная паверхня[6]. Большая частка Г’юстану разьмешчаная на прыбярэжнай раўніне Мэксыканскай затокі. Значная частка места была ўзьведзеная на лясістых землях, балотах і багністых нізінах, якія і цяпер добра бачныя ў навакольлях[7]. Роўны рэльеф і шырокая забудова ў чыстым полі спрыяюць павелічэньню рызыкі паводак[8]. Цэнтар гораду знаходзіцца на вышыні каля 15 мэтраў над узроўнем мора[9], а найвышэйшы пункт на далёкім паўночным захадзе сягае 46 мэтраў[10].
Раней Г’юстан забясьпечваўся падземнымі водамі, але праз асяданьне зямлі горад быў вымушаны перайсьці на паверхневыя крыніцы, сярод якіх азёры Г’юстан, Конра і Лівінгстан[11]. Горад валодае правамі на забор 4,5 Гл паверхневых водаў на содні, а таксама 570 Мл падземных водаў[12]. Г’юстан мае чатыры буйныя баю. Баю Бафала перасякае цэнтар места і далей трапляе ў Г’юстанскі суднаходны канал. Карабельны канал цягнецца праз Галвэстан і выходзіць у Мэксыканскую затоку[13].
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клімат Г’юстану ўважаецца за вільготна субтрапічны паводле клясыфікацыі Кёпэна, што характэрна для Поўдня ЗША. Хоць горад і не трапляе ў Алею тарнада, як значная частка паўночы Тэхасу, вясновыя буры часта прыносяць у рэгіён тарнада[14]. Вятры на працягу большай часткі году дзьмуць з поўдня і паўднёвага ўсходу, прыносячы цяпло і трапічную вільготнасьць з Мэксыканскай затокі і бухты Галвэстан[15].

Улетку тэмпэратуры дасягаюць або перавышаюць 32 °C у сярэднім 106,5 дня на год, прычым большасьць такіх дзён прыпадае на пэрыяд чэрвень—верасень. У сярэднім 4,6 дні на год тэмпэратура дасягае або перавышае 37,8 °C[16]. Характэрная субтрапічная вільготнасьць часта надае большую адчувальнасьць тэмпэратуры ў бок сьпякоты, я ранішняя адносная вільготнасьць улетку звычайна перавышае 90%[17]. Кандыцыянаваньне паветра ў Г’юстане ўважаецца за паўсюдную зьяву. Гэтак, ужо ў 1981 годзе выдаткі на электрычнасьць дзеля астуджэньня памяшканьняў перавыгалі 600 млн даляраў, а да канца 1990-х гадоў блізу 90% дамоў у горадзе былі абсталяваныя кандыцыянэрамі[18][19]. Рэкордная тэмпэратура ў Г’юстане на ўзроўні 43 °C фіксавалася чатыры разы, то бок 4 верасьня 2000 году, 27 жніўня 2011 году, а таксама 24 і 27 жніўня 2023 году[16].
Зімы ў Г’юстане мяккія, але часам здараюцца і халодныя пэрыяды. У студзені сярэдняя тэмпэратура ў аэрапорце імя Джорджа Буша складае 12 °C. У сярэднім 13 дзён на год тэмпэратура апускаецца да нуля або ніжэй. Такія дні звычайна прыпадаюць на час паміж 3 сьнежня і 20 лютага[16]. У XXI стагодзьдзі ў Г’юстане некалькі разоў назіраліся сьнежныя ападкі. 24 сьнежня 2004 году ў частцы аглямэрацыі выпаў сьнег таўшчынёю 3 см[20], а 7 сьнежня 2017 году сьнежнае покрыва склада 2 см[21][22]. Ападкі сьнегу ня меншыя за 1 цалю 10 сьнежня 2008 году і 4 сьнежня 2009 году сталі першым выпадкам у гісторыі назіраньняў, калі вымяральны сьнег выпаў за два гады запар. Усяго з 1895 па 2018 гады ў Г’юстане было зафіксавана 38 выпадкаў сьнегападаў. 14—15 лютага 1895 году ў горадзе выпала сьнега на 51 см, што было наймацнейшым сьнегападам за ўсю гісторыю назіраньняў[23]. Найніжэйшая афіцыйна зафіксаваная тэмпэратура ў Г’юстане апускалася да −15 °C, што было адзначана 18 студзеня 1930 году[16]. Апошні раз тэмпэратура была настолькі нізкай 23 сьнежня 1989 году, калі ў аэрапорце яна дасягнула −14 °C, што было найніжэйшым паказьнікам, калі-небудзь зафіксаваным там. За дзень да гэтага ў аэрапорце выпала 4,31 см сьнегу[24].
