Кармянка
Выгляд
| Кармянка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Лебядзёўка |
| Вусьце | Сож |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Гомельская вобласьць |
| Даўжыня | 14 км |
| Плошча басэйну | 53 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 2,4 ‰ |
Кармя́нка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Цячэ ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласьці. Даўжыня 14 км. Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4‰.
На рацэ стаіць мястэчка Карма.
Пачынаецца на захад ад вёскі Лебядзёўкі, вусьце на паўднёвай ускраіне вёскі Гарадку[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 194.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 194.