Баркулабаўскі летапіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Баркулабаўскі летапіс, старонка рукапісу

Баркулабаўскі летапіс, Баркулабаўская хроніка — летапісны звод, помнік літоўскага (беларускага) летапісаньня пачатку ХVII ст. Складзены ў мястэчку Баркулабава (цяперашні Быхаўскі раён). Аўтарам, магчыма, зьяўляецца мясцовы праваслаўны сьвятар Фёдар Магілёвец.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апісаньне падзеяў пачынаецца з сойму ў Берасьці (1545) і пабудовы Магілёўскага замка (1526). Затым назіраецца 11-рочны перапынак. Больш сыстэматызавана выкладзеныя падзеі з 1563 (захоп Іванам IV Полацку) і да 1608. У канцы летапісу ёсьць пазьнейшы дадатак невядомага аўтара пра паход караля Уладыслава IV на Смаленск у час вайны 1632—1634 рр. Разгорнута апісваецца Берасьцейская царкоўная вунія; магчыма, што аўтар удзельнічаў у Берасьцейскім царкоўным саборы (1596) і абараняў інтарэсы праваслаўнага насельніцтва.

Асноўнымі крыніцамі летапісу зьяўляюцца асабістыя назіраньні і ўспаміны аўтара. Падзеі асьвятляюцца з патрыятычных пазыцыяў. Так, асуджаюцца дзеяньні ўкраінскіх казакаў, якія «вялікую шкоду чынілі… горш, чым злыя непрыяцелі».

У твор улучаныя ліст Івана IV да Стэфана Баторыя (1580), грамата Жыгімонта III (1592), тэкст «Унівэрсалу» рокашу 1606 року.

Каштоўнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Летапіс зьмяшчае ўнікальныя зьвесткі па гісторыі Ўсходняй Беларусі: інфармацыю пра асобныя ваенна-гістарычныя падзеі, пра гісторыю беларускай культуры і праваслаўнай царквы, пра гістарычных асобаў, у тым ліку двух Ілжэдзьмітрыяў, пра ўзьнікненьне мястэчка Баркулабава.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 54.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006.— 345 с. ISBN 985-417-858-7.