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гісторыя перапісаў | |||
|---|---|---|---|
| Перапіс | Насельніцтва | %± | |
| 1850 | 2396 | ||
| 1860 | 4845 | 102.2% | |
| 1870 | 9382 | 93.6% | |
| 1880 | 16 513 | 76% | |
| 1890 | 27 557 | 66.9% | |
| 1900 | 44 633 | 62% | |
| 1910 | 78 800 | 76.6% | |
| 1920 | 138 276 | 75.5% | |
| 1930 | 292 352 | 111.4% | |
| 1940 | 384 514 | 31.5% | |
| 1950 | 596 163 | 55% | |
| 1960 | 938 219 | 57.4% | |
| 1970 | 1 232 802 | 31.4% | |
| 1980 | 1 595 138 | 29.4% | |
| 1990 | 1 630 553 | 2.2% | |
| 2000 | 1 953 631 | 19.8% | |
| 2010 | 2 100 263 | 7.5% | |
| Бягучы 2019 | 2 320 268 | [25] | 18.8% |
|
1850-2019 U.S. Decennial Census 2018 Estimate[26] | |||
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- ↑ Gray, Lisa. Promise – and a few fibs – launched this city's destiny // Houston Chronicle, 05.2016 г. Архіўная копія ад 07.2018 г.
- ↑ This Is Texas. John Nova. Архіўная копія ад 05.2015 г.
- ↑ Distance from Houston, TX, USA to Walter Umphrey State Park, Martin Luther King Junior Drive, Port Arthur, TX, USA Архіўная копія ад 12.2018 г.
- ↑ Football power in Texas has shifted to Houston. Roland. Архіўная копія ад 03.2016 г.
- ↑ Houston (city) QuickFacts from the US Census Bureau. U.S. Census Bureau. Архіўная копія ад 02.2010 г.
- ↑ Baddour, Dylan. The trouble with living in a swamp: Houston floods explained // Houston Chronicle, 05.2016 г.
- ↑ Flood Forecasting for the Buffalo Bayou Using CRWR-PrePro and HEC-HMS. Center for Research in Water Resources, The University of Texas at Austin. Архіўная копія ад 02.2007 г.
- ↑ Downtown Houston, Texas. TopoQuest.com. Архіўная копія ад 05.2020 г.
- ↑ Topographic map of Houston, Texas. topographic-map.com.
- ↑ Houston-Galveston, Texas Managing Coastal Subsidence Архіўная копія ад 01.2007 г.
- ↑ Drinking Water Operations. Publicworks.houstontx.gov. Архіўная копія ад 10.2013 г.
- ↑ Houston Ship Channel. TSHA Handbook of Texas (06.2010). Архіўная копія ад 02.2015 г.
- ↑ Hammered by heavy rain and huge hail Thursday night, Houston braces for more downpours, flooding // The Washington Post Архіўная копія ад 06.2019 г.
- ↑ Weather Stats. Greater Houston Convention and Visitors Bureau. Архіўная копія ад 12.2008 г.
- 1 2 3 4 NowData – NOAA Online Weather Data. National Oceanic and Atmospheric Administration.
- ↑ Average Relative Humidity (%). National Climatic Data Center.
- ↑ Rimer, Sara. Houston Journal; Broiling on the Outside, But, Really, It’s No Sweat // The New York Times, 07.1998 г. Архіўная копія ад 03.2018 г.
- ↑ Crewdson, John M.. Houston’s Lifeline: Tons of Cool Air // The New York Times, 08.1981 г. Архіўная копія ад 03.2018 г.
- ↑ Public Information Statement. Архіўная копія ад 12.2006 г.
- ↑ Texas hit with snow as winter weather system aims for Northeast. United Press International. Архіўная копія ад 12.2017 г.
- ↑ Record snow blankets Houston and Texas. KHOU-TV. Архіўная копія ад 12.2017 г.
- ↑ Snow in Houston: It Happens More Than You Think. KTRK-TV (12.2017). Архіўная копія ад 01.2018 г.
- ↑ KPRC
- ↑ Population and Housing Unit Estimates
- ↑ Population Estimates. United States Census Bureau.