Балеслаў II Сьмелы
| Балеслаў II Сьмелы Bolesław II Śmiały | |
|
| |
| Партрэт працы Яна Матэйкі | |
| Князь Польшчы | |
| Папярэднік | Казімер I Аднавіцель |
| Кароль Польшчы | |
| Наступнік | Уладзіслаў I Герман |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | каля 1042, |
| Памёр | 2 красавіка 1081, Вугоршчына |
| Дынастыя | Пясты |
| Жонка | Вышэслава Кіеўская |
| Бацька | Казімер I Аднавіцель |
| Маці | Дабранега Кіеўская |
Балеслаў II Сьмелы (па-польску: Bolesław II Śmiały, 1042 — 2 красавіка 1081) — княжа Польшчы з 1058 году, кароль Польшчы з 1076 году. Прадстаўнік дынастыі Пястаў, быў сынам княжы польскага Казімера I Аднавіцеля й Дабранегі, сястры Яраслава Ўладзімеравіча, вялікага княжы кіеўскага.
Балеслаў праводзіў вонкавую палытыку ў традыцыях свайго прадзеда, Балеслава I Храбрага. Княжа неаднойчы ўмешваўся ўва ўнутраную палітыку суседзяў, як то Вугоршчыны, калі ён аказваў ваенную падтрымку герцагу Бэле супраць караля Андрэ I у 1057 годзе, а пазьней, у 1074 годзе, дапамог Гезу ськінуць са стальца караля Шаламона. Абапіраючыся на зьвяз з Вугоршчынай і Кіеўскай Русьсю, Балеслаў II у 1061 годзе ўмяшаўся ў міжусобіцу ў Чэхіі, але пацярпеў паразу. Пасьля выгнаньня ў 1068 годзе з Кіева вялікага княжы Ізяслава, сябра Польшчы, Балеслаў на наступны год зьдзейсьніў паход на Кіеў і жорстка расправіўся з ворагамі Ізяслава.
Узмацненьню міжнароднага прэстыжу польскай дзяржавы спрыяла таксама ўмяшаньне Балеслава ў барацьбу за інвэстытуру паміж імпэратарам Генрыкам IV і папам Рымскім Рыгорам VII. Балеслаў выступіў на баку апошняга: у 1072 годзе адмовіўся плаціць даніну імпэратару й аб'явіў аб незалежнасьці Польшчы, а ў 1074 годзе прызнаў польскую дзяржаву ленам папскага стальца. За гэта на наступны год Балеслаў атрымаў карону ад папы й стаў такім чынам каралём польскім.
Напрыканцы 1070-х гадох абвастрыліся ўнутраныя й зьнешнія праблемы Польшчы. Спробы Балеслава вярнуць да каралеўства Заходняе Памор'е посьпехам ня скончыліся. У 1077 годзе Балеслаў зноў рушыў на Кіеў, бо яго сябра Ізяслаў страціў там уладу. Горад быў узяты, а Ізяслаў зноў стаў княжам кіеўскім. Аднак як толькі польскія войскі вярнуліся дахаты, супраць Ізяслава выступілі ворагі й забілі яго. Асноўная праблема была ва ўзмацненьні незалежнасьці польскай арыстакратыі, якую падтрымлівалі Чэхія й Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя. Пасьля катаванньня Балеславам эпіскапа кракаўскага Станіслава, якога абвінавачвалі ў здрадзе, у краіне пачаўся мяцеж магнатаў. На чале паўстаньня стаў малодшы брат караля Ўладзіслаў I Герман. У 1079 годзе Балеслаў быў скінуты з трону й выгнаны з Польшчы. Свой прытулак ён знайшоў у Вугоршчыне, дзе памёр праз два гады.
| Папярэднік Казімер I Аднавіцель |
Князь польскі з 1076 году - Кароль Польскі 1058—1079 |
Наступнік Уладзіслаў I Герман |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Балеслаў II Сьмелы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

