Клясыфікатар аб’ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу Ўкраіны
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Клясыфікатар аб’ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу Ўкраіны — дзяржаўны спосаб запісу (ДК 014-97), зацьверджаны і ўведзены ў дзеяньне загадам Дзяржаўнага камітэту Ўкраіны па пытаньнях тэхнічнага рэгуляваньня і спажывецкай палітыкі ад 31 кастрычнiка 1997 году № 659 (са зьменамі і дапаўненьнямі), які дзейнічае з 1 студзеня 1998 году. Нягледзячы на афіцыйны статус выданьня і яго агульнадзяржаўнае значэньне застаецца ведамасным даведнікам Дзяржпатрэбстандарту. Істотным недахопам яго ўвядзеньня зьяўляецца несынхранізаванасьць з базай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу Ўпраўленьня па сувязях зь мясцовымі органамі ўлады і органамі мясцовага самакіраваньня Апарату Вярхоўнай Рады Ўкраіны[1]. У пэрспэктыве ДК 014-97 павінна перайсьці да трохузроўневай сыстэмы кадаваньня населеных пунктаў і інтэгравацца зь міжнародным стандартам ISO 3166-2: UA, аднак ужо сёньня мае месца неадпаведнасьць кодаў першага ўзроўню адміністрацыйнага дзяленьня.
Уступ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Клясыфікатар зьяўляецца складовай часткай адзінай сыстэмы запісу і кадаваньня тэхніка-эканамічнай і сацыяльнай інфармацыі (ДСК ТЭСІ).
- Клясыфікатар распрацаваны ў адпаведнасці з пастановай Кабінэту міністраў Украіны ад 4 траўня 1993 году № 326 «Аб канцэпцыі пабудовы нацыянальнай статыстыкі Ўкраіны і Дзяржаўнай праграме пераходу на міжнародную сыстэму ўліку і статыстыкі».
- Клясыфікатар прызначаны для забесьпячэньня дакладнасьці, цэласнасьці і аўтаматызаванай апрацоўкі інфармацыі ў розных аспэктах усіх відаў эканамічнай дзейнасьці.
- Клясыфікатар складаецца з кодаў і назваў усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных аб’ектаў Украіны, якія згрупаваныя па прыкметах тэрытарыяльнай супольнасьці, гістарычных, эканамічных, геаграфічных, этнічных і культурных асаблівасьцяў.
- Запісваюцца ў клясыфікатар адзінкі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкаваньня Ўкраіны: Аўтаномная Рэспубліка Крым, вобласьці, раёны, месты, раёны ў местах, пасёлкі гарадзкога тыпу, сельсаветы, пасёлкі і вёскі.
- Усе аб’екты запісу разьмеркаваныя па тэрытарыяльнай прыкмеце і адміністрацыйнай падпарадкаванасьці на чатыры ўзроўні герархічнага разьмяшчэньня. Да кожнага ўзроўню ўваходзяць аб’екты, падначаленыя аб’ектам папярэдняга ўзроўню.
Першы ўзровень запісу (разрады 1, 2) уключае:
- Аўтаномную Рэспубліку Крым;
- вобласьці Ўкраіны;
- месты, якія маюць спэцыяльны статус, які вызначаецца законамі Ўкраіны.
Другі ўзровень запісу (разрады 3, 4, 5) уключае:
- месты абласнога падпарадкаваньня;
- раёны Аўтаномнай Рэспублікі Крым, вобласьці Ўкраіны;
- раёны местаў, якія маюць спецыяльны статус, які вызначаецца законамі Ўкраіны.
Трэці ўзровень запісу (разрады 6, 7, 8) уключае:
- месты раённага падпарадкаваньня;
- раёны местаў абласнога падпарадкаваньня;
- пасёлкі гарадскога тыпу;
- сельскія саветы.
Чацьверты ўзровень запісу (разрады 9, 10) уключае:
- вёскі;
- пасёлкі.
