Перайсьці да зьместу

Быстрыца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Быстрыца
лац. Bystryca
Першыя згадкі: 1390
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Варнянскі
Насельніцтва
колькасьць: 154 чал. (2014)[1]
колькасьць двароў: 80
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1591
Паштовы індэкс: 231221
СААТА: 4246838006
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°47′47″ пн. ш. 25°52′30″ у. д. / 54.79639° пн. ш. 25.875° у. д. / 54.79639; 25.875Каардынаты: 54°47′47″ пн. ш. 25°52′30″ у. д. / 54.79639° пн. ш. 25.875° у. д. / 54.79639; 25.875
Быстрыца на мапе Беларусі ±
Быстрыца
Быстрыца
Быстрыца
Быстрыца
Быстрыца
Быстрыца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бы́стрыца[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Вяльлі. Уваходзіць у склад Варнянскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2014 год — 154 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 29 км на поўнач ад Астраўцу, за 34 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай.

Быстрыца — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Быстрыцы ўтварыўся ад тэрміну «быстрыца» — дзялянка хуткай плыні ў рацэ[3].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Быстрыцу датуецца 1390 годам, калі вялікі князь Ягайла заснаваў тут касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа. У канцы XIV — пачатку XVI стагодзьдзяў пры касьцёле дзеяў кляштар белых аўгустынаў (канонікаў рэгулярных).

У першай палове XVI ст. Быстрыца была цэнтрам воласьці ў Віленскім ваяводзтве і рэзыдэнцыяй ваяводы. У 1537 годзе яна атрымала статус мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Віленскага павету.

Касьцёл аўгустынаў, 1871 г.

У XVII—XVIII стагодзьдзях Быстрыца — цэнтар староства Бжастоўскіх. На 1612 год у мястэчку было 56 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл па маскоўскай перабудове, 1904 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Быстрыца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Віленскага павету Віленскай губэрні. На 1886 год у мястэчку існавалі расейская народная вучэльня, прытулак, крама, 2 карчмы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Быстрыцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Быстрыца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 3 кастрычніка 1920 году мястэчка ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 году — міжваенннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 годзе Быстрыца ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Астравецкага раёну (з 25 сьнежня 1962 году — Ашмянскага[4], з 6 студзеня 1965 году — Астравецкага[5]) раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Гарадзенскай) вобласьці[6]. Статус паселішча панізілі да вёскі.

У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году Быстрыца знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. З 17 студзеня 1969 году ў складзе Трокеніцкага сельсавету. На 1971 год тут быў 91 двор, на 1991 год — 86, на 1995 год — 82, на 2014 — 80. 26 лютага 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Трокеніцкага вёску перавялі ў склад Варнянскага сельсавету[7].

  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — каля 103 чал.[8]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — каля 405 чал.; 1971 год — 295 чал.; 1991 год — 251 чал.[9]; 1995 год — 234 чал.[10]; 1999 год — 216 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 174 чал.; 2014 год — 154 чал.[1]

У Быстрыцы працуе няпоўная сярэдняя школа.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Кляштар аўгустынаў
  1. ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 9. Кн. 1. — Менск, 2015. С. 53.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 80.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 42.
  4. ^ Пра ўзбуйненьне сельскіх раёнаў Беларускай ССР (рас.) / Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага савету Беларускай ССР ад 25 сьнежня 1962 году
  5. ^ Пра стварэньне новых раёнаў Беларускай ССР (рас.) / Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага савету Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 году
  6. ^ Трокеніцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  7. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)
  8. ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 510.
  9. ^ Шаблюк В. Быстрыца // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 143.
  10. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 374.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]