IQ48
IQ48 | |
Саўндчэк у Гуляйполі, Украіна, 2008 | |
Гады | 2000 — нашы дні |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | рэп, рок, гард, фан, ска, рага, панк |
Выдавец | West Records |
Удзельнікі | Аляксандар Ракавец Яўген Бузоўскі Антон Мацулевіч Павал Яноўскі Уладзіслаў Плюшчаў |
Былыя ўдзельнікі | Павал Зыгмантовіч Іван Зуеў Дзяніс Дзеравенка Кастусь Калесьнікаў Юры Жухараў |
www.iq48.net |
IQ48 — беларускі музычны гурт зь Менску.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гурт IQ48 утварыўся ў 2000 годзе. Першапачаткова калектыў складаўся з двух вакалістаў, якія чыталі рэп пад жывы акампанэмэнт гітары і драм-машынкі, а ў 2002 годзе гурт абзавёўся бубначом, басыстам і саксафаністам. Зьмянілася і музыка калектыву: IQ48 зайгралі мілягучную сумесь року, гіп-гопу, ска і фанку. Стылістычнымі рамкамі гурт сябе не абмяжоўвае і па гэты дзень, прапаведуючы поўную волю творчасьці. Прыблізна ў гэты жа пэрыяд нарадзіўся і знакаміты слоган калектыву «IQ48 — здаровыя лосі!». Адначасова з гэтым гурт прынцыпова і канчаткова перайшоў на беларускую мову выкананьня песень. У новым амплюа IQ48 сталі пераможцам рок-фэсту «Басовішча-2003» (Польшча), паклаўшы пачатак сваім штогадовым выступам на гэтым фэсьце. У 2008 годзе IQ48 выступалі на «Басовішчы» ўжо ў якасьці хэдлайнэраў.
У пэрыяд 2003—2004 гадоў гурт нечакана пакідаюць саксафаніст Іван Зуеў і другі вакаліст Фрэйд (псэўданім Паўла Зыгмантовіча), які акрамя вакальнай нагрузкі яшчэ і пісаў тэксты. Музыкі вырашылі не шукаць Фрэйду замену, і адзіным вакалістам застаўся Аляксандар Ракавец, месца ж саксафаніста заняў Дзяніс Дзеравенка (ex- Meduza).
У 2004 годзе гурт IQ48 перамог ў конкурсе на лепшы гімн чэмпіёна Беларусі па футболе — каманды «Шахцёр» (Салігорск). У гэтым жа годзе гімн быў запісаны і выкананы на ўшаноўваньні чэмпіёнскага клюбу.
У 2005 годзе кампаніяй West Records быў выдадзены дэбютны альбом IQ48 пад назвай «Вар'яты». Плытка была адзначаная крытыкамі як адна зь лепшых у беларускай альтэрнатыўнай музыцы таго часу, а такія песьні, як «Таполі», «Выйсьце» і «Карыда» разыйшліся па масе складанак-кампіляцый і гіт-парадаў. Ужо тады слухачамі быў адзначаны своеасаблівы гумар калектыва ў спалучэньні з уменьнем памеркаваць аб надзённым. Па выніках сэзону 2005—2006 гадоў кампазыцыя «Выйсьце» з альбома «Вар’яты» заняла 2-е месца ў конкурсе на званьне «песьня году» беларускага інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў».
Пэрыяд з 2005 па 2006 год гурт правёў, удзельнічаючы ў розных музычных фэстах як у Беларусі, так і за мяжой (Польшча, Украіна, Прыбалтыка). У 2006 годзе ў Польшчы быў зьняты кліп на песьню «Сьвятло ў цемры», які трапіў ў ратацыю на польскім тэлебачаньні. 15 верасьня 2006 году гурт IQ48 выступіў разам з гуртом Zet у клюбе «Юла». У 2007 годзе зьявіўся кліп на песьню «Карыда» (вытворчасьць польскай TV Working Studios).
Улетку таго ж году на фэстывалі Be2gether гурт IQ48 выступіў на адной сцэне з сусьветнымі зоркамі: Morcheeba, Bloodhound Gang і Therapy. Увесну 2008 году ў рамках беларуска-польскага фэсту Салідарныя зь Беларусьсю гурт выступіў перад 15 тысячамі гледачоў, атрымаўшы захопленыя водгукі ў польскай прэсе і на тэлебачаньні. Той жа весной быў зьняты яшчэ адзін відэакліп на песьню «Гэй, наперад!», пасьля чаго гурт ў Менску прыступіў да запісу свайго другога альбому. Праца ў студыі перамяжоўвалася ўдзелам у канцэрце лепшых рок-калектываў Беларусі на ўкраінскім фэсьце Be Free, а таксама ў горадзе Гуляйполе разам з гуртамі «Бумбокс» і Zdob Si Zdub, чым заслужыла любоў і ўкраінскіх слухачоў.
Другі альбом IQ48 атрымаў назву «Героі!» паводле адной зь песень плыткі і быў выдадзены кампаніяй WEST-RECORDS. Рэліз адбыўся 17 лістапада 2008 году, а 12 сьнежня ў адным з найбуйнейшых менскіх клюбаў прайшла яго прэзэнтацыя. Канцэрт трансьляваўся інтэрнэт-радыёстанцыяй NETradio у сусьветнай сетцы, што дазволіла слухаць яго ў любой кропцы плянэты. Альбом IQ48 «Героі!» па выніках продажаў WEST-RECORDS увайшоў у пяцёрку лепшых.
