Тэадагад
| Тэадагад | |
|
| |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | каля 480, |
| Памёр | сьнежань 536, |
| Нашчадкі | Teodenanda[d] і Theodigisel[d][1] |
| Дынастыя | Амалы[d] |
| Сужэнец | Gudeliva[d] |
| Бацька | невядома |
| Маці | Амалафрыда[d] |
Тэадагад (лац. Theodahadus, Theodahatus; каля 480—536) — кароль остготаў (534—536).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паходзіў з дынастыі Амалаў, сын сястры Тэадорыха Амалафрыды, каралевы вандалаў.
Спрабаваў атрымаць падтрымку рымскіх сэнатараў. З гэтай мэтай прызначаў на найвышэйшыя дзяржаўныя пасады выхадцаў з сэнацкай шляхты. У 535 годзе выдаў замуж за аднаго з новапрызначаных рымскіх патрыцыяў дзяўчыну з гоцкага каралеўскага роду Амалаў[2].
Паводле сьведчаньня Пракопіюса Кесарыйскага, быў не пазбаўленым асьветы чалавекам, але сквапным, баязьлівым, вераломным і ўладалюбівым. Валодаючы вялікімі землямі ў Тусцыі (Таскане), спрабаваў павялічыць іх шляхам заваяваньня; «ён лічыў вялікім няшчасьцем мець суседзяў». Зь нянавісьці да рэгенткі Амаласунты, сваёй стрыечнай сястры, усталяваў таемныя дачыненьні з Канстантынопалем і пастанавіў перадаць усю Тусцыю Бізантыі, каб потым жыць у Канстантынопалі ў якасьці сэнатара і карыстацца яго набыткамі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Dahn Theodigisel (ням.) // Allgemeine Deutsche Biographie — L: 1894. — Т. 37. — S. 708.
- ↑ Удальцова З. В. Италия и Византия в VI веке. — Москва, 1959. С. 260.