Перайсьці да зьместу

Моталь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Моталь
лац. Motal
Населены пункт
Уязны знак
Уязны знак
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Янаўскі
Сельсавет Мотальскі
Магдэбурскае права 1551
Геаграфія
Вышыня НУМ 280,4 м
Часавы пас
Каардынаты 52°19′01″ пн. ш. 25°36′34″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 3998 чал. (2010)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1652
Паштовы індэкс 225822
Нумарны знак 1
Моталь на мапе Беларусі ±
Моталь
Моталь
Моталь
Моталь
Моталь
Моталь

Мо́таль[2] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Ясельды. Цэнтар сельсавету Янаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 3998 чалавек, трэцяя велічынёй у вобласьці[a]. Знаходзіцца за 21 км на поўнач ад Янава, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Янаў Палескі. Аўтамабільная дарога на Янаў.

Моталь — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Першы пісьмовы ўпамін пра Моталь як прыватнае ўладаньне зьмяшчаецца ў актах Літоўскай мэтрыкі і датуецца 1422 годам. Пазьней паселішча ўваходзіла ў склад Пінскага княства.

У сярэдзіне XVI стагодзьдзя Моталь атрымаў статус мястэчка і, паводле рэвізіі 1555 году, меў Магдэбурскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Моталь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні. На 1886 год у мястэчку было 239 двароў, 2 царквы, капліца, юдэйскі малітоўны дом, школа, 13 крамаў, 7 корчмаў, праводзіўся кірмаш.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Моталь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Моталь абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Моталь апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Драгічынскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Моталь увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У 1954 годзе статус паселішча панізілі да вёскі, якая стала цэнтрам сельсавету. На 1940 год тут быў 871 двор, на 1997 год — 1797 (паводле іншых зьвестак — 1798), на 2005 год — 1739. У 2000-я гады Моталь атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XVIII стагодзьдзе: 1798 год — 617 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 586 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 70, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 512[4]; 1885 год — 2149 чал. (1056 муж. і 1093 жан.), зь іх 404 юдэі[5]; 1886 год — 2294 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 4390 чал.[6]; 1940 год — 4275 чал. (паводле іншых зьвестак — 5550 чал.[7]); 1979 год — 5264 чал.[8]; 1997 год — 4441 чал.[9] (паводле іншых зьвестак — 4684 чал.[8]); 1999 год — 4413 чал.[10]
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 4228 чал.[11]; 2010 год — 3998 чал.[1]

Трэцяя велічынёй вёска ў Берасьцейскай вобласьці (пасьля Альшанаў і Рубелю), да 2005 году — другая (пасьля Альшанаў).

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У Моталі працуюць 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, навучальна-вытворчы камбінат, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Афіцыйная назваГістарычная назва
Варашылава вуліцаБерасцейская вуліца
Камсамольская вуліцаКаржыўка вуліца
Леніна вуліцаПінская вуліца
Леніна плошчаРынак пляц
Боны Сфорца пляц[12]
Савецкая вуліцаМенская вуліца

У інвэнтарах 1552 і 1803 гадоў упамінаецца Спаская вуліца[13]. Апроч таго, у Моталі існавала Красная вуліца.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Старая Спаская царква

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Моталь — традыцыйны цэнтар вырабу ручнікоў і кажухоў. Дзее Мотальскі краязнаўчы музэй.

Дом Хаіма Вайцмана

Каля Моталю знаходзяцца стаянкі каменнага і бронзавага вякоў.

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Сынагога
  • Царква Сьвятога Спаса (XVIII ст.)

У Моталі нарадзіўся першы прэзыдэнт Ізраілю Хаім Вайцман (1874—1952). Таксама з Моталю паходзяць амэрыканскія музычныя прад’юсэры Леанард Чэс(en) і Філіп Чэс(en), якія зрабілі вядомымі найбольш яскравых выканаўцаў блюзавае музыкі — Мадзі Ўотэрса(ru), Ўілі Дыксана(en), Како Тэйлар(en), Бо Дыдлі, Сані Бой Ўільямсана(ru), Чака Бэры.

Апроч таго, у Моталі нарадзіліся:

Літаратурныя ўзгадкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 Дзяржкартгеацэнтр (рас.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 143.
  3. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  5. Krzywicki J. Motol // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 741.
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 8: Województwo poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924.
  7. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 408.
  8. 1 2 Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 409.
  9. Стасевіч П. Моталь // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 222.
  10. БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 527.
  11. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 406.
  12. Bibikow W. Wspaniałe dobra Motola // СБ. Беларусь сегодня, 8 август 2009 г.
  13. Мезенко А. М. К культурно-историческому аспекту анализа урбанонимии: судьба церковных названий в Беларуси // Весн. Віцеб. дзярж. ун-та. — 1998. — № 3. С. 63.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]