Вайдацішкі
| Вайдацішкі лац. Vajdaciški | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Астравецкі |
| Сельсавет | Варнянскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°47′42″ пн. ш. 25°47′47″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 13 чал. (2009)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1591 |
| СААТА | 4246804043 |
| Нумарны знак | 4 |
| Вайдацішкі на мапе Беларусі ± Вайдацішкі | |
Вайда́цішкі[2] (таксама — Вайдаці́шкі[2]) — вёска ў Беларусі, на канале Петрапольскім. Уваходзіць у склад Варнянскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вайдат (Weidat) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова вайд- (вейд-) (імёны ліцьвінаў Вайдзіла, Войдаўт, Вейдман; германскія імёны Weidel, Weidelt, Weidman) паходзіць ад гоцкага waida 'поле, паша'[4] або ад асновы -від- (-вайд-)[5], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[6]. Такім парадкам, імя Войдат азначае «дзіця поля»[7]. Адпаведнасьць імя Вайдот старажытнаму германскаму імю Waido (з даданьнем германскага суфіксу з элемэнтам -т-) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[9], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[10]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[11].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]26 лютага 2013 году Вайдацішкі перадалі зь ліквідаванага Трокеніцкага ў Варнянскі сельсавет[12].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 23 чалавекі
- 2009 год — 13 чалавек[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 80—82.
- ↑ Weidat Last Name — Surname Origins & Meanings, MyHeritage
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ↑ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ↑ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)