Несьцер Сакалоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Несьцер Сакалоўскі
Sakalowski NF.jpg
Дата нараджэньня 9 лістапада 1902
Месца нараджэньня в. Вешкі, Барысаўскі павет, Менская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 13 лістапада 1950
Месца сьмерці Менск, Беларуская ССР, СССР
Месца пахаваньня
Грамадзянства Беларуская ССР
Месца вучобы
Прафэсія хормайстар
Месца працы
Гады дзейнасьці 1926—1946
Жанры клясычная музыка
Гурты Ансамбаль беларускай народнай песьні і танцу, Палескі абласны ансамбаль песьні і танцу
Супрацоўніцтва Беларуская дзяржаўная філярмонія
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Не́сьцер Фё́даравіч Сакало́ўскі (1902, в. Вешкі, цяпер Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь — 1950, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі кампазытар і хормайстар.

Аўтар музыкі да гімну Беларускай ССР на словы Міхася Клімковіча, які стаў гімнам Рэспублікі Беларусь[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1926 году працаваў акторам і хормайстрам у Беларускім дзяржаўным вандроўным тэатры. У 1931 годзе скончыў Менскі музычны тэхнікум па клясе кампазыцыі Мікалая Аладава і стаў кіраўніком самадзейнага хору. У 1932—1935 годзе навучаўся ў Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі[1]. У 1937—1941 гадах быў хормайстрам Ансамблю беларускай народнай песьні і танцу пры Беларускай дзяржаўнай філярмоніі. Удзельнічаў у Нямецка-савецкай вайне. У 1943 годзе стаў мастацкім кіраўніком Палескага абласнога ансамблю песьні і танцу. У 1944 годзе ўзначаліў аддзел мастацкай самадзейнасьці Кіраўніцтва ў справах мастацтваў пры Савеце народных камісараў БССР. З 1946 году працаваў рэдактарам музычнай літаратуры ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве[2].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў аўтарам хароў і песьняў на вершы Петруся Броўкі, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Адама Русака і Міхася Чарота. Напісаў інструмэнтальныя мініяцюры і сьпеўных сюітаў паводле беларускіх народных песьняў, а таксама звыш 500 апрацовак беларускіх народных песьняў і найгрышаў[2], у тым ліку «Ой ты, белая бярозанька», «Падушачка», «Чабарок» і «Чаму зязюля не кукавала»[1].

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 сакавіка 1958 году Савета міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 140 аб наданьні Гомельскай музычнай вучэльні імя Несьцера Сакалоўскага. У 1969 годзе Ізідор Нісьневіч выдаў кнігу «Кампазытар Нестар Сакалоўскі».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Зьміцер Жураўлёў, Тамара Слабодчыкава. Сакалоўскі Несьцер // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 87. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5
  2. ^ а б Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 9 лістапада 2013. — № 211 (27576). — С. 8. — ISSN 1990-763x.