Мірклішкі (Віцебская вобласьць)
Мірклішкі лац. Mirkliški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Пастаўскі |
Сельсавет: | Камайскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2155 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°8′35″ пн. ш. 26°31′8″ у. д. / 55.14306° пн. ш. 26.51889° у. д.Каардынаты: 55°8′35″ пн. ш. 26°31′8″ у. д. / 55.14306° пн. ш. 26.51889° у. д. |
± Мірклішкі |
Мі́рклішкі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Камайкі. Уваходзяць у склад Камайскага сельсавету Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэркіль або Мэркель (Merkil, Merkel) — імя германскага паходжаньня[2][3].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 8 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ Reichert H. Die deutschen Familiennamen: nach breslauer quellen des 13. und 14. Jahrhunderts. — Breslau, 1908. S. 8, 22, 54.
- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 48.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.