8 траўня
Выгляд
← травень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 год Усе дні |
8 тра́ўня — 129-ы дзень году (128-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 238 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1541 — гішпанскі канкістадор Эрнанда дэ Сота першым з эўрапейцаў пабачыў раку Місысыпі
- 1886 — Упершыню вырабляецца Coca-cola, безалькагольны газаваны напой.
- 1898 — у Італіі адбыўся першы афіцыйны чэмпіянат Італіі па футболе
- 1914 — заснаваны амэрыканскі вытворца кінафільмаў Paramount Pictures
- 1924 — улучэньне ў склад Летувы Клайпедзскага рэгіёну
- 1939 — у Эстоніі заснавалі «Электрычны цэнтар»
- 1942 — II Сусьветная вайна: адбылася першая ў гісторыі марская бітва, у якім судны-супраціўнікі ня бачылі адно аднога, а баявыя дзеяньні вяла авіяцыя
- 1943 — Другая сусьветная вайна: трагедыя ў Налібаках, расправа савецкіх партызан над вясковымі жыхарамі.
- 1945 — Другая сусьветная вайна: у Эўропе скончаныя баі, Нямеччынай падпісаны акт аб безумоўнай капітуляцыі
- 1970 — выйшаў апошні студыйны альбом The Beatles «Let It Be»
- 1980 — Сусьветная арганізацыя здароўя пацьвердзіла зьнішчэньне натуральнай воспы
- 1984 — Савецкі Саюз абвясьціў пра байкот Алімпійскіх гульняў 1984 году ў Лос-Анджэлесе, ЗША
- 1989 — выйшаў першы нумар польскай газэты «Gazeta Wyborcza»
- 1991 — заснаваны «Аграпрамбанк Малдовы»
- 1993 — утворанае Таварыства вольных літаратараў
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1676 — Фрыдрых I, кароль Швэцыі
- 1828 — Жан Анры Дзюнан, швайцарскі прадпрымальнік і грамадзкі дзяяч, ляўрэаўт Нобэлеўскай прэміі міру
- 1883 — Сьцяпан Некрашэвіч, беларускі мовазнаўца, грамадзкі дзеяч, адзін з бацькоў-заснавальнікаў сучаснай беларускай дзяржаўнасьці
- 1911 — Робэрт Лерой Джонсан, амэрыканскі музыка і аўтар песень, адзін з самых выбітных блюзмэнаў XX стагодзьдзя
- 1937 — Лявон Шыманец, дзеяч беларускай дыяспары ў Францыі, сябра Рады БНР
- 1939 — Віталь Курашык, беларускі дыплямат
- 1974 — Алег Грушэцкі, беларускі грамадзкі дзяяч, публіцыст, літаратар
- 1977 — Джо Банамаса, амэрыканскі гітарыст
- 1987 — Марк Нубл, ангельскі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1551 — Барбара Радзівіл, другая жонка вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта Аўгуста, вялікая княгіня літоўская
- 1684 — Мікалай Стафан Пац, дзяржаўны й рымска-каталіцкі дзяяч ВКЛ
- 1871 — Казімер Хршчановіч, беларускі архітэктар
- 1903 — Поль Гаген, францускі мастак, скульптар-кераміст і графік
- 1936 — Освальд Шпэнглер, нямецкі філёзаф, гісторык і культуроляг
- 1964 — Сямён Мікульскі, савецкі вайсковы дзяяч, удзельнік Першай і Другой сусьветных войнаў
- 2005 — Пятро Драчоў, беларускі графік
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]8 траўня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў