Брусята
Выгляд
Брусята | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | возера Нерыб |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 37 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2,3 м³/с |
Плошча басэйну | 340 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,7 ‰ |
Бруся́та — рака ў Крупскім і Бярэзінскім раёнах Менскай вобласьці, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 37 км. Плошча вадазбору 340 км². Выдатак вады ў вусьці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца з возера Нерыб у Крупскім раёне, упадае ў Бярэзіну за 2 км на захад ад вёскі Журоўка Бярэзінскага раёну. Цячэ Цэнтральнабярэзінскай раўнінай.
Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і ніжняй плыні трапэцападобная, шырынёй да 2 км. Абалона пераважна двухбаковая, яе шырыня 0,3—0,5 км, месцамі да 0,8 км. Рэчышча ў верхняй і сярэдняй плынях каналізаванае і выпрастанае на 27 км. Шырыня ракі ў межань 8—10 м[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 75
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 75
- Brusiata // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. — S. 389