Жыгімонт Стары
Жыгімонт Стары | |
![]() | |
Жыгімонт. Невядомы мастак, XVI стагодзьдзе | |
![]() | |
1506 — 1548 | |
Каранацыя | 24 студзеня 1507, Кракаў |
Папярэднік | Аляксандар |
Наступнік | Жыгімонт Аўгуст |
Кароль польскі | |
1506 — 1548 | |
Каранацыя | 24 студзеня 1507, Кракаў |
Папярэднік | Аляксандар |
Наступнік | Жыгімонт Аўгуст |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1 студзеня 1467, Казяніцы, Польшча |
Памёр | 1 красавіка 1548 (81 год), Кракаў, Польшча |
Пахаваны | 7 ліпеня 1548, Вэвэльскі сабор, Кракаў |
Нашчадкі |
ад 1-га шлюбу: Ганна і Ядвіга ад 2-га шлюбу: Жыгімонт, Альбрэхт, Ізабэла, Ганна, Кацярына |
Каралеўскі дом | Ягелоны |
Дынастыя | Ягайлавічы (Гедзімінавічы) |
Жонкі |
Барбара Запольская Бона Сфорца |
Бацька | Казімер Ягелончык |
Маці | Альжбета Аўстрыйская |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
Жыґімонт[2] Стары, Жыґімонт II[3][a] (1 студзеня 1467 — 1 красавіка 1548) — вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1506—1548). Пяты сын Казімера і Альжбеты Аўстрыйскай, унук Ягайлы.
Зьмест
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў Казяніцах Радамскага павету Каралеўства Польскага ў 1467; да ўступленьня на пасад насіў тытул князя Апельн і Глогаў. Атрымаў добрую адукацыю, валодаў некалькімі мовамі[4]. Атрымаў ад старэйшага брата, караля Чэхіі і Вугоршчыны Уладзіслава II, Глогаўскае (з 1498) і Апольскае (з 1500) княствы ў Сылезіі, дзе набыў рэпутацыю разумнага і распарадчага кіраўніка. У 1504 годзе прызначаны каралеўскім намесьнікам Сылезіі, пазьней Лужыцы.
Мянушку Стары набыў праз тое, што зрабіў сваім саўладцам — вялікім князем літоўскім (каранаваны ў 1529) і каралём польскім (каранаваны ў 1530) сумесна з сабой свайго малога 10-гадовага сына, таксама Жыгімонта [5]
Выкліканы Аляксандрам у Вільню, адразу па ягоным пахаваньні быў абраны вялікім князем літоўскім (20 кастрычніка 1506), а потым, нягледзячы на апазыцыю сэнатараў з Малой Польшчы, на петрокаўскім сойме 8 сьнежня 1506 — каралём польскім. Каранацыя адбылася ў Кракаве 24 сьнежня 1507.
Нашчадкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Двойчы браў шлюб. 18 лютага 1512 ажаніўся з Барбарай Запольскай (Барбара Заполья, дачка вугорскага князя Стэфана Заполья; 1495—1515). У гэтым шлюбе нарадзіліся дзьве дачкі:
- Ганна (1515—1520)
- Ядвіга (1513—1573), з 1535 другая жонка Яхіма II Гектара, курфюрста брандэнбурскага (1505—1571).
