Перайсьці да зьместу

Хвойнікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 12:37, 3 ліпеня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Хойнікі
Герб Хойнікаў
Першыя згадкі: 1512
Горад з: 1967
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хойніцкі
Насельніцтва: 13 200 (2008)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
Паштовы індэкс: 247600
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°54′ пн. ш. 29°58′ у. д. / 51.9° пн. ш. 29.967° у. д. / 51.9; 29.967Каардынаты: 51°54′ пн. ш. 29°58′ у. д. / 51.9° пн. ш. 29.967° у. д. / 51.9; 29.967
Хойнікі на мапе Беларусі
Хойнікі
Хойнікі
Хойнікі
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Хо́йнікі — места ў Беларусі, на рацэ Квеся. Адміністрацыйны цэнтар Хойніцкага раёна Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 13,2 тыс. чал. (2008). Знаходзяцца за 103 км на поўдзень ад Гомелю, чыгуначная станцыя на лініі Калінкавічы — Гомель. Аўтамабільныя дарогі на Рэчыцу, Калінкавічы, Брагін.

Назва

Некаторыя дасьледнікі сьцьвярджаюць, што тапонім «Хойнікі» ўтварыўся ад паняцьцяў «хвоя», «хваёвыя лясы»[1]. Але існуе і іншае меркаваньне: у апісаньні межаў Брагінскага графства ў адным месцы паселішча значыцца як Хвайнічок, у іншым — як Хойнічак. Энцыкляпэдычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона, выдадзены ў 1903, сьцьвярджае: «Хойнік — старажытнагрэцкая мера сыпучых целаў, што згадваецца ўжо ў Гамэра, які X. вызначае колькасьць збожжа, патрэбнага для пракармленьня аднаму чалавеку на дзень...»[2].

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Хойнікі (пад назвай Хвойнічкі[3]) як вёску Брагінскага графства Кіеўскага ваяводзтва датуецца 1512. Адпаведная вытрымка з апісаньня межаў Брагінскага графства:

« Хойнічак разьмешчаны на захадзе графства зь вёскамі Лісьцьвін, Драгічын, Кажушкі і складае заходнюю мяжу графства. 3 трох бакоў Хвайнічок абкружалі балоты, далей працягваліся вялізныя масівы пераважна хваёвых лясоў. »

У розныя часы мясьціна знаходзілася ў валоданьні Вішнявецкіх, Шуйскіх, Прозараў.

У сяр. XVI ст. Хойнікі атрымалі статус мястэчка і ўвайшлі ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва[2]. У гэты час на ўзьбярэжжы ракі Квеся князі Вішнявецкія збудавалі драўляны замак для абароны паселішча ад нападаў з усходу (праіснаваў да кан. XVIІІ ст.). У сяр. XVII ст. мястэчка зрабілася цэнтрам воласьці, тут праходзіў гандлёвы шлях Мазыр — Юравічы — Брагін — Любеч.

Палац Прозараў. І. Урублеўскі, 1897

У 1705 на сродкі князя Шуйскага ў Хойніках збудавалі царкву. Паводле інтэнтару ад 20 сакавіка 1721 тутэйшы замак меў 2-павярховую ўязную браму, зрубленую з брусоў і накрытую дранкай, 1-ы паверх вежы займалі ўязны праезд з варотамі і вязьніца, 2-і — невялікая заля з шклянымі вокнамі на драўляных рамах. На ўзроўні 2-га паверху месьціўся балькон. У 1763 замест састарэлага ў мястэчку ўзьвялі новы будынак царквы. У кан. XVIII ст. І. Прозар збудаваў тут палац[4].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Хойнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіліся цэнтрам воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні. Станам на 1839 тут было 89 двароў, з 1844 праводзіўся кірмаш. На 1849 — 74 двары, дзейнічалі царква, каталіцкая капліца, 3 сынагогі; паштовая станцыя на тракце Мазыр — Брагін — Любеч, 26 крамаў, 2 піцейныя дамы, конны млын. Побач, у вёсцы Валокі, былі бровар і вятрак. У 1864 у мястэчку 89 двароў, у 1868 — 240 двароў. Станам на 1886 у Хойніках было 74 двары, царква, капліца, 3 сынагогі, паштовая станцыя, млын, 2 заезныя двары, на 1890 — мяшчанская ўправа, валасная ўправа, паштова-тэлеграфная кантора, лекарскі ўчастак, народная вучэльня (з 1863).

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Хойнікі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сьнежні 1926 Хойнікі вярнулі БССР, у Гомельскай акрузе (з 1954 у Гомельскай вобласьці.). 29 верасьня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 25 жніўня 1941 да 23 лістапада 1943 мястэчка знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. 10 кастрычніка 1967 Хойнікі атрымалі статус места.

Насельніцтва

Адукацыя

У Хойніках працуюць ПТВ, 4 сярэднія, спартовая і музычная школы.

Культура

Дзейнічаюць 2 дамы культуры, цэнтар творчасьці, дом рамёстваў, 4 бібліятэкі, краязнаўчы музэй.

Забудова

Забудова Хойнікаў злучылася з блізкімі мястэчкамі і вёскамі, у выніку чаго склаліся раёны Старыя Хойнікі, Новыя Хойнікі і паўночна-заходні. Паводле генэральнага пляну ўзводзіліся 2—5-павярховыя будынкі. Шматпавярховы мікрараён Юбілейны збудаваны ў Новых Хойніках. У зьвязку з чарнобыльскай аварыяй новая будова ў месьце не вядзецца.

Эканоміка

Аўтабудаўнічы завод, завод ЖБВ, кансэрвавы завод, тарфяны завод, філія Гомельскага «Гідрапрываду», фабрыка мастацкіх вырабаў, сыраробчы камбінат.

Турыстычная інфармацыя

Хойнікі — цэнтар традыцыйнага мастацкага рамяства (ткацтва, вышыўка і інш.)[6]. Дзейнічае Хойніцкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Хойнікі». У месьце пастаўлены помнік Смутку да 10-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Выдатныя мясьціны

Файл:Chojniki. Хойнікі (XX).jpg
Сядзіба Прозараў
  • Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Аўраамавых (XIX ст.)

У наш час у Хойніках збудавалі новыя касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і царкву Покрыва Прасьвятой Багародзіцы.

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1863)
  • Сядзіба Прозараў (XVIII ст.)
  • Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы (XVIII ст.)

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 393.
  2. ^ а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Хойніцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 1993. — 383 с. ISBN 5-85700-092-0.
  3. ^ Хойнікі // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  4. ^ Хвойнікі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 715.
  5. ^ Хойники // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  6. ^ Хойники // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Хвойнікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў