Перайсьці да зьместу

Сяргей Кавалік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Кавалік
Дата нараджэньня 25 кастрычніка 1846(1846-10-25)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 красавіка 1926(1926-04-26)[1] (79 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак палітык
Дзеці Марыя Кавалік[d]

Сяргей Піліпавіч Кавалік (13 кастрычніка [ст. ст. 25] 1846, в. Свадкавічы, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя — 26 красавіка 1926, Менск, БССР) — рэвалюцыянэр-народнік.

Нарадзіўся у сям’і вайскоўца, сына казака Зенькоўскага павету Палтаўскай губэрні, які скончыў вайсковую школу ў Пецярбурзе, а па выхадзе ў адстаўку у чыне палкоўніка, купіў маёнтак Свадкавічы, у якім налічвалася 100—150 душ прыгонных сялянаў.

Навучаўся ў Аляксандраўскім Берасьцейскім корпусе, потым у Паўлаўскім ваенным вучылішчы. Скончыў Кіеўскі ўнівэрсытэт атрымаўшы ступень кандыдата матэматыкі. Адзін з арганізатараў «хаджэньня ў народ» рэвалюцыйных народнікаў. Арыштаваны 14 чэрвеня 1874 г. і па працэсе 193-х 23 студзеня 1878 г. асуджаны да пазбаўленьня ўсіх правоў стану і катаржным працам у крэпасьцях на 10 гадоў.

Тэрмін катаржных прац скончыўся на Кары 4 верасьня 1883 г., і ён быў прызначаны на пасяленьне ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў г. Якуцк 26 лістапада 1883 г. і прызначаны на пасяленьне ў акруговы горад Верхаянск Верхаянскай акругі, куды прыбыў 6 студзеня 1884 г. 15 студзеня 1885 г. зафіксаваў самую нізкую тэмпэратуру ў Верхаянску −67,8 °C. У верасьні 1886 г. уступіў у шлюб з спавівальнай бабкай Вольгай Васільевай.

Прылічаны 17 студзеня 1892 г. да сялян Усьцьянскага паселішча Верхаянскай акругі і ў сакавіку выехаў зь сям’ёй у г. Якуцк. Жыў у Намскім улусе Якуцкай акругі, а 7 ліпеня 1892 г., атрымаўшы дазвол Іркуцкага генэрал-губэрнатара, выехаў на жыхарства ў г. Верхаленск Іркуцкай губэрні. У сакавіку 1893 г. пераехаў на жыхарства ў г. Балаганск Іркуцкай губэрні.

Па даручэньні Ўсходне-Сыбірскага аддзелу Імпэратарскага Расейскага геаграфічнага таварыства, як знаўца якуцкай мовы, выехаў у Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці для дасьледаваньня ўплыву золатапрамысловасьці на побыт мясцовага насельніцтва. Прыбыў у верасьні 1894 г. у Віцімскую сыстэму, адкуль пераехаў у Алёкмінскую сыстэму, а 23 сакавіка 1895 г. праз Мачынскую рэзыдэнцыю выехаў у г. Алёкмінск. Заставаўся ў Алёкмінскай акрузе да кастрычніка 1895 г. і пасьля завяршэньня прац вярнуўся ў г. Іркуцк.

Паводле маніфэсту 14 траўня 1894 г., тэрмін абавязковага знаходжаньня ў Сыбіры яму быў скарочаны. 5 сакавіка 1898 г. быў прылічаны ў мяшчане г. Верхаленску.

У 1898 г. вярнуўся з выгнаньня ў Беларусь. Нейкі час пражыўшы у сваёй таварышкі па судзе В. І. Вахоўскай, па мужы Бонч-Асмалоўскай, у маёнтку Блонь Ігуменскага павету Менскай губэрні. Затым пераехаў ў Менск, дзе працаваў галоўным кантралёрам-бугальтарам, затым памочнікам акцызнага наглядчыка у Губэрнскім акцызным упраўленьні, быў чальцом Менскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. У час І-й Усясьветнай вайны служыў у «Земскім Саюзе». Пасьля кастрычніка 1917 году працаваў старшынёй Губэрнскага зямельнага камітэта, пры немцах у Земскай Губэрнскай Управе, потым у Камісарыяце забесьпячэньня, выкладаў матэматыку у Менскім політэхнічным інстытуце (чытаў курс па аналізе бесканечна-малых і аналітычнай геамэтрыі), быў старастам Менскага аддзяленьня Ўсесаюзнага таварыства былых паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў.

Памёр 26 красавіка 1926 г. у Менску і пахаваны на Вайсковых могілках.

Дачка Марыя, у замустве Бонч-Асмалоўская.

  • Верхоянские якуты и их экономическое положение. Иркутск. 1895.
  • Изучение влияния золотопромышленности на быт якутов. // ИВСОИРГО. Т. XXVIII. № 3. Иркутск. 1897.
  • О киренских якутах. // ИВСОИРГО. Т. XXVIII. № 4. Иркутск. 1897.
  • Движение семидесятых годов по большому процессу. // Былое. № 11. 1906.
  • Революционеры-народники в каторге и ссылке. // Каторга и ссылка. № 4. Москва. 1924.
  • Революционное движение 70-х годов и процесс 193-х. Москва. 1928.
  1. ^ а б Ковалик Сергей Филиппович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  • Автобиография народовольца, почетного пенсионера Наркомсобеса Белоруссии, Сергея Филипповича Ковалика. // Народны камісарыят сацыяльнай апекі Беларускай Савецкай Соцыялістычнай Рэспублікі 1919—1923 гг. Да надзвычайнага зьезду Саветаў Рабочых, Сялянскіх і Чырвонаармейскіх дэпутатаў Беларусі. Менск. 1924. С. 50-55.
  • М. С. А. Сяргей Кавалік (Дзядуня рэвалюцыі). // Полымя. № 4. Менск. 1927. С. 194—201.
  • Бончь-Осмоловская М. Сергей Ковалик в Минске. // Нёман. № 9. Минск. 1969. С. 123—126.
  • Малінін А. С. Рэвалюцыянер Сяргей Кавалік. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. № 1. Мінск. 1980. С. 17-18.
  • Сергей Ковалик. // Мельников М. Ф. Шел край наш дорогой столетий. Минск. 1987. С. 24-28.
  • Казарян П. Л. Олекминская политическая ссылка 1826—1917 гг. Якутск. 1995. С. 172, 192, 265, 449, 470;
  • Казарян П. Л. Олекминская политическая ссылка 1826—1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 172, 192, 265—266, 449, 470.
  • Воробьев А. Уроженец Могилевщины — один из лидеров российского народничества. // Магілёўшчына. VII зборнік. Магілёў-Мінск. 1997. С. 45-53.