Па сьмерці першай жонкі 18 красавіка 1518 пабраўся шлюбам з Бонай Сфорца, дачкой мілянскага гэрцага. У гэтым шлюбе нарадзіліся два сыны:
- Жыгімонт Аўгуст, вялікі князь літоўскі і кароль польскі;
- Альбрэхт;
і чатыры дачкі:
- Ізабэла Ягелонка (1519—1559) Яна Запольскі (Янош Заполья) (1487—1540), караля Вугоршчыны (1527—1540), князя трансыльваніі;
- Соф’я (1522—1575), жонка Генрыха V Малодшага, гэрцага браўншвэйг-вольфэнбютэльскага (1489—1568);
- Ганна Ягелонка (1523—1596), каралева польская, жонка князя Сяміградзьдзя Стэфана Баторыя, караля польскага (1576—1586);
- Кацярына Ягелонка (1526—1583), з 1562 першая жонка Юхана III Ваза, караля Швэцыі, герцага Фінляндыі;
Унутраная палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унутраная палітыка Жыгімонта Старога скіроўвалася на ўмацаваньне дзяржавы, але вайсковыя і фінансавыя рэформы, спробы вяртаньня каралеўскіх і вялікакняскіх маёнткаў, захопленых магнатамі, ня мелі значнага посьпеху[6]. У 1537 годзе супраць Жыгімонта Старога і магнатаў узьняўся фэўдальны мяцеж польскай сярэдняй шляхты — так званая «Курыная вайна». Баярства ВКЛ дамаглося роўных правоў для ўсяго вышэйшага стану, быў уведзены адзіны кодэкс законаў для дзяржавы — Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году.
Другая жонка, Жыгімонта Старога — Бона Сфорца (з 1518 году) — адыгрывала пры ім значную ролю ў палітычным жыцьці дзяржавы, намагалася забясьпечыць пасады ў Польшчы і ВКЛ свайму сыну Жыгімонту Аўгусту, ў 1522 годзе прайшло яго намінальнае абраньне другім вялікім князем літоўскім, а ў 1529 — другім каралём Польшчы.
Вонкавая палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Праводзіў актыўную вонкавую палітыку. У 1531 годзе ў барацьбе за Пакуцьце атрымаў перамогу над малдаўскім гаспадаром Пятром Рарэшам. Праводзячы антыгабсбурскую палітыку, склаў у 1524 годзе хаўрус з Францыяй і ў 1533 з Турэччынай. Мусіў весьці абарончыя войны[7] з Маскоўскай дзяржавай — у 1507—1508, 1512—1522 і 1534—1537, у выніку якіх ВКЛ страціла Смаленск. Для адбіцьця нападаў крымскіх татараў ва Ўкраіне ўтварыў памежную варту зь мясцовых жыхароў — казакаў.
У час уладарства Жыгімонта Старога ў Польшчы і ВКЛ распаўсюдзілася Рэфармацыя ў розных плыняў, што спрыяла далейшаму ўздыму гуманізму і адукацыі[8].
У часе перамогі Рэфармацыі ў Прусіі згадзіўся на разцэркаўленьне маёмасьці, у прыватнасьці зямель, сэкулярызацыю Тэўтонскага ордэна і ўтварэньне на яго тэрыторыі васальнага ў адносінах да Каралеўства Польскага Прускага герцагства на чале з Альбрэхтам Гогенцолернам — сваім пляменьнікам. Пры Жыгімонце Старым, па загадкавай сьмерці апошніх мазавецкіх князёў, у 1526—1529 гадох з Польшчай узьядналася Мазавецкае княства.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Іканаграфія вялікага князя Жыгімонта Старога
К. Александровіч, XVIII стагодзьдзе
Ю. Смуглевіч, 1822
Папярэднік Аляксандар |
Вялікі князь літоўскі 1506—1548 |
Наступнік Жыгімонт Аўгуст |
Кароль польскі 1506—1548 |
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118797158 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ Жыґімонт = Žygimont // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
- ^ Насевіч В. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12—18 стагоддзяў. — Менск: БелЭН, 1993.
- ^ Žyhimont I Stary // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London, 1998. P. 226.
- ^ Вялікі князь Жыгімонт I Стары // У. Арлоў "Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае", 2012
- ^ Грыцкевіч А. Жыгімонт I // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 377.
- ^ Грыцкевіч А. Жыгімонт I Стары // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 627.
- ^ Грыцкевіч А. Жыгімонт I Стары // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 628.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Žyhimont I Stary // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
- Вялікі князь Жыгімонт I Стары // У. Арлоў "Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае", 2012. — 400 с. ISBN 978-985-6919-82-7
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Жыгімонт Стары — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|