Вуліца Казлова (Менск)
| Казлова | |
| вуліца | |
Вуліца Казлова ля перасячэньня з праспэктам Незалежнасьці | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Раёны гораду | |
| Гістарычны раён | Залатая Горка, Круты Бераг, Доўгі Брод |
| Даўжыня | каля 3 км |
| Вуліца Казлова ў Вікісховішчы | |
Ву́ліца Казлова — вуліца ў Савецкім, Партызанскім і Першамайскім раёнах Менску. Названая ў гонар Васіля Іванавіча Казлова (1903—1968), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР, аднаго з арганізатараў партызанскага руху ў рэспубліцы, Героя Савецкага Саюзу. Утвораная ў 1967 годзе з часткі вуліцы Даўгабродзкай.
Разьмяшчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаецца ад праспэкту Незалежнасьці, заканчваецца скрыжаваньнем з вуліцамі Даўгабродзкая і Батанічная, разьвіваючыся на паўднёвым усходзе ў вуліцу Даўгабродзкую. Недалёка ад скрыжаваньня з вуліцай Платонава вуліца Казлова перасякаецца з вуліцай З. Бядулі і ўтвараецца трохвугольнік, бакамі якога ідуць трамвайныя шляхі.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вуліцай зьдзяйсьняецца трамвайны (1-ы, 3-і, 4-ы, 6-ы, 7-ы і 11-ы), аўтобусны рух (19-ы, 26-ы і 191-ы) і рух маршрутак (1150-я).