Рут Ўолер
Рут Ўо́лер (па-ангельску: Ruth S. Waller; 19 жніўня 1921, Каліфорнія, ЗША — 4 жніўня 1946, Менск, БССР) — амэрыканская місіянэрка, чалец беларускай місіі ААН у справе дапамогі й аднаўленьня (ЮННРА).
Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны Рут разам з мужам працавалі ў Менску ў рамках місіі з удзелам грамадзянаў ЗША і Новай Зэляндыі[1]. Задачай Адміністрацыі дапамогі і аднаўленьня было аказаньне эканамічнай дапамогі, рэпатрыяцыя і падтрымка ўцекачоў[2]. Ўолер займалася арганізацыяй паставак у БССР прадуктаў, адзеньня, мэдыцынскіх прэпаратаў.
Улетку 1946 Рут Ўолер выратавала трох хлопчыкаў, якія танулі ў возеры. Захварэўшы пасьля гэтага на запаленьне лёгкіх і мэнінгіт[1], 4 жніўня таго ж року[3] яна памерла.
Пахаваная на Вайсковых могілках Менску.
Дзень памяці Рут Ўолер шторок адзначаюць у амбасадзе ЗША ў Беларусі і ў прадстаўніцтве ААН. У музэі Вялікай Айчыннай вайны створаны аддзел, прысьвечаны памяці Рут Ўолер[3].
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Кіраўнік дыпмісіі ЗША наведаў магілу Рут Уолер Грамадзтва. Радыё «Свабода» (6 жніўня 2012). Праверана 8 жніўня 2012 г.
- ^ Новы часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі ўсклаў кветкі на магілу супрацоўніцы ААН Рут Уолер у Мінску Фота. БелаПАН (6 жніўня 2012). Праверана 8 жніўня 2012 г.
- ^ а б Новы часовы павераны ЗША усклаў кветкі на Вайсковых могілках Грамадзтва. Наша Ніва (6 жніўня 2012). Праверана 8 жніўня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць(недаступная спасылка) (рас.)