Кожная лічба запісу структурна складаецца з асабістае лічбы аб’екту. Гэтая лічба будуецца з выкарыстаньнем сэрыйна-парадкавага і пасьлядоўнага мэтадаў кадаваньня і тым самым забясьпечваецца пераемнасьць ад раней дзеючага агульнасаюзнага клясыфікатару «Сыстэма пазначэньняў аб’ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзяленьня Саюзу ССР і саюзных рэспублік, а таксама населеных пунктаў» (СПАТА). Для аб’ектаў першага ўзроўню запісу вылучаныя разрады 1—2, другога ўзроўню — разрады 3—5, трэцяга ўзроўню — разрады 6—8, чацьвертага ўзроўню — разрады 9—10. У выпадку запісу аб’ектаў другога і трэцяга ўзроўню запісу ўжываецца пасьлядоўны мэтад запісу. Пры гэтым разрады 3 і 6 адведзеныя пад прыкметы, якія паказваюць на ўзровень запісу і выгляд запісваемага аб’екту запісу.
Прыкмета 2-га ўзроўню (3-і разрад) мае такое значэньне:
- 1 — месты абласнога падпарадкаваньня;
- 2 — раёны Аўтаномнай Рэспублікі Крым, вобласьці;
- 3 — раёны местаў, якія маюць спецыяльны статус.
Прыкмета 3-га ўзроўню (6-ы разрад) мае такое значэньне:
- 1 — месты раённага падпарадкаваньня;
- 2 — не выкарыстоўваецца;
- 3 — раёны ў местах абласнога падпарадкаваньня;
- 4 — пасёлкі гарадскога тыпу, якія ўваходзяць у склад мескае рады;
- 5 — пасёлкі гарадскога тыпу, якія ўваходзяць у склад раённае рады;
- 6 — пасёлкі гарадскога тыпу, якія ўваходзяць у склад раённае рады ў месьце;
- 7 — месты, якія ўваходзяць у склад мескае рады;
- 8 — сельсаветы, якія ўваходзяць у склад раённае рады;
- 9 — сельсаветы, села, якія ўваходзяць у склад раённае рады места, мескае рады.
Назва цэнтру вобласьці, раёну, сельсавету друкуецца побач з назвай вобласьці, раёну, сельсавету пасьля сымбалю «/».
- 63 Харкаўская вобласьць / м. Харкаў
азначае, што места Харкаў зьяўляецца цэнтрам Харкаўскай вобласьці.
Для зручнасьці чытаньня, для запісу сёл друкуюцца апошнія два разрады запісу са зрушэньнем ў адносінах да запісу сельсавета, гэта значыць не паўтараюцца першыя восем разрадаў запісу.
- 01 103 930 Прывітнэнска / с. Прывітнэ
- 01 с. Прывітнэ
- 02 с. Зэлэнагір'я
азначае, што коды сёл такія:
- 01 103 930 01 с. Прывітнэ
- 01 103 930 02 с. Зэлэнагір'я
- У Дадатку А прыведзены коды і назвы абласьцей.
- У Дадатку Б прыведзены коды і назвы раёнаў.
- У Дадатку В прыведзены коды і назвы населеных пунктаў у альфабэтнай пасьлядоўнасьці.
У лічбавым спосабе запісу земскага падзелу Ўкраіны прынятыя наступныя скарачэньні:
- с. — сяло
- с-ще — пасёлак
- смт — пасёлак гарадзкога тыпу
- м. — места
Вядзенне лічбавага спосабу запісу земскага падзелу Ўкраіны ажыцьцяўляе Навукова-дасьледчы інстытут статыстыкі Дзяржаўнага камітэта статыстыкі Украіны. Падставай для актуалізацыі з'яўляюцца змены падпарадкаванасьці і назваў аб'ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу Украіны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вярхоўная Рада Украіны. Афіцыйны вэб-сайт Рэгіёны Украіны і іх склад Архіўная копія ад 2013-06-23 г.