Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне шаблёну:Валадары Польшчы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каралі Польшчы

[рэдагаваць крыніцу]
Перанесена са старонкі Гутаркі ўдзельніка:Taravyvan Adijene#Шаблён:Каралі Польшчы 16 кастрычніка 2010

на ўсе старонкі з гэтым шаблёнам аўтаматычна будзе дадавацца Катэгорыя:Каралі Польшчы - тады будзе нядобра. Не ўсе валадары Польшчы былі каралямі. Шмат мела толькі тытул князя. Пасьля крызысу за часам Мешка ІІ дзяржава была адноўленая, але валадар не мог каранавацца. Гэта зрабіў толькі Балясаў Сьмелы, але і ён страціў трон. Наступныя валадары да Уладзіслава Кароткага не каранаваліся. Пасьля Баляслава Крывавуснага дзяржава цалкам распалася. Не было адзінай Польшчы, але шмат удзельных княстваў (традыцыйна ў сьпісах валадароў гэтых часоў дадаецца валадароў сталічнага Кракава).

Таму трэба падумаць, ці ў шаблёне мусяць быць усе валадары (тады катэгорыю каралёў трэба прыбраць або зьменіць катэгорыяй валадароў), ці можа толькі каралёў. Але тады трэба б прыбраць князёў. Bocianski 19:41, 15 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Вой-вой, сапраўды недарэчнасьць атрымоўваецца. Гэта было першае, што прыйшло ў галаву.
Але пасьля паразважаў і зразумеў, што ня ўсё так страшна. Дакладней, паглядзеў, як гэта вырашана ў вашай Вікіпэдыі. Сапраўды, шаблён завецца не «каралі», а «валадары». І катэгорыя адпаведна. Гэтак будзе слушней зрабіць, каб не драбіць шаблён, разьбіраючыся, хто быў каранаваны, а хто не і да т. п. Мяркую, пакуль што можна перанесьці шаблён з захаваньнем перанакіраваньня, бо ізноў пералапачваць усіх каралёў ня хочацца... --Taravyvan Adijene 23:44, 15 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Гэтак менавіта і зрабіў. Bocianski 15:14, 16 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

А можа Кіраўнікі? --Ліцьвін 15:25, 16 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Тады і Начальніка дзяржавы Пілсудзкага і ўсіх прэзыдэнтаў і старшыняў Рады дзяржавы трэба б ўпісаць. Bocianski 15:46, 16 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Добра :-)--Ліцьвін 18:21, 16 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]