Голас беларуса (1925)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Голас беларуса
Галоўны рэдактар Кастусь Езавітаў
Заснаваная 1925
Мова беларуская
Штаб-кватэра Рыга

«Го́лас белару́са» — штотыднёвая сялянска-работніцкая газэта, орган беларускай нацыянальнай меншасьці ў Латвіі. Выдавалася ў 1925—1930 гг. у Рызе на беларускай мове. Рэдактар-выдавец Кастусь Езавітаў.

Ставіла за мэту абуджаць нацыянальную сьвядомасьць беларусаў у Латвіі, гуртаваць іх на сацыяльна-эканамічным і нацыянальным грунце, абараняць інтарэсы беларускага сялянства, работнікаў і інтэлігенцыі, разьвіваць культурную і нацыянальную самабытнасьць.

Пісала пра дзейнасьць суполак, таварыстваў, інфармавала пра стан асьветы, школьнай справы, жыцьцё беларусаў у Летуве, Чэхаславаччыне, Сыбіры, Савецкай Беларусі. На старонках газэты зьмешчаныя матэрыялы пра стварэньне Беларускага нацыянальнага камітэту ў Латвіі, арышты беларускіх грамадзкіх дзеячаў і дэпутатаў сэйму ў Польшчы, справаздача Езавітава пра Акадэмічную канфэрэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі (Менск, 1926), інфармацыя пра кніжныя навінкі ў Менску, вершы Віктара Вальтара, П.Сокала і інш., пераклады на беларускую мову твораў Яніса Райніса. Перадрукоўвала матэрыялы з газэт «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска» і інш.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Панізьнік, С., Сакалоўскі, У. «Голас беларуса» / Сяргей Панізьнік, Уладзімір Сакалоўскі // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 55 — 56. — ISBN 985-11-0041-2.