Камайка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Камайка

лет. Kamoja
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Вялікае Камайскае
Вусьце Бірвета
Краіны басэйну Беларусь, Летува
Вобласьці Віцебская вобласьць і Сьвянцянскі раён
Даўжыня 50 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,5 м³/с
Плошча басэйну 306 км²
Нахіл воднай паверхні 1,1 ‰

Кама́йка — рака ў Беларусі і Летуве, правы прыток ракі Бірветы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 50 км (у межах Беларусі 21 км). Плошча вадазбору 306 км² (у межах Беларусі 205 км²). Выдатак вады ў вусьці 2,5 м³/с, на граніцы Беларусі і Летувы — 1,67 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.

На рацэ стаіць мястэчка Гадуцішкі.

Выцякае зь Вялікага Камайскага возера за 1 км на 3 ад вёскі Камаяў. Цячэ ў межах Сьвянцянскіх градаў і заходняй часткі Полацкай нізіны, праз азёры Вялікае і Малое Сурвіліскія, Сьвірас (у Летуве). Вусьце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дзідзяселаў Ігналінскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча ў сярэдняй плыні ў Пастаўскім раёне (1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Вілейтаў — граніца зь Летувой)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 190.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1