Валнаваха
| Валнаваха лац. Valnavacha | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Данецкая | ||||
| Раён | Валнаваскі | ||||
| Дата заснаваньня | 1881 | ||||
| Горад з | 1938 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Сяргей Дэмчанка | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 21 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 271 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 47°35′52″ пн. ш. 37°29′01″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 10 000 чал. (2023)[1] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 6244 | ||||
| Паштовыя індэксы | 85700 | ||||
| КОАТУУ | 1421510100 | ||||
| Нумарны знак | AH | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | volnovaha.net | ||||
| Валнаваха на мапе Ўкраіны Валнаваха | |||||
Валнава́ха (па-ўкраінску: Волноваха)— места, што знаходзіцца ў Валнаваскім раёне Данецкае вобласьці Ўкраіны. Разьмешчанае на поўдні вобласьці на чыгунцы, места зьяўляецца чыгуначным вузлом Марыюпаль — Данецк і Запарожжа. Празь места праходзіць дарога, што злучае месты Славянск — Марыюпаль. Чыгункай ад Данецку да Валнавахі — 58 км, дарогай — 54 км. Насельніцтва ў месьце — 10 000 чалавек. Плошча места 20 км², 59 адсоткаў зь якіх забудавана. Горад-герой Украіны (2022)[2].
Мінулае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паселішча было заснаванае ў 1881 годзе як чыгуначны прыпынак. На пачатак XX стагодзьдзя ў Валнавасе было 45 двароў, жыло каля 250 чалавек. Да 1915 году было 108 двароў і 634 жыхары. У 1895 годзе быў пабудаваны вакзал, у 1896 годзе — паравозны загон, у 1900 годзе паміж местамі Данецк і Марыюпаль цераз Валнаваху пракладзены другі тор чыгункі. У 1905 годзе прыпынак стаў вузлавым.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Цэнтар нацыянальных культураў (вул. Арцёма)
- Цэнтар культуры і адпачынку (вул. Леніна)
- Валнаваская ЦРБ (вул. Матросава)
- Вялікаанадольскі лес
- Краязнаўчы музэй (вул. 1-га Траўня)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ По данным администрации города, сейчас в Волновахе проживает порядка 10 тыс. человек
- ↑ Указ прэзыдэнта Украіна ад 6 сакавіка 2022 году № 111/2022 «Про встановлення почесної відзнаки „Місто-герой України“»
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нестор Махно. Воспоминания. — М.: Республика, 1992.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бачына места Валнаваха (рас.)
- Інтэрнэт-выданьне пра Валнаваху (укр.)
- Данецкая вобласьць у складзе УССР (укр.)
