Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Сьпіс рымскіх папаў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Во як атрымалася, я толькі скончыў "Сьпіс Рымскіх Пап", пачаў Вікіфікаваць яго - бачу з'явіўся ўжо be:, а раніцай яшчэ не было. У мяне ў спісе даты больш дакладныя, ўсе імены транскрыпаваны з лацінскай мовы (праўда троху інакш) да тагож ёсць Антыпапы. Што будзем рабіць? --MaximLitvin 21:36, 01.04.2006 (UTC)

Захаваў свой артыкул Сьпіс Рымскіх Пап, мо спатрэбіцца. --MaximLitvin 21:57, 01.04.2006 (UTC)
Артыкулы трэба будзе аб'яднаць. Гэты артыкул пераклаў з францускай мовы fr:Utilisateur:Švitrigaila, які/якая ведае расейскую мову, а беларускія імёны шукаў па слоўніку. Таму Ваш варыянт будзе дакладней. Але варта будзе параўнаць даты. --EugeneZelenko 03:49, 02.04.2006 (UTC)
  • "Папа" мужчынскага роду, павінен быць канчатак мужчынскага роду "папаў"--Vojt V 10:11, 02.04.2006 (UTC)
Згодны, адразу быў так і зрабіў, верагодна праз нейкі час выпраўлю разам з іншымі памылкамі. Як вы лічыце, мо лепей з малых літар пісаць "Сьпіс рымскіх папаў"? --MaximLitvin 13:24, 02.04.2006 (UTC)
Безумоўна, бо рымскі папа, здаецца, пішацца з малых. У нас няма правіла, што ў загалоўках усе пачатковыя літары вялікія. А яшчэ мне здаецца, што больш звыклы парадак словаў "папа рымскі", хаця ў загалоўку я б пакінуў у такім парадку, як ёсць. Але ў тэксце хаця б дзе-нідзе... --Vojt V 13:41, 02.04.2006 (UTC)
Выправіў усё. --MaximLitvin 10:43, 05.04.2006 (UTC)
І разруліце дваістасьць з артыкулам Спіс рымскіх пап AntonBryl 12:09, 04.04.2006 (UTC)
Разрулюем, зараз лістуюсь з аўтарам другога артыкула, бо ў яго ёсць некалькі заўваг па змесце майго артыкула. Калі ўрэгулюем усе пытанні, будзе зроблены адзіны з удакладненай назвай. --MaximLitvin 09:25, 05.04.2006 (UTC)
  • На старонках Вікіпедыі можна сустрэць напісанне "Рымскі папа" , "папа рымскі".На афіцыйным сайце рыма-каталіцкага Касцела на Беларусі выкарыстоўваецца напісанне "Рымскі Папа" ці "Папа Рымскі", але абавязкова з вялікай літары і "Папа" і "Рымскі". Мы павінны гэта паважаць. З павагай---Valm 20:09, 18 лютага 2007 (UTC)
  • Сайт рыма-каталіцкага Касцела на Беларусі www.catholic.by.--Valm 20:21, 18 лютага 2007 (UTC)
Спачатку была б не блага высветліць, як НЕ памылкова пісаць, а пасля ўжо паважаць :) , бо глупства паважаць памылку, дзе б і кім бы яна не была зробленая. Я не настойваю на малых літарах, бо сам дакладна не ведаю як папраўдзе трэба, але калі напісаць "Папа Рымскі і Бог", то вялікія літары у тытуле выглядаюць недарэчна. --MaximLitvin 07:23, 19 лютага 2007 (UTC)
«По современным правилам русского языка, термин «папа римский» везде пишется со строчных букв, кроме официальных документов, в которых должна быть официально указана эта должность. Православный же церковный справочник по грамматике рекомендует писать «Папа Римский» с заглавных букв, и такое написание встречается нередко.» Цытата з рускамоўнай Вікіпедыі (ru:Папство#Написание термина) --Alexander Gouk 21:56, 22 лютага 2007 (UTC)

Ці ёсьць хто іншы з падобнымі імёнамі? Мне здаецца, што ўдакладненьне «папа рымскі» — залішняе. --EugeneZelenko 15:48, 02.04.2006 (UTC)

