Гартман
| Гартман лац. Hartman | |
| Hartman | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Hardt + Mann |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Гертман, Артман, Гердман, Эртман, Эрдман, Гіртман |
| Зьвязаныя імёны | Manhardt |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Гартман» | |
Гартман (Артман), Гертман (Эртман, Гіртман), Гердман (Эрдман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гардман, Гартман, Гертман, Эрдман або Эртман (Hardman, Hartman, Hertman, Erdmann, Ertman) і Мангарт (Manhardt[1]) — імёны германскага паходжаньня[2][3][4][5]. Іменная аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) паходзіць ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[6][7], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[8], германскага man 'чалавек'[9].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Hartman[10].
У Памор’і бытавалі прозьвішчы Hartmann[11] і Artmann[12].
У Прусіі бытавала імя Artman[13]. У 1625 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Johannes Hartman, Regiomontanus Borussus, у 1642 годзе — David Erdman, Mariaeburgensis Prussus, у 1647 годзе — Adamus Samuel Harttmannus, Thorunio Borussus… Paulus Hartmannus, Thorunensis Prussus[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людеи въ Еишискомъ повете… а Лаврина Артмановича (16 верасьня 1510 году)[15]; людеи у Еишиском повете… а Лаврина Ертмановича (1522—1529 гады)[16]; Christophorus Hartmon, Lithuanus (1619 год)[17]; mała kamienica jej m. p. Hertmanowej[18], kamienica p. Hartmanowej[19] (1690 год); Jan Hertman, bojarzyn zachoży (1738 год)[20]; Joannes Hertman (1740 год)[21]; Simon Hertman (1742 год)[21]; Jakub Erdman (24 кастрычніка 1765 году)[22]; Apolinary Erdman (1791, 1793—1794 і 1796 гады)[23]; Piotr Hertman — radca miasta jego królewskiey mości Grodna (4 студзеня 1792 году)[24]; Anna Hirtman (1792 год)[25]; Judyta Artman (1800 год)[26].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гартман фон Аўэ (каля 1170—1210) — эпічны і лірычны паэт нямецкага Сярэднявечча
- Гартман (каля 1160 — каля 1240) — граф Вюртэмбэргу
- Гартман Шэдэль (1440—1514) — нямецкі лекар, гуманіст і гісторык
- Юры Эрдман — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік крычаўскі ў 1713 годзе[27]
- Тадэвуш Эрдман — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік полацкі ў 1724 годзе[28]
- Гартман Вітвэр (1774—1825) — львоўскі скульптар аўстрыйскага паходжаньня эпохі клясыцызму
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Віцебшчыне адзначаўся шляхецкі род Эрдманаў[29].
Эрдманы — парафіяне касьцёла ў Асьвеі на 1812[30] і 1861[31] гады і касьцёла ў Себежы на 1861 год[32].
Эртманы (Ertman) і Эртмановічы (Ertmanowicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні[33].
Эрдманы гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род[34] з ваколіцаў Сьвянцянаў[35].
Эрдманы — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[36].
Гартманы (Hartman) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род[37].
Гердманы (Herdman) гербу Любіч — літоўскі шляхецкі род з Наваградзкага ваяводзтва[38].
Эртман (Ertman), Гартман (Hartman) і Гертман (Hertman) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[39].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 420.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 755—756.
- ↑ Otterbjörk R. Svenska förnamn. — Svenska språknämnden, 1979.
- ↑ Hartman, Nordic Names
- ↑ Jones G. F. German-American Names. — Genealogical Publishing Com, 2006. P. 143.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 61.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 123.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 249.
- ↑ HARTMANN, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ ARTMANN, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 13.
- ↑ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 288, 433, 486, 493.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 386.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 392.
- ↑ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 239.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 35.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 64.
- ↑ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 27. — Витебск, 1898. С. 171.
- 1 2 Dacewicz L. Antroponimia Białegostoku w XVII—XVIII wieku. — Białystok, 2001. S. 127.
- ↑ Рыбчонак С. Попіс шляхты Аршанскага павета 30 верасня 1765 г. // Герольд Litherland. № 20, 2014. С. 120.
- ↑ Kłapkowski W. Konwent Dominikanów w Sejnach // Ateneum wileńskie. R. 13, z. 2. — Wilno, 1938. S. 160.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 13. — Вильна, 1886. С. 235.С. 257—258.
- ↑ Bolsie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Wiłkomierz, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 9. Województwo mścisławskie XVI—XVIII wiek. — Warszawa, 2019. S. 211.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 5. Ziemia połocka i województwo połockie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2018. S. 90.
- ↑ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 22.
- ↑ Яўген Анішчанка, Освея. Костел. Список прихожан 1812 г.(недаступная спасылка), Архіў гісторыка Анішчанкі, 24 студзеня 2016 г.
- ↑ Яўген Анішчанка, Освея костел Дриссенского уезда, список прихожан в 1861 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 24 студзеня 2016 г.
- ↑ Яўген Анішчанка, Себеж костел 1861 г. список прихожан, Архіў гісторыка Анішчанкі, 24 студзеня 2016 г.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 480.
- ↑ Эрдманы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1904 Т. XLI. — С. 3.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 76.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 267.
- ↑ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 155.
- ↑ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 65.
- ↑ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society