Балеслаў I Храбры
| Балеслаў I Bolesław I Chrobry | |
|
| |
| Князь Польшчы, з 1025 Кароль Польшчы | |
| Папярэднік | Мешка I |
| Наступнік | Мешка II Ламбэрт |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 967, Познань, Польшча |
| Памёр | 17 чэрвеня 1025, Познань, Польшча |
| Дынастыя | Пясты |
| Жонка | Эмнільда |
| Бацька | Мешка I |
| Маці | Добраўка |
Балеслаў I Храбры (па-польску: Bolesław I Chrobry, каля 967 — 17 чэрвеня 1025) — польскі князь 992 - 1025 гадох, кароль у 1025 годзе з дынастыі Пястаў. Старэйшы сын польскага князя Мешка I і чэскай князёўны Дубраўкі.
У дзяцінстве ён у якасьці закладніка знаходзіўся пры нямецкім імпэратарскім двары. Напачатку свайго кіраваньня падтрымліваў сяброўскія адносіны з кіеўскім князем Уладзімерам Сьвятаславічам, што дазволіла яму абараняць заходнія межы й стварыць моцную дзяржаву. Аднак пазней ён умяшаўся ў міжусобную барацьбу на Русі. У 1018 годзе Балеслаў І зьдзейсніў паход на Кіеў, падтрымліваючы Сьвятаполка Уладзімеравіча супраць Яраслава Мудрага. Умяшаньне ў справы Кіеўскай дзяржавы прыслабілі Польшчу і прывяло да няшчасьця у знешняй палітыцы. Так у 1021 годзе Чэхія вярнула сабе Маравію.
| Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Папярэднік Мешка I |
Князь польскі / Кароль Польшчы 992—1025 |
Наступнік Мешка II Ламбэрт |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Балеслаў I Храбры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ а б Lundy D. R. Boleslaw I, King of Poland // The Peerage (анг.)
- ^ а б Boleslaw I // Encyclopædia Britannica (анг.)

