Дуброўнік
| Дуброўнік | |||||
| Населены пункт | |||||
Уверсе: Стары горад з мурам; другі шэраг зьверху: Палац Спонца (зьлева) і Княскі двор; трэці шэраг: Мінчэта (зьлева) і Катэдра; унізе: Страдун | |||||
| |||||
| Дэвіз | La liberté ne se vend pas même pour tout l'or du monde | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Краіна | Харватыя | ||||
| Дата заснаваньня | VII стагодзьдзе | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Mato Franković[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 21,35 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 10 м[1] | ||||
| Каардынаты | 42°38′25″ пн. ш. 18°06′30″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 42 615 чал. (2011) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +385 020 | ||||
| Паштовы індэкс | 20000 | ||||
| Нумарны знак | DU | ||||
| Сайт | dubrovnik.hr (харв.) | ||||
| Дуброўнік на мапе Харватыі Дуброўнік | |||||
Дуброўнік (па-харвацку: Dubrovnik, па-італьянску: Ragusa, па-далмацку і па-лацінску: Ragusa) — горад у Харватыі. Месьціцца на беразе Адрыятычнага мора, на поўдні Далмацыі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Дуброўніцка-Нерэтванскай жупаніі. Насельніцтва — 42 615 чалавек.
Стары горад Дуброўніку быў уключаны ў 1979 годзе ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.[2] Ён лічыцца адным зь дзесяці найлепш захаваных сярэднявечных гарадоў, абкружаных мурам, у сьвеце.[3]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Лічыцца, што Дуброўнік (Рагуза) быў заснаваны ў VII стагодзьдзі ўцекачамі з Эпідаўру, які быў разбураны аварамі, або славянамі. Паселішча эпідаўраўцаў знаходзілася на невялічкай высьпе, якая называлася Ляўс і была аддзеленая ад кантынэнту каналам. Крыху пазьней насупраць выспы вырасла славянскае паселішча, якое назыалася Дубрава. У VII—X стагодзьдзях Рагуза знаходзілася пад уладай Бізантыі, але захоўвала пэўную самастойнасьць. Паступова раманскае і славянскае насельніцтва зьмяшалася, на месцы высахлага ў XII стагодзьдзі каналу была пракладзена галоўная вуліца гораду — Страдун.
У 1205–1358 гадох горад апынуўся пад уладай Вэнэцыянскае рэспублікі. У гэты час горад становіцца важным пастаўшчыком скураў, воску, срэбра і іншых мэталаў для Вэнэцыі. У 1235 годзе была ўведзена новая сыстэма кіраваньня горадам: князь (рэктар), які абіраўся на месяц, — Малое веча — Вялікае веча — Рада прызначаных (Сэнат). У студзені 1348 году ў Дуброўніку адбылася ўспышка чумы.[4]
У сярэдзіне XIV стагодзьдзя ў Дуброўніку сфармавалася арыстыкратычная рэспубліка, дэвізам якой быў «Свабода, або сьмерць!». У 1358 годзе Вэнэцыя пацярпела паразу ад вугорскага караля Лаяша Вялікага, і Дуброўнік прызнаў сюзэрэнытэт Вугоршчыны, які, аднак, ня быў істотным.
Найвышэйшага росквіту Рэспубліка дасягнула ў XV—XVI стагодзьдзях, умела балянсаваўшы паміж Вэнэцыяй і Асманскай імпэрыяй і выгадна гандляваўшы ў Міжземнамор’і. Мясцовыя купцы бывалі таксама і ў Індыі, і ў Амэрыцы.
6 красавіка 1667 году ў Рагузе адбыўся моцны землятрус, у якім загінула 5 тысячаў чалавек, у т.л. глава Рэспублікі — рэктар (князь). Большасьць будынкаў была разбурана, але паступова горад быў адбудаваны і набыў сучасны выгляд.
У 1806 годзе Дуброўнік (Рагуза) быў захоплены французамі, і праз два гады рэспубліка была ліквідавана. Але ўжо ў 1814 годзе ў горад увайшлі аўстрыйскія войскі, і ў 1815, у выніку пагадненьняў, заключаных на Венскім кангрэсе, Дуброўнік увайшоў у склад Аўстрыйскае імпэрыі.
