Перайсьці да зьместу

Даўнарышкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даўнарышкі
лац. Daŭnaryški
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Астравецкі
Сельсавет Варнянскі
Часавы пас
Каардынаты 54°49′45″ пн. ш. 25°49′51″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 11 чал. (2009)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1591
СААТА 4246804069
Нумарны знак 4
Даўнарышкі на мапе Беларусі ±
Даўнарышкі
Даўнарышкі
Даўнарышкі
Даўнарышкі
Даўнарышкі
Даўнарышкі

Даўна́рышкі[2] (таксама — Даўнары́шкі[2]) — хутар у Беларусі, на рацэ Вяльлі. Уваходзяць у склад Варнянскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Даўнэр, Доўнэр або Даўнар (Dauner[3], Douwner[4], Daunar[5]) і Дагнар (Dæghnar, Dagnar[6][7]) — імёны германскага паходжаньня[8][6][3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[9][10] або ад асновы -даг- (-дак-, -таг-)[11][12] (у германскіх мовах адзначаецца магчымасьць пераходу Dagh > Daw[13][14]), а аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normunt) — ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[15], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[16]. Такім парадкам, імя Доўнар азначае «захаваная здольнасьць»[17]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя *Dannarius[18], а таксама ангельскае прозьвішча Downer (Downar, Douner), вядомае з 1327 году[19]. Германскае прозьвішча Douwner адзначалася ў Быдгашчы[4]. У Прусіі бытавала прозьвішча Degner[20], гэтае ж прозьвішча адзначалася ў Памор’і[21].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[22], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[23]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[24].

26 лютага 2013 году хутар перадалі зь ліквідаванага Трокеніцкага ў Варнянскі сельсавет[25].

  • 1999 год — 9 чалавек
  • 2009 год — 11 чалавек[1]
  1. 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 81—82.
  3. 1 2 Ursprung und Bedeutung des Nachnamens Dauner, MyHeritage
  4. 1 2 Duszyński-Karabasz H. Die Familiennamen deutscher Herkunft in dem Beerdigungsbuch der Erwachsenen des Kommunalfriedhofs in der Kcyńska- Strasse in Bydgoszcz (Jahre 1925—1935) // Name and Naming: Proceedings of the Fourth International Conference on Onomastics «Name and Naming» Sacred and Profane in Onomastics, Baia Mare, September 5—7, 2017. S. 122.
  5. ↑ Ursprung und Bedeutung des Nachnamens Daunar, MyHeritage
  6. 1 2 Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
  7. ↑ Dagnar, Nordic Names
  8. ↑ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 4. — Uppsala, 1974. S. 581.
  9. ↑ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  10. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  11. ↑ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
  12. ↑ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 20.
  13. ↑ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 17.
  14. ↑ Knudsen G. Danmarks gamle personnavne. Bd. 1: Fornavne. — København, 1948. S. 183.
  15. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  16. ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
  17. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  18. ↑ Antroponimia Altomedieval en Galicia (4ª Ed.), Celtiberia.net — Prehistoria, Protohistoria e Historia antigua
  19. ↑ The Oxford Dictionary of Family Names in Britain and Ireland. Vol. 1. — Oxford University Press, 2016. P. 759.
  20. ↑ DEGNER (Ortsfamilienbuch Pobethen), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  21. ↑ DEGNER (Familiendatenbank Landgemeinden nördlich von Bütow/Pommern), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  22. ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  23. ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  24. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  25. ↑ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)