Балеслаў Запамятаваны
Балеслаў Запамятаваны Bolesław Zapomniany | |
Князь Польшчы | |
---|---|
1034 — 1038 або 1039 | |
Папярэднік | Мешка II Ламбэрт |
Наступнік | Казімер I Аднавіцель |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | да 1016 |
Памёр | 1038 або 1039 |
Дынастыя | Пясты |
Бацька | Мешка II Ламбэрт |
Балеслаў Запамятаваны (па-польску: Bolesław Zapomniany, раней за 1016—1038 або 1039) — паўлегендарны кіраўнік Польшчы з 1034 да 1038 або 1039 гадох, прадстаўнік дынастыі Пястаў.
Згодна з Хронікай Вялікапольскай, якая была напісана ў XIV стагодзьдзі, ён стаў кіроўцай Польшчы пасьля сьмерьці свайго бацькі Мешка II Ламбэрта як яго старэйшы сын. Па гэтай жа хронікі ён быў забіты й выдалены з усіх сьпісаў манархаў польскіх з-за сваёй жорсткасьці.
Згадкі ад жыцьці Балеслава таксама існуюць у Вінцэнта з Кельчы (XIII стагодзьдзе) і ў іншых крыніцах. У аналах кракаўскіх нататкаў 1038 год узгадваецца як сьмерць караля Балеслава. Гэтая дата ня можа быць аднесена да сьмерці Балеслава I Храбрага (1025) й Балеслава II Сьмелага (1081), што зьяўляецца яшчэ адным пацьверджаньнем існаваньня Балеслава Запамятаванага. Тым больш, што у той жа крыніцы Балеслаў II Сьмелы ўзгадваецца як Балеслаў III.
Згадкі аб Балеславе Запамятаваным існуюць таксама ў чэскіх і вугорскіх хроніках. Але ў той жа час у хроніцы Гала Аноніма апісаньне Балеслава адсутнічае, што верагодна зьвязана з паганскай рэакцыяй ў Польшчы тых часоў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Папярэднік Мешка II Ламбэрт |
Князь польскі 1034—1038 або 1039 |
Наступнік Казімер I Аднавіцель |