У 1918 годзе, па сканчэньні Першай сусьветнай вайны і распадзе Аўстра-Вугоршчыны, горад, які цяпер стаў афіцыйна называцца Дуброўнік, увайшоў у склад Дзяржавы славенцаў, харватаў і сэрбаў, якая ў 1929 годзе становіцца Югаславіяй.
У 1979 годзе старая частка гораду была ўключана ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Дуброўнік моцна пацярпеў падчас Вайны Харватыі за незалежнасьць (1991—1995 гг.). Па яе сканчэньні ў горадзе былі праведзены маштабныя рэстаўрацыйныя работы, і ён стаў адным з найважнейшых турыстычных цэнтраў Харватыі.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аэрапорт Дуброўніку разьмешчаны за 22 км на поўдзень ад гораду і зьяўляецца трэцім паводле велічыні ў Харватыі.
Канатная дарога злучае Дуброўнік з гарой Срдж.
Дзяржаўная аўтадарога 8 у паўночным кірунку вядзе праз мост Франьё Туджмана да граніцы з Босьніяй і Герцагавінай, а ў паўднёвым — праз аэрапорт да граніцы з Чарнагорыяй.
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 2020 год у Дуброўніку месьціўся марскі грузаперавозчык «Атлянтычнае плаваньне».
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Стары горад Дуброўніку | |
| Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Выгляд на Стары порт | |
| Краіна | Харватыя |
|---|---|
| Тып | культурны |
| Крытэры | i, iii, iv |
| ID | 95 |
| Рэгіён[~ 2] | Дуброўніцка-Нерэтванская жупанія Харватыі |
| Каардынаты | 44°52′50″ пн. ш. 15°36′58″ з. д.HGЯO |
| Гісторыя ўключэньня | |
| Уключэньне | 1979 (3-я) |
| Падаўжэньне | 1994 |
| У небясьпецы | 1991—1998 |
- Стары горад з шматлікімі будынкамі ў гатычным, рэнэсансным і барочным стылях.
- Гарадзкі мур (XII стагодзьдзе) з бастыёнам Бокар, фартэцыяй Мінчэта, фортам Сьвятога Яна і брамамі Піле і Плочэ.
- Катэдра
- Касьцёл Сьвятога Блязыюса — у гонар заступніку гораду
- Касьцёл Сьвятога Спаса
- Касьцёл Сьвятога Ігнацыя
- Кляштар і касьцёл дамініканаў
- Кляштар і касьцёл францішканаў
- Кляштар Сьвятой Кляры
- Сынагога
- Царква Сьвятога Дабравешчаньня (сэрбская)
- Страдун — галоўная пешаходная вуліца гораду
- Пляц Ложы — галоўны пляц Старога гораду
- Пляц Гундуліча з помнікам паэту
- Княскі двор
- Палац Спонца
- Вялікі і Малы фантан Анофрыя
- Калёна Ролянда
Музэі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Равэнна, Італія (з 1969 году)
- Вукавар, Харватыя (з 1993 году)
- Грац, Аўстрыя (з 1994 году)
- Гэльсынгборг, Швэцыя (з 1998 году)
- Рагуза, Італія (з 2000 году)
- Бад-Гомбург-фор-дэр-Гёэ, Нямеччына (з 2002 году)
- Сараева, Босьнія і Герцагавіна (з 2007 году)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Іван Буніч Вучыч — харвацкі паэт
- Мілаван Глішыч — сэрбскі паэт
- Іван Гундуліч — харвацкі паэт
- Марын Држыч — харвацкі пісьменьнік
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Страдун — галоўная пешаходная вуліца гораду
- Порт
- Стары горад
- Найвышэйшы пункт гарадзкога муру
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://it-ch.topographic-map.com/map-n6ps51/Citt%C3%A0-di-Ragusa/?zoom=19¢er=42.64044%2C18.11032&popup=42.64049%2C18.11017
- ↑ Unesco (анг.)
- ↑ CNN (анг.)
- ↑ Ole J. Benedictow . The Black Death, 1346—1353, Boydell & Brewer, ISBN 0-85115-943-5</, 1973.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дуброўнік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў