Перайсьці да зьместу

Аўтаномная Рэспубліка Крым

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Аўтаномная рэспубліка Крым»)
Аўтаномная Рэспубліка Крым
укр. Автономна Республіка Крим
крым. Qırım Muhtar Cumhuriyeti
рас. Автономная Республика Крым

Сьцяг
Гімн гімн Крыму[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус Аўтаномная Рэспубліка (часова акупаваная Расейскай Фэдэрацыяй)
Адміністрацыйны цэнтар Сымфэропаль (дэ-юрэ)
Хэрсон[a] (дэ-факта)
Улучае 10 раёнаў
Найбольшы горад Сымфэропаль
Іншыя буйныя гарады Алушта, Армянск, Джанкой, Эўпаторыя, Керч, Сакі, Судак, Севастопаль, Феадосія, Краснаперакопск, Ялта
Дата ўтварэньня 12 лютага 1991 року
Кіраўнік Барыс Бабін
Афіцыйныя мовы украінская, расейская, крымскататарская
Насельніцтва (2014) 1 967 200 чал.
Шчыльнасьць 75,42 чал./км²
Нацыянальны склад Расейцы — 58,32%
Украінцы — 24,32%
Крымскія татары — 12,10%
Беларусы — 1,44%
Татары — 0,54%
Армяне — 0,43%
Жыды — 0,22%
Італьянцы — 0,015%
Плошча 26 081 тыс. км²
Месцазнаходжаньне Аўтаномнай Рэспублікі Крым
Аўтаномная Рэспубліка Крым на мапе
Мапа Аўтаномнай Рэспублікі Крым
Аўтаномная Рэспубліка Крым, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас EET (UTC+2)
Скарачэньне АРК
Код ISO 3166-2 UA-43
Тэлефонны код +380-65
Паштовыя індэксы 95000-98999
Інтэрнэт-дамэн crimea.ua
Код аўтам. нумароў АК (2004-), КК (2013-) (раней КР, КО, РК, МЯ, 01)
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Аўтаномная Рэспу́бліка Крым — акупаваная ў 2014 годзе расейскім войскам[2] адміністрацыйная адзінка на поўдні Ўкраіны, разьмешчаная на Крымскім паўвостраве. Сталіца — горад Сімфэропаль. Насельніцтва складае блізу 2033,7 тысячаў чалавек.

На захадзе ды поўдні абмываецца водамі Чорнага, на ўсходзе — Азоўскага мораў. Паўвостраў прыблізна аднолькава аддалёны ад экватару ды Паўночнага полюсу. Заходні бераг Крыму ўтвораны Тарханкуцкім паўвостравам, усходні — Керчанскім. На поўначы Крым з суседняй Хэрсонскай вобласьцю злучаны сямікілямэтровым Перакопскім перашыйкам, па моры Крым мяжуе з Запароскаю вобласьцю Ўкраіны ды Краснадарскім краем Расеі.

З поўначы на поўдзень паўвостраў расьцягнуўся на 200 км, а з захаду на ўсход — на 325 км.

Аўтаномная Рэспубліка Крым і паўвостраў Крым не зьяўляюцца тоеснымі ў геаграфічным пляне паняткамі: аўтаномная рэспубліка цалкам знаходзіцца на паўвостраве, аднак у яе склад не ўваходзяць паўночная палова Арабацкае стрэлкі, якая знаходзіцца ў складзе Хэрсонскае вобласьці, ды тэрыторыі Севастопальскай гарадзкой рады, якая мае асаблівы адміністрацыйны статус (як і сталіца краіны горад Кіеў падпарадкоўваецца непасрэдна дзяржаве).

Расейская акупацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 лютага 2014 году Расея пачала захоп Крыму[3]. 27 лютага 30 расейскіх вайскоўцаў 45-га асобнага гвардзейскага разьведвальнага палка(en) Паветрана-дэсантных войскаў(en) з Маскоўскай вобласьці (Кубінка(be), Адзінцоўскі раён)[4] са зброяй і ў масках захапілі ўрад і Раду АРК, над якой узьнялі расейскія сьцягі[5]. У выніку Рада АРК прызначыла незаконны рэфэрэндум аб адарваньні Крыму ад Украіны ў склад Расеі на 16 сакавіка. Міжнародныя назіральнікі ААН адзначылі ў сваёй справаздачы махінацыі з рэфэрэндумам і пасьлядоўнае распальваньне нянавісьці з боку расейскай прапаганды пры адначаснай адсутнасьці пагрозы для расейцаў[6]. 21 сакавіка расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падпісаў закон аб далучэньні да Расеі ўкраінскага Крыму[7], хоць Будапэшцкі мэмарандум забавязвае Расею паважаць дзяржаўныя межы Ўкраіны і ўстрымлівацца ад ўжыцьця сілы супраць яе тэрытарыяльнай цэласнасьці. 27 сакавіка Генэральная Асамблея ААН пастанавіла адмовіць рэфэрэндуму ў праўнай сіле[8]. 15 красавіка Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон аб зьмене праўнага стану Крыму на захоплены ў выніку ўзброенага нападу Расеі[2].

  1. ^ Тэрыторыя АРК (у тым ліку й сталіца — места Сымфэропаль) не кантралюецца ўкраінскімі ўладамі. Украіна не ўтварала ўрад АРК у выгнаньні. Праз гэта 17 траўня 2014 року Крымскае Прадстаўніцтва Прэзыдэнта Украіны было перанесенае ў места Хэрсон (Хэрсонская вобласьць), якое можна разглядаць як палітычны цэнтар заканадаўча існуючай АРК.[1]
  1. ^ Крымскае Прадстаўніцтва Прэзыдэнта перанясуць у Хэрсон
  2. ^ а б Вярхоўная рада Ўкраіны прызнала Крым часова акупаванай тэрыторыяй // БелТА, 15 красавіка 2014 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.
  3. ^ Загадкавы расейскі мэдаль і дата «вяртаньня Крыму» // Радыё «Свабода», 25 красавіка 2014 г. Праверана 26 красавіка 2014 г.
  4. ^ Контрвыведка Ўкраіны: Расея даручыла сэпаратыстам забіць 100—200 чалавек, каб увесьці войскі // Наша Ніва, 16 красавіка 2014 г. Праверана 17 красавіка 2014 г.
  5. ^ Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навінаў. У Сімферопалі захопленыя парламент і ўрад, узнятыя расійскія сцягі // Наша Ніва, 27 лютага 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
  6. ^ Марцін Ярскі. Эўразвяз пачаў пастаўкі газу ва Ўкраіну // Белсат, 15 красавіка 2014 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.
  7. ^ Зьміцер Уласаў. Пуцін падпісаў законы аб прыняцьці Крыма і Севастопаля ў склад Расеі // БелаПАН, 21 сакавіка 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
  8. ^ Генасамблея ААН не прызнала вынікі рэфэрэндуму ў Крыму // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 27 сакавіка 2014 г. Праверана 28 сакавіка 2014 г.