Кезгайлы
Кезгайлы лац. Kiezgajły / Kiezhajły | |
Герб Задора | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|
Кезгайлы (Кежгайлы) — літоўскі шляхецкі род гербу Задора.
Прозьвішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Геза або Кеза (Geso, Keso) і Гайла (Gailo) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гез- (-гіз-, -кез-) (імёны ліцьвінаў Геска, Гізель, Гесмонт; германскія імёны Geske, Giesel, Gismondus) паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё'[3], германскага gaizá 'завостраны кій'[4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[3]. Такім парадкам, імя Кезгайла азначае «жвавае кап’ё»[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Продкамі Кезгайлаў былі баяры Бушка (каля 1320 — па 1385) і яго сын Валімонт (каля 1350 — па 1398), якія валодалі Дзевялтовым (імаверна, пачатковым уладаньнем роду), Соламі і Сьвядасьцю ў Вількамірскім павеце. Ад трэцяга сына Валімонта — Кезгайлы (каля 1380—1449) — род атрымаў сваё імя. У 1413 годзе на Гарадзельскай уніі старэйшы брат Кезгайлы Яўнут з сваякамі атрымаў герб Задора. Кезгайла Валімонтавіч, які доўгі час быў жамойцкім старостам, ад вялікага князя Вітаўта атрымаў Крожы, Плоцеле ды іншыя ўладаньні[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 110.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 567, 589.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 70.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Насевіч В. Кезгайлы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 80.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0