Мешка I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мешка I
Mieszko I
Князь Польшчы
960 — 992
Папярэднік Земамысл
Наступнік Балеслаў I Храбры
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 935
Памёр 25 траўня 992, Познань, Польшча
Дынастыя Пясты
Сужэнец Ода Дытрыхаўна[d] і Дубраўка
Бацька Земамысл

Ме́шка І (па-польску: Mieszko I, каля 93525 траўня 992) — князь палянаў з дынастыі Пястаў. Сын Земамысла і бацька Балеслава.

Мешка I зьяўляецца першым гістарычным князем палянаў, які разглядаецца як фактычны творца польскай дзяржаўнасьці. Працягваў палітыку свайго бацькі й дзеда, якія валадарылі на землях сучаснай Вялікай Польшчы. З дапамогай племянных зьвязаў або ваеннай моцы падпарадкаваў Куявію, а таксама, верагодна, Усходняе Памор’е й Мазовію. Працяглую частку свайго жыцьця вёў барацьбу за Заходняе Памор’е, распачаў вайну з чэхамі, як вынік былі здабытыя Сылезія і Малая Польшча.

Правёў хрышчэньне свайго народу ў 966 годзе па каталіцкім абрадзе, такім чынам далучыўшы краіну да заходнеэўрапейскай культуры. На ўсіх далучаных тэрыторыях Мешка праводзіў рэформы, накіраваныя на стабілізацыю й узбагачэньне эканомікі.

Мешка І харакырызуецца як спраўны палітык і таленавіты правадыр, які наладзіў дыпляматычныя сувязі спачатку з чэхамі, а ў наступным з швэдамі й немцамі. Мешка памёр 25 траўня 992 году. Верагодна, быў пахаваны ў познанскім касьцёле. У рэальнасьці прах першага ўладара Польшчы нідзе ня знойдзены, таксама невядома месца сьмерці.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да шлюбу з Дубраўкай Мешка меў 7 жонак, але цяпер невядома, ці былі ад іх дзеці. Ад шлюбу з Дубраўкай меў сына Балеслава й дачку Сьвятаславу. Ад сваёй другой жонкі меў трох сыноў: Мешка, Ламбэрта й Сьвятаполка. Нашчадкам стальца стаў старэйшы з сыноў — Балеслаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б польская Вікіпэдыя (пол.) — 2001.
Папярэднік
Земамысл
Князь польскі
960992
Наступнік
Балеслаў I Храбры