Мо і так, з нумарамі здаецца нікога, а без нумароў ёсць - Фалькоўскі, некалькі Сапегаў (Янаў Паўлаў ды Паўлаў Янаў), карагандынскі біскуп... Мо (папа рымскі) пакінуць для аднастайнасці назваў артыкулаў. Уогуле рабіце як лічыце патрэбным. --MaximLitvin 21:15, 02.04.2006 (UTC)
Я проста хачу абмеркаваць, як будзе лепей :-).
Удакладненьне ў назвах звычайна выкарыстоўваюцца тады, калі ёсьць неадназначнасьць.
А калі рабіць аднолькавымі назвы артыкулаў пра рымскіх пап, то трэба будзе ствараць дадатковыя перанакіраваньні там, дзе неадназначнасьці няма. --EugeneZelenko 14:34, 03.04.2006 (UTC)
Нехта ўжо зрабіў перанакіраванне. --MaximLitvin 10:43, 05.04.2006 (UTC)

Лінус ці Лін? Анаклетус ці Анаклет? І г.д. Здаецца, калі быць пасьлядоўным, трэба пазюаўляцца -ус паўсюль. Ня кажам жа "Бэнэдыкус". AntonBryl 12:09, 04.04.2006 (UTC)

Уся справа ў традыцыйнасці. Усе традыцыйныя для Беларусі хрысціянскі імёны, гэткія як Пётра, Аляксандар, Бэнэдыкт, Баніфацы, Інакенці..., пішуцца без "-ус", бо традыцыя склалася ў час калі "-ус" адкідаўся ад ужытковых замежных імёнаў ўласна карыстальнікамі мовы (нашымі непісменнымі продкамі, або нават пісменнымі, але гэта радзей). У Новы час пры запазычанні замежных імёнаў "-ус" не адкідаецца. Таму Лінус і Анаклетус, як не традыцыйныя пішуцца з "-ус". Буду ўдзячны за наступныя заўвагі. --MaximLitvin 09:25, 05.04.2006 (UTC)
Мне здаецца, для лаціны традыцыю можна лічыць агульнаю. Інакш такія сьпісы непазьбежна будуць выглядаць эклектычнымі (Фабіян побач з Пантыанусам глядзіцца больш чым дзіўна). І пасьля, цяжка сказаць, якія імёны традыцыйныя, а якія - не, бо абсалютная большасьць ранніх Папаў прылічаныя да сьвятых і, адпаведна, многія зь іх прысутныя ў сьвятцах, а сьв. Лін нават узнадваецца ў Бібліі - ў другім лісьце Паўла ды Цімафея. У адкіданьні ж "ус" ёсьць лёгіка - гэта ж насамрэч проста замена лацінскага склонавага канчатаку намінатыву на ўласьцівы нашай мове нулявы канчатак. AntonBryl 12:31, 06.04.2006 (UTC)
Слушна, асабліва апошні сказ. Выпраўлю. --MaximLitvin 20:25, 06.04.2006 (UTC)
Але засталося колькі пытанняў. Бо здаецца я зусім заблытаўся ў правапісах. Як пісаць Луцый-Луцы-Люцы, Марцэл-Марцэль, Пелагі-Пелягі, Ілары-Іляры, Лаўрэнці/ы-Ляўрэнці/ы, Агафон-Агатон, Тэлесфор-Телестор, Ліберы-Лібэры, пра тое як пісаць Дыанісі я ўогуле ў разгубленасці. --MaximLitvin 21:11, 06.04.2006 (UTC)

Здаецца ўсё пра Стэфана растлумачана ў прыамбуле і ў каментары. Навошта адрозніваць яго ад іншых папаў і вылучаць ў адзін шэраг з антыпапамі? А калі вылучаць, тады трэба туды ж вылучыць Цэлестына IV і Адрыяна V? Здаецца нешта гэты Švitrigaila не разумее, а я на сваёй кепскай ангельскай мове ня здольны яму растлумачыць. --MaximLitvin 20:03, 08.04.2006 (UTC)

Інацэнт ІV ці Інакенці IV

[рэдагаваць крыніцу]

Інацэнт ІV ці Інакенці IV? У часопісе Наша Вера сустракаецца Інацэнт ІV і Інакенці IV. Alexander Gouk 19:22, 23.04.2006 (UTC)

Перад тым як канчаткова спыніцца на “Інакенці” таксама зазірнуў у “Нашу Веру”, тамака “Інацэнт” выкарыстана толькі ў артыкулах Алеся Жлуткі. Чаму ён так робіць не разумею, калі ўжо быць такім суперпаслядоўным, тады трэба было пісаць “Інакент” – як я спачатку і рабіў. Але той жа Жлутка ў іншых артыкулах выкарыстоўвае “Інакенцій” – такім чынам ніякай паслядоўнасці. Распаўсюджанне па выніках Гуглу і Нашай Веры адпаведна: “Інакенці” – 120 і 6; “Інакент” - 21 і 2; “Інацэнт” – 14 і 4 (тут амаль усе спасылкі на Жлутку). --MaximLitvin 17:46, 24.04.2006 (UTC)