Доргунская Вулька
Доргунская Вулька | |
трансьліт. Dorhunskaja Vuĺka[a] | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Гарадзенскі |
Сельсавет: | Сапоцкінскі |
Насельніцтва: | 31 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 152 |
Паштовы індэкс: | 231733 |
СААТА: | 4220863151 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°51′38″ пн. ш. 23°34′40″ у. д. / 53.86056° пн. ш. 23.57778° у. д.Каардынаты: 53°51′38″ пн. ш. 23°34′40″ у. д. / 53.86056° пн. ш. 23.57778° у. д. |
± Доргунская Вулька |
До́ргунская Ву́лька[1] (з 1964[2] году — Ву́сава[3]) — вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Вусава ўваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1941 годзе побач зь вёскай знаходзілася 3-я памежная застава 86-га памежнага атраду Войскаў НКУС СССР пад камандаваньнем лейтэнанта Віктара Вусава. Пасьля нападу Нямеччыны на СССР 22 чэрвеня 1941 году застава Вусава (каля 30 чалавек) баранілася цягам 6 гадзін, пакуль памежнікі не загінулі.
6 траўня 1945 году лейтэнанту Вусаву было пасьмяротна прысвоена званьне Героя Савецкага Саюзу. 28 ліпеня 1952 году пры раскопках заставы былі знойдзеныя астанкі Віктара Вусава, якія былі перапахаваныя разам з астанкамі іншых салдат каля вёскі Вулька Доргунская.
30 чэрвеня 1964 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР вёска Вулька Доргунская была перайменаваная ў Вусава.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 31 чалавек
- 1999 год — 83 чалавекі
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паводле афіцыйнай назвы — Vusava
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 185
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 162
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|