Перайсьці да зьместу

Столін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Столін
лац. Stolin
У цэнтры места
У цэнтры места
Герб Століна Сьцяг Століна


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Столінскі
Вышыня: 139 м н. у. м.
Насельніцтва: 13 460 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1655
Паштовы індэкс: 225501
СААТА: 1258501000
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 51°53′22.85927″ пн. ш. 26°51′2.41819″ у. д. / 51.8896831306° пн. ш. 26.8506717194° у. д. / 51.8896831306; 26.8506717194Каардынаты: 51°53′22.85927″ пн. ш. 26°51′2.41819″ у. д. / 51.8896831306° пн. ш. 26.8506717194° у. д. / 51.8896831306; 26.8506717194
Столін на мапе Беларусі ±
Столін
Столін
Столін
Столін
Столін
Столін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сто́лін — места ў Беларусі, на рацэ Гарыні. Адміністрацыйны цэнтар Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 13 460 чалавек[1]. Знаходзіцца за 245 км на ўсход ад Берасьця, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь (лінія Лунінец — Сарны). Аўтамабільныя дарогі на Пінск і Давыд-Гарадок.

Столін — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захаваўся парк «Манькавічы» пры колішняй сядзібе Радзівілаў, а таксама Вялікая сынагога ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся збудаваныя ў стылі клясыцызму драўляная Прачысьценская царква і мураваны касьцёл, помнікі архітэктуры XIX ст., зруйнаваныя савецкімі ўладамі.

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Столін утварыўся ад славянскага паняцьця «стольны, сталічны» (гэтак часам называлі галоўную сядзібу ці галоўнае паселішча таго або іншага фэўдала)[3]. На думку некаторых дасьледнікаў, паходжаньне назвы Століна магло абумовіць разьмяшчэньне старажытнага паселішча на высокім абрывістым беразе ракі.

Таксама існуе некалькі паданьняў пра паходжаньня назвы Столін:

  • Калісьці, у гэтай мясцовасьці існавала вялікае возера, у якім аднойчы вылавілі 100 ліноў. Адсюль і пайшла назва места — Столін.
  • На рацэ Гарыні стаялі 7 мястэчак, у якіх княжыла 12 братоў. Іхнае месца збору (паседжаньні, нарады), гэта значыць стол, за якім зьбіраліся браты-княжычы, знаходзіўся на месцы сучаснага Століна, адсюль і назва[4].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл

Першы пісьмовы ўпамін пра Столін (сяло Стольна) зьмяшчаецца ў «Пісцовай кнізе Пінскага і Клецкага княстваў» і датуецца 1555 годам. У XVI—XVIII стагодзьдзях Столні меў статус мястэчка і ўваходзіў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Саламярэцкіх, Вішнявецкіх, Пацеяў, Солтанаў, Скірмунтаў і іншых. Тут існаваў драўляны замак.

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) 20 верасьня 1655 году казакі І. Залатарэнкі і князя Дзьм. Валконскага захапілі і спалілі Столін[5]. Пры вызваленьні Пагарыньня войскамі Вялікага Княства Літоўскага на подступах да мястэчка адбылася няўдалая для іх бітва. Па гэтых падзеях замак прыйшоў у заняпад[6].

З 1791 году ўваходзіў у склад Пінска-Зарэчнага павету Берасьцейскага ваяводзтва, а ў 1792 годзе стаў сталіцай Запінскага павету[7].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сынагога

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Столін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Новыя ўлады скасавалі Запінскі павет і панізілі статус паселішча да цэнтру воласьці Пінскага павету.

