Перайсьці да зьместу

Будапэшцкі мэмарандум

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Будапэшцкі мэмарандум
Тып дамовы міжнародная
Падпісаная 5 сьнежня 1994
 ·  месца Будапэшт
Набыла моц з моманту падпісаньня
 ·  умовы наўзамен адмовы ад ядзернага статусу Беларусі і Ўкраіны гарантуе сувэрэнітэт Беларусі і Ўкраіны ад Расеі, ЗША, Вялікабрытаніі
Падпісанты А. Саньнікаў, Л. Кучма, Б. Ельцын, Дж. Мейджар, Б. Клінтан
Бакі Беларусь
Украіна
Расея
Мовы ангельская, беларуская, украінская, расейская
Тэкст у Вікікрыніцах:
uk:Будапештський меморандум

Будапэ́шцкі мэмара́ндум — міжнародныя дамовы аб гарантыі бясьпекі ў зьвязку з далучэньнем Беларусі[1] і Ўкраіны да «Дамовы аб непашырэньні ядзернай зброі», падпісаныя ў Будапэшце 5 сьнежня 1994 году паміж Беларусьсю, Украінай, ЗША, Расеяй і Вялікабрытаніяй аб «бязьядзерным статусе» Беларусі і Ўкраіны. Дамовы ўтрымоўваюць пункты, якія надаюць Беларусі і Ўкраіне гарантыі іх сувэрэнітэту і бясьпекі.

На момант падпіcаньня мэмарандуму Ўкраіна ня мела тэхнічных магчымасцяў абслугоўваць стратэгічную ядзерную зброю і зазнала вялізны міжнародны ціск[2]. У 1993 годзе Ўкраіна падпісала Лісабонскі пратакол да Дагавора аб стратэгічных наступальных ўзбраеньні (СНВ-1)[3].

Дзяржавы-падпісанты

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Паводле гэтага Мэмарандуму ЗША, РФ і Вялікабрытанія абавязаліся:

  • паважаць незалежнасьць, сувэрэнітэт і існыя дзяржаўныя граніцы Беларусі і Ўкраіны;
  • устрымлівацца ад пагрозы сілай і яе ўжываньня супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці і палітычнай незалежнасьці Беларусі і Ўкраіны; ніякая іх зброя ніколі ня будзе выкарыстоўвацца супраць яе, акрамя мэт самаабароны або якім іншым спосабам у адпаведнасьці з статутам ААН;
  • устрымлівацца ад эканамічнага ціску, накіраванага на тое, каб падпарадкаваць сваім уласным інтарэсам рэалізацыю Беларусьсю і Ўкраінай правоў, уласьцівых іх сувэрэнітэту[4];
  • дамагацца з боку Рады Бясьпекі ААН неадкладных дзеяньняў з мэтай наданьня дапамогі Беларусі і Ўкраіне, калі яны стануць ахвярай акту агрэсіі або аб’ектам пагрозы агрэсіі з ужываньнем ядзернай зброі;
  • Не ўжываць ядзерную зброю супраць Беларусі і Ўкраіны, акрамя выпадку нападу на іх саміх, іхнія і падапечныя ім тэрыторыі, узброеныя сілы, іхніх саюзьнікаў;
  • Праводзіць кансультацыі ў выпадку ўзьнікненьня сытуацыі, якая закранае датычныя гэтых абавязаньняў пытаньні.
  • У жніўні 2009 году Тарнопальская абласная рада дэпутатаў патрабавала разарваць Будапэшцкі мэмарандум у адказ на словы прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева[5].
  • У жніўні 2009 году за перагляд Будапэшцкага мэмарандуму выступаў тагачасны прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка. У прыватнасьці, ён заявіў, што неабходна падпісаць двухбаковыя дамовы з краінамі-гарантамі і што паміж Украінай і ЗША такая дамова ўжо заключаная[6].
  • У красавіку 2010 году намесьнік міністра замежных спраў Расеі Сяргей Рабкоў заявіў, што Расея пацьвяджае гарантыі Ўкраіне, зафіксаваныя ў Будапэшцкім мэмарандуме[7].
  • Па зьяўленьні ахвяраў Эўрамайдану, затрыманьня «ня ўкраінскіх» снайпэраў у Кіеве афіцыйна прызнана дачыненьне спэцслужбы Расейскай Фэдэрацыі ў арганізацыі дэстабілізацыі ва Ўкраіне, якія стралялі ў дзяржаўных службоўцаў МУС Украіны і ў цывільных мітынгоўцаў[8][9][10][11]. Падпісант дадзенай дамовы Расейская Фэдэрацыя адкрыта парушыла Будапэшцкі мэмарандум, і 1 сакавіка 2014 г. стала на шлях ваеннага ўварваньня ў сувэрэнную дзяржаву Ўкраіну, суб’ект міжнароднага права[12][13][14][15][16].
  • 4 красавіка 2023 году ў інтэрвію «Радыё і тэлебачаньню Ірляндыі» былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан заявіў: «Я адчуваю асабістаю датычнасьць, таму што я прымусіў іх (Украіну) пагадзіцца на адмову ад ядзернай зброі. І ніхто зь іх ня верыць, што Расея пайшла б на гэта (уварваньне), калі б Украіна ўсё яшчэ мела сваю зброю»[17].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Будапэшцкі мэмарандум не ўратуе ні Ўкраіну, ні Беларусь, Радыё Свабода, 6 сакавіка 2014 г.
  2. Кравченко, В. (4 сьнежня 2009) Будапештська броня (укр.). Дзеркало тижня.
  3. Штогрін, І. (2 чэрвеня 2011) Україна без’ядерна/ядерна (укр.)
  4. Чи вдосконалять Будапештський Меморандум? (укр.). Журнал Верховної Ради України «Віче» (4 лістапада 2009).
  5. Тернопільська облрада вимагає розірвати Будапештський меморандум (укр.). korrespondent.net (28 жніўня 2009).
  6. Ющенко готовий повернути Україні ядерний статус (укр.). Обозреватель (1 верасьня 2009).
  7. Россия подтвердила гарантии безопасности Украины за отказ от ядерного оружия (рас.)
  8. На Майдані з офіцера під час штурму зірвали шеврон із двоголовим орлом (укр.). Тиждень.ua (20 лютага 2014).
  9. В «УДАРе» заявляют о задержании снайпера, стрелявшего в протестующих (рас.). сайт «LB.ua» (21 лютага 2014).
  10. У готелі «Україна» затримали ще одного снайпера — ЗМІ (укр.). ТСН (21 лютага 2014).
  11. Богословская: есть видео, где мужчина в форме «беркутовца» стреляет по Майдану и силовикам (рас.). сайт «LB.ua» (21 лютага 2014).
  12. Яценюк просит страны Будапештского меморандума гарантировать целостность Украины (рас.). Українська правда (27 лютага 2014).
  13. Совет Федерации единодушно проголосовал за введение войск в Украину, позволив Путину действовать «в легитимном поле» (рас.)
  14. Совет Федерации одобрил введение войск РФ на Украину (рас.)
  15. Совет Федерации проголосовал за ввод Вооруженных сил России на Украину (рас.). РБК (1 сакавіка 2014).
  16. Совет Федерации проголосовал единогласно о вынесении вопроса о вводе войск РФ в Украину до стабилизации положения (рас.)
  17. Біл Клінтан пашкадаваў, што заахвоціў Украіну адмовіцца ад ядзернай зброі // Беларуская служба Радыё «Свабода», 5 красавіка 2023 г. Праверана 18 чэрвеня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]