Перайсьці да зьместу

Казімер I Аднавіцель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казімер I Аднавіцель
Kazimierz I Odnowiciel
Князь Польшчы
1039 — 1058
Папярэднік Мешка II Ламбэрт
Наступнік Балеслаў II Сьмелы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 ліпеня 1016,
Памёр 19 сакавіка 1058 (41 год) або 1058[1],
Пахаваны
Дынастыя Пясты
Сужэнец каля Дабранега Ўладзімераўна[d]
Бацька Мешка II Ламбэрт
Маці Рыкса Латарынская

Казі́мер I Аднаві́цель (па-польску: Kazimierz I Odnowiciel; 25 ліпеня 1016 — 28 лістапада 1058) — польскі княжа з 1039 да 1058 году. Прадстаўнік дынастыі Пястаў.

Казімер быў малодшым сынам Мешка II, караля Польшчы, і Рыксы Латарынскай. Сьмерць бацькі ў 1034 годзе прывяла да цяжкага сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне. На фоне крызы панства й духавенства паднялі паўстаньне супраць новага князя й выгналі яго з Польшчы. Але пачалася барацьба супраць панства й сялянства. Хрысьціянства, нядаўна ўведзенае ў Польшчы ў гэтыя часы, пачало занепадаць, насельніцтва пакутавала ад усеагульнай бязладзіцы, дзяржаўная ўлада захавалася толькі ў гарадох. Сялянскае паўстаньне 1037—1038 гадоў стала адным з найбуйнейшых народных паўстаньняў тых часоў. Ад Польшчы адкалоліся Памор’е й Мазовія, дзе зацьвердзіліся мясцовыя дынастыі. А ў 1038 годзе чэскі княжа Бржэтыслаў I захапіў Гнезна, вывез мошчы сьвятога Войцеха і зноў далучыў Сылезію да чэскай кароны.

Казімер жыў спачатку ў Вугоршчыне пры каралі Іштване I, потым пераехаў да маці ў Саксонію. Імпэратар Гэнрых III не жадаў вяртаньня на Польшчу паганства й захопу краіны чэскім войскам, таму выказаў Казімеру сваю падтрымку. Той у 1039 годзе пры падтрымцы нямецкіх войскаў аднавіў сваю ўладу ў Польшчы. Сялянскі бунт быў задушаны, дзяржава ўціхаміраная, аднак на загад імпэратара Гэнрыха Казімер быў вымушаны прызнаць сюзэрнітэт Сьвятой Рымскай Імпэрыі.

У 1042 годзе Казімер ажаніўся з сястрой кіеўскага князя Яраслава Мудрага Дабранегай. І ўжо ў 1047 годзе з падтрымкай кіеўскага войска Казімер вярнуў пад сваю ўладу Мазовію. Да кароны таксама вярнулася й Усходняе Памор’е, Заходняе ў гэты час было ў складзе імпэрыі. У 1054 годзе за вялікі выкуп да Польшчы адышла Сылезія.

Унутры дзяржавы Казімер стараўся падняць аўтарытэт княскай улады й хрысьціянскай веры. Вынікам ягонага праўленьня стала поўнае аднаўленьне дзяржавы, але ж гэта каштавала Польшчы незалежнасьці.

Папярэднік
Мешка II Ламбэрт
Князь польскі
1039—1058
Наступнік
Балеслаў II Сьмелы