Сыманія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Апостал Пётар і Сымон Чараўнік» працы Аванцына Нуччы. 1620 год.

Сымані́я (па-грэцку: σιμωνία, па-лацінску: simonia) — акт продажу царкоўных пасадаў і роляў, у шырокім сэнсе практыка правядзеньня такіх актаў. Практыка ёсьць названая ў гонар Сымона Чараўніка[1], які апісаны ў «Дзеях апосталаў» 8:9—24. Паводле «Дзеяў» пабачыўшы здольнасьці Пятра і Яна, вучняў Ісуса Хрыста, выкарыстаньня міласьці Сьвятога Духа, ён пажадаў набыць такую здольнасьць за грашыма, аднак атрымаў вымову ад Пятра.

Хцівасьць і выкарыстаньне Царквы ў зямных інтарэсах жорстка ганіцца ў хрысьціянстве. Менавіта толькі да гандляроў Ісус Хрыстос ужыў гвалт, калі выгнаў іх з храму. Не зважаючы на тое, што паводле кананічных законаў сыманія была забароненая, яна атрымала шырокае распаўсюджаньне ў IX і X стагодзьдзях у каталіцтве.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Reader’s Encyclopedia (1965), «Simon», New York: Thomas Y. Crowell Company, vol.2, — С. 932.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]