Валянціна Лебедзева
Валянціна Лебедзева | |
Дата нараджэньня | 28 лютага 1955 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 8 лютага 2022 (66 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1980) |
Занятак | гісторык |
Навуковая сфэра | Гісторыя, краязнаўства |
Месца працы | Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францыска Скарыны |
Вядомая як | Дасьледніца творчасьці і жыцьця М. Доўнар-Запольскага і П. Бадуновай |
Валянцíна Лéбедзева (10 сакавіка 1955, Гомель, БССР — 8 лютага 2022, Гомель, Беларусь) — беларуская гістарыца і краязнаўца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў Гомлі, скончыла ў 1980 г. гістарычнае адзьдзяленьне гісторыка-філялягічнага факультэту Гомельскага дзяржунівэрсітэту, потым - асьпірантуру пры Белдзяржунівэрсытэце.
З 1983 г. працуе ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце, зь іх - больш за 15 год на катэдры беларускай культуры. Сфэра навуковых інтарэсаў: культура Беларусі, беларускі нацыянальны рух, гісторыя Гомеля пачатку ХХ ст., жыцьцё і навуковая спадчына М.В. Доўнар-Запольскага, Палуты Бадуновай.
Старшая выкладніца катэдры беларускай культуры і фальклярыстыкі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны.
Астатнім часам падпісвала свае працы прозьвішчам Мятліцкая[1].
Хварэла на анкалёгію. Спачыла 8 лютага 2022 году[2].
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтарка больш за 100 публікацыяў, сярод якіх - біяграфічнае дасьледаваньне пра П. Бадунову (Менск, Тэхналёгія, 2004 г.)[3].
Таксама вывучала жыцьцё і творчасьць гісторыка і фальклярыста М. Доўнар-Запольскага і архітэктара С. Шабунеўскага.
Адна з арганізатараў Міжнародных навуковых Доўнараўскіх чытаньняў у Рэчыцы (з 1997 г.), адказная рэдактарка I - VII зборнікаў "Доўнараўскія чытаньні".
Сябра рэдакцыі "Беларускай гістарычнай энцыкляпэдыі" (Т. 1-6). Сябра Беларускай археаграфічнай камісіі пры Беларускім навукова-дасьледчым інстытуце архіўнай справы і дакумэнтазнаўства (Менск), Гомельскага краязнаўчага таварыства[4].
Кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- В. Лебедзева. Пуцявінамі змагання і пакутаў: Палута Бадунова. Мн.: Тэхналогія, 2004. ISBN 985-458-094-6.
- В. Лебедзева, Пакліканая свабодай: нарыс жыцця і дзейнасці Палуты Бадуновай. – Гомель: На правах рукапісу, 2018. – 80 с.,
- Мітрафан Доўнар-Запольскі (1868-1934 гг.): асоба ў дакументах і ўспамінах / укл.: В. М. Мятліцкая. - Мінск: Лімарыус, 2020. - 488 с.
- На паграніччы эпох і дзяржаў. Старонкі гісторыі Гомеля (1917—1918) / Валянціна Мятліцкая. — Гомель: Барк, 2021. — 223 с.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памерла гісторык «з прамяністымі вачыма» Валянціна Лебедзева, Наша Ніва, 09.02.2022, https://nashaniva.com/?c=ar&i=284409
- ^ Памерла вядомы гісторык Валянціна Лебедзева, 08.02.2022, Budzma.by,https://budzma.org/news/pamerla-valyantsina-lebedzeva.html
- ^ Старонка філялягічнага факультэтут Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны, http://philology.gsu.by/index.php/laboratoria/191-lebedzeva-valyantsina-mikhajla-na
- ^ Старонка філялягічнага факультэтут Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны, http://philology.gsu.by/index.php/laboratoria/191-lebedzeva-valyantsina-mikhajla-na