Гурт актыўна працуе адначасова над дзьвюма канцэртнымі праграмамі.
У 2009 годзе з гурту сышоў саксафаніст Дзяніс Дзеравенка, замест саксафону ў гурце цяпер гучыць другая гітара, на якой грае Павал Яноўскі[1]. Таксама ў сувязі зь пераездам у Польшчу ўвесну з гурту сышоў Кастусь Калесьнікаў. У сеціве зьявілася аб’ява, што ў гурт патрабуецца бас-гітарыст, на якую адгукнуўся Юры Жухараў. Літаральна за тры дні ён падняў рэпертуар IQ48, прайшоў праслухоўваньне і зь верасьня 2009 году пачаў граць у гурце. Зь ім гурт выступіў 20 лістапада 2009 на 10-годзьдзі гурту :B:N:[2]. 9 чэрвеня 2009 году гурт выступіў у супольным канцэрце разам з Band A, Vinsent, Rahis у клюбе «Графіці».
У 2009 годзе на студыі Паўла Яноўскага «Таксафон» гурт запісаў акустычную праграму, запрасіўшы Ўладзіслава Плюшчава (Крамбамбуля) падыграць на бас-гітары. У лістападзе 2009 году IQ48 прапанавалі ў сеціве акустычны альбом «Зрабі сам. Акустыка»[3] ў аўдыё ды відэа-вэрсіях. Кліп на песьню «Карыда» атрымаў 2-ю прэмію ў «Кліп-марафоне 2009»[4].
У красавіку 2010 году гурт разам з «NETradio» выпускае новы самотнік «Просты хлопец», у які ўвайшлі дзьве новыя песьні «Просты хлопец» і «Я памёр», у запісу якіх прымаў удзел Юры Жухараў[5]. У траўні 2010 году яго выключылі са складу гурту. На ягонае месца прыйшоў былы ўдзельнік «Крамбамбулі» Уладзіслаў Плюшчаў. 27 чэрвеня 2010 году на канале «СТВ» было паказанае тэлевізійнае шоў «Зорны рынг», у якім прымаў удзел гурт IQ48. Запіс шоў адбываўся яшчэ ўвесну. IQ48 змагаліся за глядацкія сымпатыі з Аляксандрай Гайдук[6].
У лістападзе 2011 году выйшаў новы альбом гурту IQ48 — HMR[7]. Таксама чакаўся відэаальбом «HMR Live» у 2012 годзе.
19 красавіка 2012 году павінен быў адбыцца сумесны канцэрт гуртоў IQ48 ды :B:N:, але ў апошні момант выступ IQ48 быў адменены[8].
У 2013 IQ48 прыняў удзел у трыбьюце Neuro Dubel[9].
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сорок восемь попугаев (дэма, 2001)
- Вар'яты (2005)
- Героі! (2008)
- Зрабі сам. Акустыка (2009)
- HMR (2011)
- Трымай свой час (2016)
Сынглы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Просты хлопец (сынгл, 2010)
- Зброя (2016)
Удзел у складанках
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Hardcoreманія: чаду! (2002) — «Мой клён»
- Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя (2003) — «Кумба»
- Наша музыка 1 (2003) — «Таполі»
- Прэм’ер Тузін 2005 (2005) — «Выйсьце», «Карыда»
- Дыхаць! (2006) — «Сьвятло ў цемры»
- Прэм’ер Тузін 2006 (2006) — «Сьвятло ў цемры»
- Песьні свабоды-3 (2007) — «Схаванае сэрца»
- Басовішча XVII (2007) — «Схаванае сэрца»
- Прэм’ер Тузін 2007 (2008) — «Схаванае сэрца»
- НезалежныЯ (2008) — «Гэй, наперад!»
- Басовішча XVIII (2008) — «Марсіяне»
- Дзень студэнта (2009) — «Дзеўкі каліну ламалі» (feat. «Джамбібум»)
- Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009) — «Vyjście»
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандар Ракавец: сьпеў
- Яўген «Бузза» Бузоўскі: гітара
- Антон Мацулевіч: бубны (ад 2001)
- Павал Яноўскі: гітара (ад 2009)
- Уладзіслаў Плюшчаў: бас-гітара (ад 2010)
Былыя ўдзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кастусь Калесьнікаў: бас-гітара (да 2009)
- Павал «Фрэйд» Зыгмантовіч: сьпеў, тэксты (да 2004)
- Іван Зуеў: саксафон (2001—2004)
- Дзяніс Дзеравенка: саксафон (2004—2009)
- Юра Жухараў: бас-гітара (верасень 2009 — травень 2010)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Д.П. «IQ48» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 122. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Напярэдадні «Рок-каранацыі» гурт IQ48 памяняў саксафон на другую гітару // euroradio.fm
- ^ Шчырая душа гурта IQ48 — navokal.com(недаступная спасылка)
- ^ «Зрабі сам. Акустыка» — IQ48 прэзэнтаваў у Сеціве свой першы unplugged — Беларускае Generation Y
- ^ Абраныя найлепшыя беларускія кліпы. Тузін Гітоў
- ^ Гурт IQ48 стаў камунай і рыхтуе новы альбом | Experty.by — белорусская музыка
- ^ Группа «IQ48»: Если в космос, то только с Солодухой!
- ^ IQ48 «HMR» (+аўдыё) Experty.by
- ^ Сяргей Будкін. «Няўжо мы ня ўстанем з кален?» — «Тузін Гітоў»
- ^ Тома Колос. Группа Neuro Dubel презентовала трибьют-диск — Ultra-Music (рас.)