Нянавісьць
| Частка сэрыі артыкулаў пра |
| Эмоцыі |
|---|
| Абурэньне · Агіда · Адзінота · Антыцыпацыя · Апяшаласьць · Варожасьць · Віна · Гнеў · Гонар · Гора · Давер · Жаданьне · Жах · Задавальненьне · Задаволеньне · Зайздрасьць · Запал · Захапленьне · Зачараваньне · Злорадасьць · Зьбянтэжанасьць · Зьдзіўленьне · Зьнявага · Інтарэс · Крыўда · Літасьць · Любоў · Лютасьць · Маркота · Мужнасьць · Надзея · Недавера · Непрыманьне · Нудота · Нянавісьць · Пагарда · Пакаяньне · Пакута · Палкасьць · Паніка · Перажываньне · Прыгнечанасьць · Пяшчота · Радасьць · Раздражненьне · Расчараваньне · Роспач · Рэўнасьць · Сарамлівасьць · Саўдадзі · Смутак · Сорам · Страх · Трывога · Туга · Удзячнасьць · Узрушанасьць · Упэўненасьць · Упэўненасьць у сабе · Фрустрацыя · Цікавасьць · Шкадаваньне · Шок · Шчасьце · Эмпатыя · Эўфарыя · Юр |
Няна́вісьць — інтэнсіўнае, адмоўна афарбаванае пачуцьцё, якое адлюстроўвае ўспрыманьне аб’екта нянавісьці як вельмі нэгатыўна ўплывовага на жыцьцё суб’екта, які перашкаджае задавальненьню ягоных важных патрэбаў. Характарызуецца пачуцьцём гневу, варожасьці, агіды, жаданьнем спрычыніць аб’екту нянавісьці боль, як фізычны, гэтак і маральны, або зашкодзіць.
Нянавісьць вызначаецца як антытэза любові, то бок ейная поўная супрацьлегласьць. Гэта значыць, што калі любоў вызначаецца актыўнай зацікаўленасьцю ў жыцьці і разьвіцьці аб’екта любові, у гэты час нянавісьць ёсьць актыўная зацікаўленасьць у дэградацыі і зьнішчэньня аб’екта нянавісьці. Яна можа існаваць без аб’екта, быць накіраванай ані на што, або быць скіраванай суб’ектам на самога сябе. Існуе розьніца паміж апантанай нянавісьцю, пры якой прага помсты настолькі моцная і асьляпляльная, што носьбіт нянавісьці фізычна ня можа кінуць думаць пра яе. У цяжкіх выпадках апантаная нянавісьць можа перарасьці ў псыхічны разлад, калі сэнс існаваньня суб’екта ўжо неаддзельны ад ірацыянальнага жаданьня задаволіць смагу помсты любымі сродкамі. Нянавісьць можа кансалідаваць адную групу людзей супраць іншай, адзін народ супраць іншага народа ці ўсяго сьвету.
Нянавісьць можа ахопліваць шырокі спэктар градацыяў эмоцыяў і мець вельмі розныя праявы ў залежнасьці ад культурнага кантэксту і сытуацыі, якая выклікае эмацыйную або інтэлектуальную рэакцыю. У залежнасьці ад кантэксту, у якім узьнікае нянавісьць, яна можа ўспрымацца станоўча, неўхвальна або нэўтральна рознымі грамадзтвамі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Love and hate: the natural history of behavior patterns. Irenäus Eibl-Eibesfeldt (анг.)
- «Müssen wir hassen?» Margarete Mitscherlich // DTV Deutscher Taschenbuch; Auflage: N.-A. (1991), 256 Seiten. ISBN 978-3-423-15048-4 (ням.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нянавісьць. Чалавек і грамадзтва: Энцыкляпэдычны даведнік.