Безпрым
Выгляд
Безпрым Bezprym | |
Князь Польшчы | |
---|---|
Папярэднік | Мешка II Ламбэрт |
Наступнік | Мешка II Ламбэрт |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 986 |
Памёр | 1032 |
Дынастыя | Пясты |
Бацька | Балеслаў I Храбры |
Маці | Юдзіта Вугорская |
Безпрым (па-польску: Bezprym, 986 — 1032) — князь Польшчы з 1031 па 1032 гады, сын Балеслава I Храбрага й Юдзіты Вугорскай. Па дадзеных хронік, бацька жадаў каб ён стаў манахам, і дзеля гэтага ў 1001 годзе адправіў яго ў Італію, у горад Равэну ў манастыр. Аднак манахам Безпрым не стаў. У 1025 годзе, пасьля каранаваньня ягонага малодшага брата Мешка, разам зь яшчэ адным братам Ота быў выгнаны з краіны, і знайшоў сабе прытулак у Кіеве. У 1031 годзе ўсё ж такі вярнуўся на радзіму й стаў там князем, дапамагаў яму ў гэтым кіеўскі князь Яраслаў Мудры. Аднак на наступны год быў забіты, пасьля чаго пасаду зноўку заняў ягоны брат Мешка.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Папярэднік Мешка II Ламбэрт |
Князь польскі 1031—1032 |
Наступнік Мешка II Ламбэрт |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Безпрым — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў