Карма (Кармянскі раён)
Карма лац. Karma | |||||
Сядзіба Дорыя-Дзерналовічаў «Стэфанава» | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1665[1] | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Кармянскі | ||||
Насельніцтва: | 7624 чал. (2018)[2] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2337 | ||||
Паштовы індэкс: | 247170 | ||||
СААТА: | 3225551000 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°7′53″ пн. ш. 30°48′1″ у. д. / 53.13139° пн. ш. 30.80028° у. д.Каардынаты: 53°7′53″ пн. ш. 30°48′1″ у. д. / 53.13139° пн. ш. 30.80028° у. д. | ||||
± Карма | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Карма́[3] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Сажы пры ўтоку ў яго ракі Кармянкі. Адміністрацыйны цэнтар Кармянскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7624 чалавекі[2]. Знаходзіцца за 110 км на поўнач ад Гомелю, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў (лінія Магілёў — Жлобін). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Чачэрскам і з аўтамабільнымі шляхамі Бабруйск — Крычаў і Гомель — Магілёў.
Карма — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя). Да нашага часу тут захавалася шляхецкая сядзіба і царква Сьвятога Мікалая, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя, якія з савецкага часу знаходзяцца ў занядбаным стане.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Археалягічныя знаходкі на месцы сучаснага мястэчка датуюцца 26 тысячагодзьдзем да нашай эры[1]. Тым часам у пісьмовых крыніцах Карма ўпершыню ўпамінаецца ў 1665 годзе[1] як мястэчка Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва, шляхецкае ўладаньне[4]. Пад 1696 годам яна значыцца ў каптуровай кнізе Рэчыцкага павету ў зьвязку зь перадачай у вечнае карыстаньне рэчыцкаму мескаму пісару Паўлу Квялчэўскаму. Пад 1726 годам Карма ўпамінаецца ў інвэнтары Чачэрскага староства.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Карма апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Рагачоўскага павету[5] Магілёўскай губэрні. У гэты час маёнткам валодалі Быкоўскія; тут працавала цагельня.
На 1847 год у склад Кармянскай воласьці ўваходзіла 58 навакольных вёсак; празь мястэчка праходзіў Чарнігаўскі тракт, працавалі паштовая станцыя і расейская народная вучэльня. На 1880 год у Карме было 149 будынкаў, дзеялі царква і 3 сынагогі, працавалі 36 крамаў і вадзяны млын. На 1886 год — школа, 3 юдэйскія малітоўныя дамы, 30 крамаў, штогод праводзіліся 3 кірмашы. У канцы ХІХ стагодзьдзя ў мястэчку было 200 двароў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Карма абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 25 лютага 1919 году тут выбухнула сялянскае антыбальшавіцкае паўстаньне, у выніку якога паўстанцы занялі Карму. Аднак 26 лютага 1919 году бальшавікі здушылі выступленьне. У 1924 годзе Карму вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 15 жніўня 1941 да 26 лістапада 1943 году Карма знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1962—1965 гадох мястэчка ўваходзіла ў склад Рагачоўскага раёну, у 1965—1966 гадох — Чачэрскага.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1826 год — 926 чал.; 1897 год — 2649 чал.
- XX стагодзьдзе: 1923 год — 1,5 тыс. чал.; 1971 год — 4,1 тыс. чал.; 1997 год — 5,1 тыс. чал.[6]; 1998 год — 4,8 тыс. чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 6,2 тыс. чал.; 2006 год — 6,2 тыс. чал.; 2008 год — 7,5 тыс. чал.; 2009 год — 7448 чал.[8] (перапіс); 2016 год — 7610 чал.[9]; 2017 год — 7583 чал.[10]; 2018 год — 7624 чал.[2]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Карме працуюць 2 сярэднія, музычная і спартовая школы.
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць цэнтар культуры, 2 бібліятэкі.
Мас-мэдыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У мястэчку выдаецца раённая газэта «Сьвітанак над Сожам».
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карма разьвіваецца ў адпаведнасьці з генэральным плянам (1976). У паўднёвай частцы мястэчка захаваўся гістарычны цэнтар з Рынкам. Забудова галоўных вуліцаў — 2—5-павярховыя жылыя дамы. Утварыўся мікрараён з 5-павярховымі будынкамі. У цэлым пераважае драўляная забудова сядзібнага тыпу. Прамысловая зона разьмяшчаецца ў паўночнай частцы мястэчка.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спыніцца можна ў гасьцініцы «Карма»[11].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты);
- Могілкі юдэйскія;
- Сядзіба Дорыя-Дзерналовічаў «Стэфанава» (XIX ст.);
- Царква Сьвятога Мікалая (1832).
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Руіны царквы
-
Гаспадарчая пабудова пры сядзібе
-
Крухмальны завод
-
Адміністрацыйны будынак
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валер Сьмірноў (нар. 1946) — актор, заслужаны артыст Беларусі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Кляшчук А. Кармянскае прыцягненьне // Зьвязда : газэта. — 12 чэрвеня 2012. — № 110 (27225). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) — С. 201.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. — С. 52.
- ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. — S. 403.
- ^ Лебедзева В. Карма // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. — С. 117.
- ^ Карма, гарадскі пасёлак // БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. — С. 75.
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3 — С. 75—76.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карма (Кармянскі раён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|