Малое Камайскае возера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Малое Камайскае»)
Возера
Малое Камайскае
Краіна Беларусь
Плошча 0,05 км²
Максымальная глыбіня 12,2 м
Сярэдняя глыбіня 3,4 м
Найбольшая даўжыня 0,32 км
Найбольшая шырыня 0,22 км
Даўжыня берагавой лініі 0,9 км
Аб’ём вады 0,2 млн. м³
Каардынаты 55°03′41.30″ пн. ш. 26°35′47.10″ у. д. / 55.0614722° пн. ш. 26.5964167° у. д. / 55.0614722; 26.5964167Каардынаты: 55°03′41.30″ пн. ш. 26°35′47.10″ у. д. / 55.0614722° пн. ш. 26.5964167° у. д. / 55.0614722; 26.5964167
Малое Камайскае на мапе Беларусі
Малое Камайскае
Малое Камайскае
Малое Камайскае

Малое Камайскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Камайкі. Знаходзіцца ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 16 км на паўднёвы захад ад места Паставаў. Плошча паверхні возера 0,05 км². Даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Найбольшая глыбіня дасягае 12,2 м, сярэдняя складае 3,4 м. Аб’ём вады 0,2 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.

На берагох возера стаіць гістарычнае мястэчка Камаі.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Катлавіна эварзійнага тыпу, мае авальную форму. Дно высьцілаецца глеем. Мелкаводзьдзе моцна зарастае.

Упадаюць 2 ручаі, на захадзе злучаецца пратокай зь Вялікім Камайскім возерам.

Флёра і фаўна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На мелкаводзьдзі растуць аер, хвошч, разак[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. С. 287.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]