Перайсьці да зьместу

Папская дзяржава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Папская вобласьць»)
Папская дзяржава
лац. Status Ecclesiasticus
італ. Stato della Chiesa

754—1870
 

Сьцяг Папскай дзяржавы Герб Папскай дзяржавы
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Папскай дзяржавы

Папская дзяржава пасьля Напалеонаўскіх войнаў у 1815 годзе

Афіцыйная мова лацінская, італьянская
Сталіца Рым
Форма кіраваньня выбарчая манархія
Цяпер зьяўляецца часткай Італія Італія,

Ватыкан Ватыкан

Папская дзяржава (па-лацінску: Status Ecclesiasticus; па-італьянску: Stato della Chiesa) — шэраг тэрыторыяў на Апэнінскім паўвостраве, якія былі пад прамым сувэрэнным панаваньнем папы рымскага з VIII стагодзьдзя да 1870 году. Першапачаткова дзяржава ўваходзіла ў склад Сьвятой Рымскай імпэрыі, але потым была фактычна незалежнай. У XIX стагодзьдзі тэрыторыя была далучана да каралеўства П’емонту-Сардыніі. Падчас найвялікшага пашырэньня Папская дзяржава ахоплівала большасьць сучасных італьянскіх рэгіёнаў Ляцыё, у тым ліку Рым, Марке, Умбрыю, Раманьню і часткова Эмілію. На гэтых тэрыторыях улада папы была ня толькі духоўнай, як ва ўсім каталіцкім сьвеце, але яшчэ й сьвецкая.

Да 1861 году большая частка тэрыторыі Папскай дзяржавы была заваяваная Каралеўствам Італія. Толькі Ляцыё, уключаючы Рым, знаходзілася пад часовым кантролем папы. У 1870 годзе папа страціў Ляцыё і Рым, і, такім чынам, Папская дзяржава як дзяржаўнае ўтварэньне зьнікла, а папа застаўся ў базыліцы Сьвятога Пятра, папскай рэзыдэнцыі, аб’явіўшы сябе ватыканскім вязьнем. У 1929 годзе канфлікт паміж урадам Італіі, якім на той час кіраваў італьянскі фашысцкі лідэр Бэніта Мусаліні, і папам быў скончаны шляхам складаньня Лятэранскіх пагадненьняў, паводле якіх была створаная дзяржава Ватыкан у межах Рыму.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]