Катэдра Сьвятых Станіслава і Вацлава
Славутасьць | |
Катэдра сьвятых Станіслава і Вацлава
Bazylika archikatedralna św. Stanisława i św. Wacława | |
Выгляд з поўдня
| |
Краіна | Польшча |
Места | Кракаў |
Каардынаты | 50°3′16″ пн. ш. 19°56′7″ у. д. / 50.05444° пн. ш. 19.93528° у. д.Каардынаты: 50°3′16″ пн. ш. 19°56′7″ у. д. / 50.05444° пн. ш. 19.93528° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Кракаўская архідыяцэзія[d] |
Тып будынка | сабор |
Архітэктурны стыль | готыка |
Аўтар праекту | Giovanni Battista Trevano[d] і Джавані Батыста Джызлені[d] |
Першае згадваньне | XI стагодзьдзе |
Дата заснаваньня | XIV стагодзьдзе |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Катэдра сьвятых Станіслава і Вацлава | |
Катэдра сьвятых Станіслава і Вацлава на Вікісховішчы |
Катэ́дра сьвяты́х Станісла́ва і Ва́цлава (па-польску: Bazylika archikatedralna św. Stanisława i św. Wacława) — катэдральны сабор на Вавэльскім узгорку ў Кракаве (Польшча). Месца каранацыі і пахаваньня польскіх каралёў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На месцы цяперашняга храму даўней разьмяшчаліся два іншыя будынкі: Катэдральны касьцёл сьв. Вацлава (пабудаваны ў 1020 і разбураны чэскім князем Бжэціславам у 1038), а пазьней асьвечаны ў 1142 трохнэфавы касьцёл біскупа і сьвятога велікамучаніка Станіслава Шчапаноўскага. Гэты будынак згарэў у 1305 року, засталася толькі крыпта сьв. Леанарда.
Празь некалькі гадоў біскуп Нанкер пачаў будаўніцтва трэцяга, ужо гатычнага храма. Паколькі Кракаў да 1609 року заставаўся сталіцаю Польшчы, катэдральны сабор служыў адначасна прыдворным храмам, а ў падземных пачывальнях спачываюць каралі Польшчы.
Вавельскі сабор у наступных стагодзьдзях неаднаразова быў перабудаваны. Вакол яго зьявіліся капліцы, сярод іх капліца караля Жыгімонта, шэдэўр рэнэсанснай архітэктуры, работы італійскага дойліда Барталямэо Берэцы (1533).
На званіцы Жыгімонта, пабудаванай у XIV стагодзьдзі як частка ўмацаваньняў Вавэльскага пагорку, знаходзіцца звон «Зыгмунт», самы вядомы са званоў Польшчы, нацыянальны сымбаль краіны.
У 1399 у архікатэдральным саборы была пахаваная каралева Польшчы сьвятая Ядвіга, а ў XVII стагодзьдзі ў цэнтры сабора пабудаваны маўзалей сьвятога Станіслава Шчапаноўскага.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У катэдры пахаваныя амаль усе каралі Польшчы ад Уладыслаў I Лакетка да Станіслава Ляшчынскага (17 каралёў, у тым ліку 2 каралевы), кракаўскія біскупы й іншыя вядомыя дзеячы.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Skowron Ryszard. Wawel. Kronika dziejów. — Kraków: Zamek Królewski na Wawelu, 2001. — ISBN 83-88476-05-X
- Michał Rożek. Katedra Wawelska w XVII wieku. — Kraków: Wydawnictwo Literackie, 1980. — ISBN 83-08-00198-X
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катэдра Сьвятых Станіслава і Вацлава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (пол.)
- Віртуальная катэдра (пол.) (анг.)
- Віртуальны шпацыр па катэдры (пол.)