У 1794 годзе ў Століне збудавалі цагляную сынагону (помнік архітэктуры клясыцызму). У 1815 годзе на ахвяраваньні мясцовых жыхароў і столінскага шляхцюка Каэтана Каржанеўскага ў мястэчку збудавалі новую цагляную царкву, асьвечаную ў 1846 годзе пад тытулам Сьвятой Тройцы. У 1816 годзе ў Століне адкрылася першая ў Беларусі школа ўзаемнага навучаньня, у якой вывучалі асновы аграноміі. У 1827 годзе цагляная сынагога пацярпела ад пажару. У 1863 годзе пачала дзеяць расейская земская народная вучэльня. На 1886 год у мястэчку быў 121 двор (паводле вынікаў перапісу 1897 году — 250 двароў); дзеялі царква, сынагога, 4 юдэйскія малітоўныя дамы, капліца; існавалі валасная ўправа, земская народная вучэльня, конная паштовая станцыя, вінакурны і чайны заводы, карчма, 20 крамаў; насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, рыбнай лоўляй, сплавам лесу. У 1912 годзе адкрылася першая лякарня. У 1915 годзе ў Столін з захопленага немцамі Пінску пераехала павятовая адміністрацыя.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Столін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Столін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[8]. 25 сьнежня 1918 у Століне адбыўся зьезд старшынь валасных рэвалюцыйных камітэтаў і камандзіраў партызанскіх фармаваньняў. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР[9]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Столін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе атрымаў статус места. 1 студзеня 1923 году ён стаў цэнтрам Столінскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Столін увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёну Пінскай, з 1954 году — Берасьцейскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 12 ліпеня 1941 да 7 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

  • XIX стагодзьдзе: 1867 год — 1571 чал.[10]; 1897 год — 3,3 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 30 верасьня 1921 году — 4763 чал.; 1939 год — 8 тыс. чал.; ; 1959 год — 5,8 тыс. чал.; 1970 год — 7,1 тыс. чал.[6]; 1991 год — 10,6 тыс. чал.; 2000 год — 12,5 тыс. чал.[11]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 12,5 тыс. чал.[12]; 2002 год — 12,5 тыс. чал.; 2004 год — 12,5 тыс. чал.; 2005 год — 12,5 тыс. чал.[13]; 2006 год — 12,5 тыс. чал.; 2008 год — 12,5 тыс. чал.; 2009 год — 12 462 чал.[14] (перапіс); 2010 год — 12 341 чал.; 2011 год — 12 315 чал.; 2016 год — 12 951 чал.[15]; 2017 год — 13 269 чал.[16]; 2018 год — 13 460 чал.[1]

Места Столін, вёскі Манькавічы, Белавуша і Рыбнікі прадстаўляюць сабой адну населеную аглямэрацыю ўздоўж шашы Р88 з насельніцтвам каля 19 тысячаў чалавек.

У Століне працуюць гімназія, 3 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, школа мастацтваў, дом дзіцячай творчасьці, 4 дашкольныя ўстановы, аграрна-эканамічны каледж.

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе тэрытарыяльнае мэдычнае аб’яднаньне.

Дзеюць 2 бібліятэкі, дом культуры, дом рамёстваў.

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
17 верасьня плошча Касьцельны пляц[17]
Гарынская вуліца Дубровіцкая вуліца Генэрала Дамброўскага вуліца
Дзяржынскага вуліца Крывая вуліца Юзэфа Пілсудзкага вуліца
Камсамольская плошча Рынак пляц
Ключанкова вуліца Шпітальная вуліца
Леніна вуліца Ліпавая вуліца
Палеская вуліца Выганная вуліца
Савецкая вуліца Давыд-Гарадоцкая вуліца Тадэвуша Касьцюшкі вуліца
Тэльмана вуліца Школьная вуліца
Чырвонаармейская вуліца Каралеўская вуліца

З урбананімічнай спадчыны Століна да нашага часу гістарычную назву захавала толькі Пінская вуліца. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Пэрлавая і Ясная вуліцы[18].

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Століна
  • Столінская філія ААТ «Пінскі малочны камбінат»
  • Філія «Столінскі хлебазавод» РУВП «Берасьцехлебпрам»
  • Філія Столінскага раённага спажывецкага таварыства «Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці»
  • ДЛГУ «Столінскі лясгас»
  • КУВП «Столінская друкарня»

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзее Столінскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гатэлі «Гарынь».

У Століне знаходзіцца батанічны помнік прыроды дзяржаўнага значэньня (закладзены ў 1886 годзе) — піхты каўкаскія[19].

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пералік местаў-сяброў Століна
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 163.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 362.
  4. ^ История, Столинский районный исполнительный комитет
  5. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 636.
  6. ^ а б ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 425.
  7. ^ Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі / Склад. М.І. Камінскі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1985. — 100 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»). С. 18, 42, 66.
  8. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  9. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  10. ^ Jelski A. Stolin // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 361.
  11. ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 424.
  12. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 186.
  13. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 555.
  14. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Юркевич Ю. Столин на плане 1935 года // «Навіны Палесся», 13 чэрвеня 2015 г.
  18. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 50.
  19. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]