Мазавецкае княства
Выгляд
| Мазавецкае княства | |||
| |||
| Сталіца | Плоцк | ||
| Незалежнасьць утварэньне |
1138 | ||
Мазавецкае княства (па-польску: Księstwo Mazowieckie) — адно зь пяці княстваў, на якія падзялілася Польшча ў 1138 годзе паводле тэстамэнту Баляслава Крывавуснага. Першым мазавецкім князем стаў Баляслаў Кучаравы, сын Баляслава Крывавуснага і вярхоўны князь польскі ў 1146—1173 гадах. Далей княствам амаль чатыры стагодзьдзі кіравала мясцовая галіна Пястаў. Калі Януш III Мазавецкі памёр у 1526 годзе, не пакінуўшы спадчыньнікаў, княства было далучанае да Польшчы як Мазавецкае ваяводзтва.