Налібакі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Vova-goc (гутаркі | унёсак) у 21:51, 28 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Налібакі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі
Вобласьць: Менская
Раён: Стаўпецкі
Сельсавет: Налібоцкі
Тэлефонны код: +375 1717
Паштовы індэкс: 222683
Аўтамабільны код: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°45′42″ пн. ш. 26°28′11″ у. д. / 53.76167° пн. ш. 26.46972° у. д. / 53.76167; 26.46972Каардынаты: 53°45′42″ пн. ш. 26°28′11″ у. д. / 53.76167° пн. ш. 26.46972° у. д. / 53.76167; 26.46972
Налібакі на мапе Беларусі
Налібакі
Налібакі
Налібакі
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Налі́бакі — вёска ў Беларусі, цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 658 чал. (1998). Знаходзяцца за 45 км на паўночны захад ад Стоўпцаў; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Івянец — Шчорсы і Стоўпцы — Налібакі.

Налібакі — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, каля Налібоцкай пушчы.

Назва

На думку беларускага географа, В. Жучкевіча, тапонім «Налі́бакі»[1][2] ўтварыўся ад прозьвішча «Малібог»[3]. Часам сустракаецца форма назвы «Налібокі» (польск. Naliboki).

Гісторыя

Стары касьцёл

Першы пісьмовы ўспамін пра Налібакі датуецца 1447. Да 1485 яны знаходзіліся ў валоданьні Гедыголдавічаў, да 1554 — Кезгайлаў, потым Завішаў і Шэметаў, з 1555 — Мікалая Радзівіла «Чорнага». Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясьціна ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

У XVI ст. Налібакі зрабіліся цэнтрам воласьці. У 1636 А. С. Радзівіл збудаваў тут касьцёл, перабудаваны ў 1699. Станам на 1727 у мястэчку было 62 двары. У 1720-я каля Налібакаў пачала працаваць гута. На 1757 — 83 двары, карчма.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Налібакі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. Станам на 1801 у мястэчку быў 61 двор, касьцёл, крама, бровар, карчма. У 2-й пал XIX ст. Налібакі перайшлі да Вітгенштэйнаў, з 1881 — Гогенлёэ. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут было 224 двары, касьцёл, малітоўны дом, 2 школы, лякарня, валасны суд, карчма.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Налібакі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 Налібакі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1998 тут было 240 двароў.

У 2001 годзе польскі Інстытут нацыянальнай памяці абвінаваціў некаторых сяброў аддзелу Бельскага ў разьні ў мястэчку Налібакі. У выніку нападу партызанаў 8 траўня 1943 году загінулі 128 чалавек, у тым ліку тры жанчыны, некалькі падлеткаў і дзесяцігадовае дзіця[4][5]. Сын аднаго з братоў і некаторыя пакінутыя ў жывых партызаны сьцьвярджалі, што аддзел Бельскіх ня меў дачыненьня да гэтага выпадку, бо ў гэты дзень знаходзіўся за 100 км ад мястэчка[6].

Насельніцтва

Інфраструктура

У Налібаках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры.

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі (1935—39)
  • Могілкі каталіцкія

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Налібакі // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  2. ^ Валерый Шаблюк. Налібакі // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 274.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 250.
  4. ^ Śledztwo w sprawie zbrodni popełnionych przez partyzantów radzieckich na żołnierzach Armii Krajowej i ludności cywilnej na terenie powiatów Stołpce i Wołożyn. // Instytut Pamięci Narodowej, 16.05.2006 (пол.)
  5. ^ Prokurator Anna Gałkiewicz, Omówienie dotychczasowych ustaleń w śledztwach w sprawach o zbrodnie w Nalibokach i Koniuchach // Naszawitryna.pl, 14.05.2003 (пол.)
  6. ^ Кастусь Лашкевіч, TUT.BY, У Галівудзе думаюць, што герб Беларусі — «Пагоня» (рас.)
  7. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 380.
  8. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Налібакісховішча мультымэдыйных матэрыялаў