Перайсьці да зьместу

Рэжыца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэжыца
лац. Režyca
лат. Rēzekne
На Замкавай гары
На Замкавай гары
Герб Рэжыца Сьцяг Рэжыца
Дата заснаваньня: 1773
Краіна: Латвія
Рэгіён: Латгалія
Мэр: Aleksandrs Bartaševičs[d]
Плошча: 17,48 км²
Вышыня: 158 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 31 216 чал.[1]
шчыльнасьць: 1785,81 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +371
Паштовы індэкс: LV-46(01-06)
Геаграфічныя каардынаты: 56°30′24″ пн. ш. 27°19′51″ у. д. / 56.50667° пн. ш. 27.33083° у. д. / 56.50667; 27.33083Каардынаты: 56°30′24″ пн. ш. 27°19′51″ у. д. / 56.50667° пн. ш. 27.33083° у. д. / 56.50667; 27.33083
Рэжыца на мапе Латвіі
Рэжыца
Рэжыца
Рэжыца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.rezekne.lv/

Рэ́жыца (па-латыску: Rēzekne) — места ў Латвіі, на рацэ Рэжыцы. Адміністрацыйны цэнтар Рэжыцкага краю (не ўваходзіць у яго склад). Плошча 17,48 км². Насельніцтва на 2016 год — 31 216 чалавек. Знаходзіцца за 238 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі.

Рэжыца — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваліся замак, саборная царква Раства Багародзіцы і Зялёная сынагога, помнікі архітэктуры XIII—XIX стагодзьдзяў.

Паселішча ўзьнікла вакол латгальскай фартэцыі, якая існавала ў IX—XIII стагодзьдзях да ейнага зруйнаваньня Лівонскім Ордэнам. Рыцары гэтага Ордэну збудавалі новы замак (захаваліся руіны). Першы пісьмовы ўпамін пра Рэжыцу (ням. Rositten, Разы́тэн) датуецца 1285 годзе

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30 жніўня 1559 году Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе Рэжыца ўвайшла ва ўтворанае Задзьвінскае княства. У 1677 годзе мястэчка ўвайшло ў склад Інфлянцкага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Рэжыца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, сьпярша ў Пскоўскай губэрні, з 1776 у Полацкай губэрні, а з 1802 — у Віцебскай губэрні. У 1772 годзе яна стала цэнтрам павету, а ў 1773 годзе атрымала статус места. На 1867 год у Рэжыцы быў 771 будынак (зь іх 14 мураваных), на 1884 год — 1397 будынкаў (148 мураваных). У 1917 годзе тут адбыўся Першы зьезд латышоў і латгалаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Рэжыцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэжыца ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі места Латвіі.

  • XIX стагодзьдзе: 1837 год — 3 тыс. чал.; 1867 год — 7306 чал.; 1884 год — 10 580 чал., зь іх 810 каталікоў, 628 праваслаўных, 73 пратэстанты, 2490 раскольнікаў, 22 адзінаверцы, 7336 юдэяў і 1 мусульманін[3]; 1897 год — 10 795 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1925 год — 12 620 чал.; 1935 год — 13 139 чал.; 1989 год — 42 477 чал., зь іх латышоў 37,29%, расейцаў 55,04%, палякаў 2,75%, беларусаў 2,03%, украінцаў 1,58%, жыдоў 0,50%, летувісаў 0,24% і 0,58% іншай нацыянальнасьці
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 32 328 чал., зь іх латышоў 46,97% (у тым лік 37,24% латгальцаў), 46,49% расейцаў, 2,46% палякаў, 1,51% беларусаў, 1,17% украінцаў, 0,20% летувісаў, 0,17% жыдоў і 1,03% іншай нацыянальнасьці; 2016 год — 31 216 чал.

У Рэжыцы працуюць 11 дашкольных установаў, 6 сярэдніх школаў (4 расейскія і 2 латыскія), каталіцкая сярэдняя школа, Польская дзяржаўная гімназія, Лягапэдычная школа-інтэрнат, Дзяржаўны каледж пагранічнай аховы, Рэжыцкі тэхнікум, Рэжыцкая вышэйшая школа, Рэжыцкая філія Балтыйскай міжнароднай акадэміі, Латгальская філія Латвійскай акадэміі мастацтваў, Рэжыцкая філія Рыскага інстытуту аэранавігацыі.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзее Музэй гісторыі і культуры Латгаліі.

  • Замак (1285; руіны)
  • Касьцёл Маці Божай Балеснай (1936)
  • Катэдра Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1888)
  • Лютэранская царква Сьвятой Тройцы (1938)
  • Помнік «Latgales Mara»
  • Стараверская малельня Сьвятога Мікалая (1895)
  • Сынагога Зялёная (1845)
  • Царква саборная Раства Багародзіцы (1846)
  1. ^ «Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā»
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
  3. ^ Manteuffel G. Rzeżyca // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 158.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]